Нікара́планяўклюда’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, зыходная форма літ. kerėpla ’нязграбная істота’; ні (< не?) мае, відаць, узмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згламэ́здаць ’зрабіць абы-як’, згламазда́ць (Бяльк., Юрч.). Да гламазда́ць ’няўмела рабіць, плесці, шыць’ (Юрч.); параўн. гламазда ’нязграбная рэч, няўклюда’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нішкара́дзінаняўклюда’ (лід., Сл. ПЗБ). Відаць, да шкараць (< шкарадзь?), ’дрэнь, брыда’, шкаратны (< шкарадны) ’брыдкі, агідны’; ні (не?) мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабіду́да ’гультай, бяздзейнік, лодар’ (КЭС, лаг., КТС), ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) складанае экспрэсіўнае слова, утворанае ад лоб1 (гл.) і дуда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аргама́ка ’гультай, п’яніца’, аргама́чыць ’буяніць, п’янстваваць’ (Нас.). Рус. аргамакняўклюда’. Пераноснае ўжыванне — ад аргамак ’конь’ (гл.) падобнае да пераноснага огір, вогір, жарабец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пянцю́х (пенцюхъ) ’абрубак дрэва’; перан. ’таўстун’ (Нас.). Да пень (гл.), параўн. рус. пе́нтюхняўклюда’ (Праабражэнскі, 2, 36; Фасмер, 3, 232). Гл. таксама пенцюха́йла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэмза ’разява, няўклюда, нязграбны’ (шальч., Сл. ПЗБ; сувалк., КЭС). Балтызм, параўн. літ. lémza ’павольны, вялы, маўклівы чалавек, цяльпук’. Гэтак жа Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 700).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэке́ша ’поўная або неахайная жанчына’, раге́ша ’неахайны чалавек’ (смарг., бярэз., Непакупны, Связи, 194). З літ. rekešỹs ’разгалістае дрэва; няўклюда’, rẽkežis, rekežỹs ’бясформенная рэч’ (Непакупны, там жа). Гл. яшчэ рагеша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэптаняўклюда’ (слуц., Жыв. сл.). Утворана ад лэп1 (параўн. лэп‑лэп ’тоўч-тоўч’ і суфікса ‑та (параўн. літ. lemtūtà). Відавочна, генетычна звязана з літ. lèptelėti ’не да месца сказаць’, ’ляпнуць’, ’пляснуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няго́га, нэго́ганяўклюда’ (брэсц., Нар. сл.). Відаць, да гога ’прыгожы, харошы’, напэўна іранічнае ўтварэнне паводле мадэлі т. зв. дзіцячых слоў, параўн. польск. gogo ’моднік, аферыст’ (< франц. gogo ’наіўны чалавек’, Слаўскі, 1, 309).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)