пасяле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. сяліць.

2. Населены пункт, а таксама наогул месца, дзе хто-н. жыве, знаходзіцца.

Паявілася новае п.

Бабровыя пасяленні.

3. Прымусовае выгнанне на жыхарства ў аддаленую мясцовасць як пакаранне за што-н.

Саслаць на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наказа́ние ср. ка́ра, -ры ж., пакара́нне, -ння ср.; (взыскание) спагна́нне, -ння ср.;

подве́ргнуть наказа́нию пакара́ць;

теле́сное наказа́ние цяле́снае пакара́нне;

в наказа́ние каб пакара́ць, у пакара́нне;

вы́сшая ме́ра наказа́ния вышэ́йшая ме́ра пакара́ння;

наказа́ние мне (тебе́) с кем-л. го́ра мне (табе́) з кім-небудзь;

су́щее (пря́мо, про́сто) наказа́ние про́ста го́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спагна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. спагнаць (у 1 знач.).

2. Пакаранне за невыкананне або парушэнне чаго‑н. Курсантам .. [Максім] быў недысцыплінаваным — атрымаў не адно спагнанне. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няла́ска, ‑і, ДМ ‑ласцы, ж.

Непрыхільнасць, нядобразычлівасць да каго‑н. — Як жа гэта так? — узрушылася бабка: — За што такая няласка, такое пакаранне? Што благога вы зрабілі? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасцёбка ’лёгкае пакаранне розгай’ (Нас.). Рус. пск., цвяр. постёбка ’прымус, панукванне, падганянне’. Бел.-рус. ізалекса. Да сцябаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачуха́нкапакаранне за п’янства, строгае пакаранне за свавольства’ (Нас.), усыпаць прачуха́нца ’моцна пабіць’ (Ян.), даць прачуханкі ’даць наганяй’ (Янк. БФ), прочуха́нец ’прачуханка’ (ТС), ’гультай’ (Сцяшк. Сл.), прачу́хацца ’працверазіцца’ (Шат.), прочы́хацца ’ачухвацца’ (ТС). Рус. дыял. прочуха́нка ’наганяй, нагонка’, укр. дати прочуха́на, прочуха́нкі ’тс’ (гл. Макіенка, Бел.-рус. ізал., 111). Дэрываты ад прачухацца (гл. ачухацца) з суф. ‑анка, ‑анец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наказа́ннепакаранне’ (уздз., Жд. 1). Відаць, запазычана з рус. наказание ’тс’ або праз ц.-слав., дзе са ст.-слав. наказание ’настаўленне, павучанне, пабуджэнне, выпрабаванне’ (Саднік, Айцэтмюлер, Handwörterbuch, 60), на аснове чаго развілося значэнне ’распараджэнне, пакаранне’, ’загад’. Усё да *kazati, гл. казаць, наказаць, параўн.: Прыедзь, накажы, каб хлеб прывязлі (= загадай, Сл. ПЗБ, 150) і балг. радоп. наказ ’мука, наказание, напружаная праца да зморы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анэ́ма ’клісцір’, (пераносна) ’пакаранне розгамі’ (Нас.). Польск. enema ’клісцір’. З грэч. ἐνίημα ’уліванне’, магчыма, праз польск. пасрэдніцтва. Слушкевіч, Зб. Курыловічу, 283.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

экзеку́цыя,

1. Цялеснае пакаранне. За дзесяткі гадоў службы фельдфебель добра набіў руку і на шпіцрутэнах, і на розгах. І таму чарговая экзекуцыя была для яго звычайнай справай. Якімовіч.

2. Уст. Выкананне судовага ці адміністрацыйнага прыгавору (пакаранне смерцю і пад.). Гродзенскі губернатар робіць экзекуцыі, пасылае на падаўленне хвалявання войскі і размяшчае іх па дварах за кошт галодных і раздзетых сялян. Лушчыцкі.

3. У міжнародным праве — прымяненне карных мер адной дзяржавы ў адносінах да другой.

[Ад лац. exsecutio — выкананне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зага́на ’недахоп’, ’выгавар’, дыял. маг. загу́на ’асуджэнне’ (Юрч.). Рус. смал. зага́на ’недахоп’, ’пакаранне’. Бязафіксны аддзеяслоўны (ад *заганіць, параўн. укр. зага́нити ’асудзіць’) назоўнік. Гл. ганьба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)