Су́валакапакулле’ (Нас., Касп., Юрч.), ’вяроўка’ (Нар. Гом.), ’маніцы’ (Гарэц.), су́волока ’пырнік, Agropyron repens L.’ (іван., пін., ЛА, 1). Параўн. рус. су́волока ’зброд’, ’пустазелле; дрэнныя каноплі, якія пакідаюцца на полі’. Ад су- і валачыць, валаку; параўн. су́валач ’адыходы пры апрацоўцы лёну мяліцай’ (барыс., Жд. 1). Насуперак Фасмеру (3, 793) цяжка аддзяліць ад формаў з сінкопай су́валка ’рэшткі валакна пасля трапання льну, канапель’, ’блытанае валакно’ (Бяльк.; ушац., Шатал.), ’пакулле’ (Яруш.), ’сухія карэнні, пырнік’ (паст., ЛА, 4), ’высахлыя расліны, якія зграбаюць восенню з агародаў’ (Растарг.), сува́лка ’рэшткі льну, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго ў церніцы’ (докш., Гіл.), су́волка ’вельмі тоўстыя ніткі’ (ТС). Параўн. рус. су́валка ’ачоскі (льна, канапель)’, паводле Фасмера (там жа), ад валитъ (гл. валіць2). Борысь (Prefiks., 95) на аснове балцкіх адпаведнікаў, параўн. літ. są́valkos ’тое, што разам сцягнулі; галота, зброд’, узнаўляе прасл. дыял. *sǫvolka: *sъvelkti ’звалачы, сцягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́трапкі, патрбпкі, патрэпкіпакулле’ (нараўл., ветк., Мат. Гом.), калінк. патрубкі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. патрепки ’адыходы пры трапанні льну’, укр. чарніг. потріпки ’кавалкі льну, якія адпадаюць пры трапанні яго траплом’. Параўн. усх.-славянскае. Узнікла паводле мадэлі раЬеэъ (якое ад počesati) з сінанімічнымі варыянтамі на ‑ъkъ, ‑ъka, ‑ьje (Борысь, Prefiks., 29) ад potrepati (там жа, 33)β. Да трапаць, патрэпле, (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сува́лак, сува́лок, сова́лок ’сувой, трубка палатна’ (Сл. Брэс., Уладз., ЛА, 4). Параўн. этымалагічна падобныя ст.-польск. swlak, swłak ’павітуха, Convolvulus L.’, ст.-чэш. svlak, серб.-харв. svlak ’тс’, балг. съ́влак, со́влак ’паўзучая расліна’, для якіх рэканструюецца праформа *sъ‑vol‑kъ адпаведна лац. con‑volv‑ulus (< convolvō), што дае падставы разглядаць гэтыя назвы як утвораныя ад кораня *volv‑ ’віць, абвіваць’ (Махэк₂, 597; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 353). Да валіць, валяць ’скручваць, звіваць у адно’, гл. валіць2. Параўн. сава́лак ’кавалак апрацаванай гліны’ (віц., БЛ, 18, 62), рус. дыял. су́вылыкпакулле’, гл. Фасмер, 3, 793.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кручо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да крук (у 1–4 знач.); невялікі крук. Павесіць паліто на кручок.

2. Прыстасаванне рознай формы з загібам на адным канцы, якое служыць для зачэплівання чаго‑н. Вязальны кручок. Рыбалоўны кручок. // Прыстасаванне для віцця вяровак. Я прынёс з сяней пакулле, дастаў кручкі, пачаў віць лейцы. Асіпенка.

3. Росчырк, завіток на пісьме. Стаўшы на лаве, Ніна вымае з-за іконы сшытак, які хавае туды ад Толіка. Садзіцца за сталом і пачынае крэмзаць свае кручкі і кружочкі. Брыль.

4. перан. Разм. Зачэпка, прыдзірка да каго‑н. [Гарбулёў] стараўся збянтэжыць Саламона рознымі спосабамі, скампраметаваць яго перад людзьмі. На гэта ў Гарбулёва было шмат кручкоў: Саламон кепска [вало]дае расійскай мовай. Не ведае матэматыкі. Не ведае такту. Бядуля.

5. Неадабр. Тое, што і кручкатвор.

6. Уст. Мера гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)