папу́хнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.

Апухнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. [Стракапытаў:] Зямлю падымаць трэба, іначай жонкі і дзеці, усе, усе папухнуць з голаду. Маўзон. Асвойтаўшыся, [гледачы] падганялі артыстаў: «Не драміце! Ногі папухлі, стоячы!» Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трае́ніна ’некалькі разоў пераворанае поле’ (стаўб., Ск. нар. мовы), трае́нь падыма́ць ’апрацоўка зямлі трэці раз пасля баранавання’ (мядз., ЛА, 2). Да траіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́лежацца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

1. Аднавіць свае сілы ляжаннем, добра адпачыць. Вылежацца пасля хваробы. // Наляжацца ўдосталь. Вылежацца ў пасцелі.

2. Набыць патрэбныя якасці, праляжаўшы пэўны тэрмін у адпаведныя ўмовах. Паліна Нікандраўна пайшла з раніцы правяраць, ці вылежаўся лён, можа час падымаць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падняцца.

2. Мець кірунак, ісці ўверх, вышэй. Доўгія і вузкія, рознакаляровыя ад розных пасеваў палосы падымаліся на круты ўзгорак і канчаліся садамі. Шамякін. Калі дарога пачала падымацца ўгору, Гняды стаў. Чарнышэвіч.

3. Зал. да падымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуп, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Упадзіна на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны.

2. Страўнік у птушак.

Курыны п.

3. Круглае ці вострае заканчэнне розных прадметаў (разм.).

Дарабіць п. у шапцы.

Браць на пуп (разм.) — цяжка падымаць, перанапружвацца.

Пуп зямлі (разм., іран.) — пра таго, хто лічыць сябе галоўным, цэнтрам чаго-н.

|| памянш. пупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

повыша́ть несов. павыша́ць; (поднимать) узніма́ць, падыма́ць;

повыша́ть производи́тельность труда́ павыша́ць (узніма́ць, падыма́ць) прадукцы́йнасць пра́цы;

повыша́ть урожа́й павыша́ць (узніма́ць) ураджа́й;

повыша́ть интере́с к чему́-л. павыша́ць (узніма́ць) ціка́васць да чаго́е́будзь;

повыша́ть тре́бования павыша́ць патрабава́нні;

повыша́ть по слу́жбе павыша́ць па слу́жбе;

повыша́ть в обще́ственном мне́нии павыша́ць (узніма́ць, падыма́ць) у вача́х грама́дскасці (у грама́дскай ду́мцы);

повыша́ть го́лос павыша́ць го́лас;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вызыба́ць ’расхістаўшы, выцягваць’; ’вызваляць з бяды’ (Нас.); ’выганяць’ (Хрэст. дыял., 33, віц.), вызыбацца ’вырасці’ (КТС). Рус. дыял. калуж. вызыба́тьпадымаць, выцягваць’, валаг. ’выкідваць’, смал., пск. ’атрымліваць (доўг)’. Да зыбаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подбира́ть несов.

1. падбіра́ць; (собирать) збіра́ць; (поднимать) падыма́ць, падніма́ць;

подбира́ть бро́шенное падбіра́ць кі́нутае;

подбира́ть коло́сья падбіра́ць (збіра́ць) каласы́;

подбира́ть рассы́панные по́ полу де́ньги падбіра́ць (збіра́ць, падыма́ць, падніма́ць) рассы́паныя па падло́зе гро́шы;

2. (подворачивать) падгіна́ць, падбіра́ць, падыма́ць, падніма́ць; (ноги) падку́рчваць;

подбира́ть подо́л падбіра́ць (падыма́ць, падніма́ць) падо́л;

3. (отбирать, находить подходящее) падбіра́ць;

подбира́ть люде́й в аппара́т падбіра́ць людзе́й у апара́т;

подбира́ть моти́в на роя́ле падбіра́ць маты́ў на рая́лі;

подбира́ть под цвет падбіра́ць пад ко́лер;

подбира́ть ключ падбіра́ць ключ;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тэліе́шчытіпадымаць, перавозіць з цяжкасцю’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з зах.-палес. teĺiš ‘цурбан, абрубак; тулава без канечнасцей’ (Арх. Вяр.), ст.-бел. телеш ‘той, хто апрацоўваў калоды’ (1569 г., ГСБМ). Гл. цялеш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бока́л бака́л, -ла м.; ке́ліх, -ха м.;

поднима́ть бока́л (за кого-, что-л.) падыма́ць бака́л (за каго, што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)