Прэзентава́ць ’паднесці (падносіць) у якасці падарунка; падараваць’ (ТСБМ), прызынтыв́аць ’падманваць ілжывымі абяцанкамі’ (Бяльк.). Відаць, з рус. презентова́ть ’тс’. Параўн. празантаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аблу́да 1 ’зман, памылка’ (БРС, Яруш., КТС), аблудны (КТС), польск. obłuda (да łudzić ’падманваць’).
Аблу́да 2 ’бадзяга’ (драгіч., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) да блудзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Манты́ць, кобр. манты́ты ’прывабліваць’ (Нар. лекс.), укр. бук., бойк. манти́ти ’вымантачваць, выдурваць’, бойк. манта́ ’падман’, ’хлус’, рус. варон. мантить ’быць прыцягальным’, польск. mancić ’вымантачваць, падманваць’. Да мані́ць (гл.) з устаўным ‑т‑суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Муцю́н, мутю́н, мутюне́ц, мутюнэ́ско, муту́н ’ілгун, манюка, хлус’ кобр., Сл. Брэс.; пін., Доўн.-Зап., 1; пін., драг., Нар. лекс. і КЭС). Да муці́ць ’падманваць’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манкі́раваць ’грэбаваць, нядбайна адносіцца да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’хлусіць, падманваць, фальшывіць’ (Нас.; іўеў., Сл. ПЗБ). З рус. манки́ровать ’адсутнічаць, ухіляцца’, якое з франц. manquer ’не хапаць’ < італ. mancare > лац. mancus ’пакалечаны’ (Фасмер, 2, 570).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыві́ля ’недамаганне’ (маст., Хромч., дыс.). Няясна. Магчыма, звязана, з вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху, зварочваць убок’; перан. ’крывіць душой’ (гл.) з семантычным зрухам, апошняе Карскі (Труды, 394) звязваў з літ. vylióti ’падманваць, заманьваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махлява́ць, махлева́ць ’ашукваць, жульнічаць’ (Нас., Шат., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., Сцяц., Федар. 2, Сл. ПЗБ), ’круціць, маніць, хітрыць’ (КЭС, лаг.), рагач. мухлева́ць, тураў. мухлёва́ць ’тс’ (КЭС, ТС), мыхлюва́цца ’карыстацца воляй і добрымі ўмовамі’ (Бяльк.). Ст.-бел. (вы)махлевати (XVII ст.) ’змахляваць’ запазычана са ст.-польск. machlować ’махляваць, падманваць’, якое з н.-ням. makeln, mäkeln, гал. makelen < maken = machen ’рабіць’ (Брукнер, 317). Фасмер (3, 19) рус. махлевать, мухлевать, мухловать, мухлять ’падманваць’ выводзіць, аднак, з ням. (арго) moheln ’пазначаць карты’ (адкуль новав.-ням. mogeln ’хітрыць, надуваць’), якое са ст.-яўр. mâhal ’разбаўляць віно’. Сюды ж махлёўка ’ашуканка’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талму́дзіць ’падманваць, абдурваць’ (Бяльк.), ’вярзці абы-што’ (Касп.), талму́дзіцца ’валаводзіцца, марудзіць’ (Мат. Гом.), талму́дка ’балбатуха’ (Касп.), талму́дны(й) ’цяжкі’: работа вельмі талмудная (Мат. Маг. 2). Экспрэсіўныя ўтварэнні ад талмуд (гл.), магчыма, пад уплывам мудзіць ’гаварыць недарэчнае’, ’цягнуць’ і пад. (гл. мудак).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манта́ч ’хлус, марнатравец’, манта́чыць ’марнатравіць’, ’падманваць’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.), манты́чыць ’транжырыць’ (Нар. Гом.). З польск. mantacz ’спрытнюга, махляр, круцель, хлус’, якое з matacz ’тс’. Устаўное ‑н‑ з’явілася пад уплывам пачатковага насавога м‑ або пры ад’ідэацыі франц. menteur ’хлус’ (Варш. сл., 2, 876).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клуміць ’тлуміць, дурыць, шумець’ (Нас., Гарэц., Юрч., Мат. Маг., Бяльк., Др.-Падб.), клуміць галаву ’задурваць, валакіціць, падманваць’ (Юрч. Фраз. 2). Насовіч (237) гаворыць аб тым, што клуміць аднаго паходжання з глуміць і тлуміць. Да клум (гл.). Супастаўляючы з клуміць не толькі тлуміць, але і глуміць. Насовіч, відаць, мае на ўвазе кантамінацыю тлуміць і глуміць. З гэтым тлумачэннем нельга пагадзіцца, паколькі рус. глумить, бел. глуміць маюць таксама значэнне ’дурыць, падманваць’. Трэба таксама ўлічваць, што лексемы tłum, tłumić толькі польскія і іх этымалогія няясная. Таму, па-першае, не абавязкова прымаць пераход t > k на беларускай глебе для тлумачэння бел. шум, шуміць, можна меркаваць і аб адваротным працэсе (гл. глум, глуміць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)