пако́ўка 1, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакаваць ​1.

пако́ўка 2, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

Спец. Апрацаваны каваннем або штампоўкай кавалак металу. Каленчатыя валы куюць са стальных паковак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́хціць ‘берагчы, складаць’ (Сцяшк. Сл.). Да тахціць, тохтаць, тухтацьпакаваць’ (гл.), магчыма, з экспрэсіўнай перагаласоўкай галосных пад націскам. Гл. таксама тэхкацца ‘марудна рабіць што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напакава́цца ’наесціся ў волю’ (Жд. 2). Ад напакава́ць ’накласці многа чаго-небудзь’, гл. пакаваць. Цікавая семантычная беларуска-польская ізаглоса, параўн. польск. дыял. (вармін.) napakówać się ’добра наесціся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скры́ня ж. ларь м.; сунду́к м.; рунду́к м.;

с. са збо́жжам — ларь с зерно́м;

пакава́ць ~ню — набива́ть сунду́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пак ’стос або звязка пэўных прадметаў’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., ТС), ’скрыня, у якую ссыпаюць муку’ (Інстр. 1, Сл. ПЗБ), ’пенал’ (Шат.). Праз польск. pak, paka з ням. Packen, Pack ’пакет, звязка’, таксама як і рус. пак (аб апошнім гл. Фасмер, 3, 188). Пакава́ць з польск. pakować; дзеяслоў адзначаны ў ст.-бел.: паковати < ст.-польск. pakować (Булыка, Лекс. запазыч., 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мшыць1 ’закладваць мох між бярвенняў’ (красл., Сл. ПЗБ; ТС), мшы́ты ’перасцілаць і запакоўваць посуд на возе’ (Вярэн.), зах.-укр. мшити ’канапаціць мохам’, рус. мшить ’тс’, кастрам. ’перасцілаць і пакаваць посуд на возе’. Да імшыць1.

Мшыць2, мшы́ты, мшы́цца ’пакрывацца тонкімі валаскамі (пры тканні), касмаціцца’, мшы́сты ’калматы, касматы’ (ТС; драг., жытк., лельч., Уладз.), рус. валаг. мши́ться ’зношвацца, рабіцца анучай, акраўкамі’. Да мох ’пух, пушок (на целе), воўна, валокны’, махнаты ’касматы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піцава́ць1 ’многа працаваць, да стомы’ (докш., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; Нар. лекс.), ст.-бел. пицовати ’нарыхтоўваць харчы і фураж для войска’ (1511 г.) са ст.-польск. picować ’тс’, ’пасці’, відаць, пры ад’ідэацыі працаваць. Сюды ж піцу́га ’працавіты чалавек’ (Касп.; ушац., Филол. сб., 1966).

Піцава́ць2пакаваць, накладаць’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’многа накладаць, набіваць бітком’ (карэліц., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, у сувязі з піцава́ць1; параўн. яшчэ польск. picować ’напаўняць харчамі, прадуктамі’.

Піцава́ць3 ’рэзаць тупым нажом або пілаваць тупой пілой’ (маладз., Янк. Мат.). Гукапераймальнае (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заде́лывать несов.

1. зала́джваць; заштуко́ўваць; (класть заплаты) ла́таць, зала́пліваць, ла́піць; (забивать) забіва́ць; (закладывать) заклада́ць, закла́дваць; (заравнивать) зараўно́ўваць; (замазывать) зама́зваць; (замуровывать) замуро́ўваць; (запаковывать) запако́ўваць, пакава́ць;

2. (семена) с.-х. закрыва́ць, забарано́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тухтацьпакаваць’: тухтала, што мела, у дзеравяны сынаў куфэрачак (Ц. Гартны, (гл. Каўрус, Словаклад). Зыходнае значэнне, відаць, ‘піхаць, запіхваць, набіваць’. Магчыма, рэдкая паралель да славен. tuhtati, што ў дыялектах мае значэнне ‘тушыць, душыць, хаваць’, а таксама ‘заносіць на рахунак’ (Gregorič, Kostelski slovar, Ljubljana, 2014), зыходным для якога Сной (у Бязлай, 4, 245) лічыць дзеяслоў інтэнсіўнага дзеяння прасл. *tuchъtati з *tušiti ‘гасіць’ (раней Махэк₂, 662), гл. тушыць. Сюды ж сучаснае беларускае прозвішча Тухта́ (Бірыла, Бел. антр., 1), магчыма, першапачатковая мянушка, якую параўноўваюць з рус. тухты́рь ‘заўсёды незадаволены чалавек’ (Бірыла, Бел. антр., 2), хутчэй дэвербатыў ад тухтаць са значэннем ‘хто складвае, хавае, назапашвае нешта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШпакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порт ’тканіна, перавязь’ (гл. порт2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)