стра́нник

1. вандро́ўнік, -ка м., падаро́жны, -нага м., падаро́жнік, -ка м.;

2. уст. (странствующий богомолец) багамо́лец, -льца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Танцо́ўка1 ’танцорка’ (Нас., Байк. і Некр.). Утворана ад танцаваць (гл.) па тыпу польск. tańcownica, tańcowniczka ’тс’ у пары з tańcownik ’танцор’. Ст.-бел. танцо́вница, тане́чница ’танцорка’ (пач. XVI ст., КГС) з’яўляюцца непасрэднымі запазычаннямі, параўн. яшчэ польск. tanecznica ’танцорка’.

Танцо́ўка2 ’апенька лугавая, жывунец падарожны’ (ваўк., Расл. св., Сярж.–Яшк.). Відаць, да папярэдняга слова, што звязана з размяшчэннем (“утварае карагод”) або са знешнім выглядам (іншая назва сухано́жка, мае часам выгнутую ножку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́гва ’высокая бочка з накрыўкай, у якой трымаюць муку, крупу і інш.’, лаговочка ’тс’, лагвіца, лагуўка, лагуцька ’невялікая драўляная бочка з накрыўкай для сала’ (зах.-палес., З нар. сл.), лагвіца, лагвыця ’тс’ (Сіг.), ст.-бел. лагвица ’сасуд для віна, вады’, ’пасудзіна, чаша’ (з XVI ст. — у Сірыны, у Хроніцы М. Бельскага, у Рэвізіях каралеўскіх пушчаў), лагвіца падарожны сасуд для напіткаў’, ’падатак, памер якога быў нявызначаны’ (Гарб.). Рус. лаговка ’посуд для малака© лагвіца ’кубак’, ц.-слав. лагвсц польск. łagiew, lagwa ’драўляны падарожны посуд для напіткаў’ (з XV ст.), lagiew ’бочачка’, н.-луж. łagwja ’бутэлька, збан’, ’скураны мяшок’, в.-луж. lahej ’бутэлька, збан’, чэш. láhev ’бутэлька’, ст.-чэш. у форме Шшісё, мар. lävica ’драўляная пасудзіна для вады’, славац. ľagvice ’тс’ (запазыч. з польск. паводле Махэка₂, 317), славен. lagev, lägva ’вінная бочка’, lagev, lägve ’бутэлька’, серб.-харв. lägav, lagva ’бочка’. Позняе прасл. lagy, lagwe ’посуд для вадкасцей, бочачка, скураны мяшок’ запазычана са ст.-в.-ням. *läga (с.-в.-ням. lägen, баварск. lagen ’сасуд для піцця, мера’Хлац. lagōna/ lagūna/lagena ’бутэлька, збан для віна’ < грэч. λάγΰνος ’тс’ (Фасмер, 1, 445–446; Бернекер, 1, 685; Слаўскі, 4, 424–425).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нічы́й, нічыйго, нічыйму, нічый (нічыйго), нічыім, аб нічыім, м.; нічыя, нічыёй, нічыю, ж.; нічыё, нічыйго, нічыйму, нічыё, нічыім, аб нічыім, н.; мн. нічые, займ. адмоўны.

1. Які не належыць нікому. [Сымон:] — Я... так... хлопец... падарожны, Праз сябе сам... Я... нічый! Колас. А вось чаму.. [сасну], нічыю, прыдарожную, за доўгія гады ніхто не ссек, — адказаць цяжка. Навуменка.

2. у знач. наз. нічыя́, ‑ёй, ж. Разм. Такі вынік гульні, барацьбы і пад., калі ні адзін з праціўнікаў не выйграе. Згадзіцца на нічыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прада́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да продажу (у 1 знач.). Прадажная цана.

2. Прызначаны для продажу. — А браток, а галубок, прадай нам свайго звярка! — Не, — кажа падарожны, — звярок гэты не прадажны. Якімовіч.

3. Такі, які прадае сябе і свае пачуцці за грошы. У Парыжы.. [пан] захапляўся рэстаранамі і сувязямі з прадажнымі жанчынамі. Казека.

4. Такі, якога можна падкупіць, здольны за грошы да ганебных учынкаў. Не! Не кароткая ў людзей савецкіх памяць, Каб так вітаць прадажны зброд! Маеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падарожнік, падарожны, вандроўнік, вандровец, вандроўца, турыст / падарожнічае па «святых» мясцінах: паломнік, пілігрым

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

даро́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дарогі (у 1 знач.). Дарожнае палатно. Дарожнае будаўніцтва. □ Працэджваючыся праз дарожны пясок, ручаёк са звонам уліваўся ў вузенькую рачулку. Бядуля. Недзе дарожныя вербы сівыя шумяць... Танк.

2. Звязаны з дарогай, падарожжам. Дарожнае жыццё. Дарожнае знаёмства. Дарожныя запісы. // Прызначаны для дарогі, падарожжа, паездкі. Дарожны плашч. □ Міколка таропка злазіць з ложка і бяжыць да бацькавай дарожкай скрынкі. Лынькоў.

3. у знач. наз. даро́жны, ‑ага, м. Разм. Падарожны. Мароз дарожным падпявае. Колас.

•••

Дарожны майстар гл. майстар (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размя́ць, разамну, разамнеш, разамне; разамнём, разамняце; заг. разамні; зак.

1. што. Ціскаючы, расцерці на мяккую масу. Падышоўшы да самага краю сажалкі, Сяўрук уставіў вочы ў свежы вільготны чарназём пад нагамі, потым нагнуўся, узяў халодную тлустую грудку ў руку, размяў яе і чамусьці паднёс да носа. Кулакоўскі.

2. каго-што. Разм. Рухамі зняць анямеласць (з цела або яго частак). Ляжаць пад сенам было горача і нязручна, карцела паварушыцца, размяць анямелае цела. Новікаў. Але сяк-так прымайстраваўся Наш падарожны каля печы, Размяў крыху грудзіну, плечы. Колас. // Не даць застаяцца (каню).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́тны1 ’талковы, разумны, здатны, кемлівы’ (ТСБМ; Ян.; Сл. ПЗБ; стаўб., Нар. сл.; гом., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ’спраўны, слушны, выгодны’ (Нас., Яруш.), ’разважлівы’ (жлоб., Мат. Гом.), ’варты, каштоўны, добры’ (ТС), пу́тній ’здольны, спраўны’ (Юрч. Фраз., 1), сюды ж пу́тна ’слушна, добра, дарэчы’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.), путне́й ’талковей, ясней’ (рагач., Сл. ПЗБ), ’зручней, лепш’ (чач., Мат. Гом.), параўн. укр. пу́тній ’талковы, прыстойны, слушны’, рус. пу́тный ’разумны, спраўны, прыстойны, карысны’, польск. pątnyпадарожны’, чэш. poutní ’вандроўны, багамольны’, в.-луж. pućni ’дарожны’, славен. pótenпадарожны, дарожны’, серб.-харв. путни ’тс’, балг. пъ́тен ’тс’, макед. патен ’тс’. Да *putь ’шлях, дарога’ (гл. пуць), усходнеславянская семантычная інавацыя ’разумны, талковы’ на базе ўтварэнняў тыпу рус. путём ’так, як трэба’ (Мяркулава, Этимология–1986–1987, 145), фразеалагічных спалучэнняў без пуця́ ’бязладна, неразумна’ (Нас.), параўн. бяспу́тны ’непрыстойны, распусны’, з чаго выводзяць значэнне ’лад, парадак; толк, розум’, пуцьцё ’дабро’ (Бяльк.); параўн., аднак, серб. пу̏тан ’правільны, справядлівы, разумны’ (Вук), якое можа разглядацца як русізм. Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 187) у ашм. пу́ць ’галава, розум’ (о́семьдзесяць ма́іць, а пу́цю маіць) бачаць запазычанне з літ. pùtė ’курыца’, перан. ’разуменне’, што вельмі сумнеўна, гл. таксама пуціць, пуццё і пад.

Пу́тны2 ў спалучэннях тыпу ст.-бел. путный слуга ’слуга пры каралеўскім двары; чыноўнік, які выконваў розныя даручэнні’ (Ст.-бел. лексікон), путные бояры і пад. Ад пуць, параўн. ст.-бел. путь ’паход; дарога’ і польск. służka putny ’ў ВКЛ чалавек, які быў пасыльным’; паводле Карскага (1, 282), узыходзіць да ст.-слав. путьнъ у выніку зацвярдзення зычнага т перад суфіксам ‑ьн‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проходя́щий

1. прич. які́ (што) прахо́дзіць; які́ (што) міна́е; см. проходи́тьI;

2. прил. прахо́жы;

3. сущ. прахо́жы, -жага м.; міна́к, -ка́ м.; (путник) падаро́жны, -нага м., падаро́жнік, -ка м.; (пешеход) пешахо́д, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)