нядобрасумле́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Несумленны. Нядобрасумленны чалавек. Нядобрасумленныя заробкі.
2. Які працуе абыякава, без стараннасці. Нядобрасумленны работнік. // Выкананы дрэнна, без стараннасці. Нядобрасумленная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
машэ́ннік, ‑а, м.
Несумленны чалавек, ашуканец, падманшчык. [Пісар:] — Не, брат Андрэй, гора таму, хто разумее жыццё навыварат і паддаецца на вудачку розных палітычных машэннікаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паску́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, м. і ж.
Разм. лаянк. Брыдкі, агідны, несумленны чалавек. Ну кінуў бы зладзейства, жыў як людзі, Дык паспрабуй жа, давядзі паскудзе! Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змахлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
Разм. Зрабіць несумленны ўчынак; ашукаць, зжульнічаць. Вельмі часта Андрэйка імкнуўся змахляваць, спрачаўся, даводзіў, што мяч забіты правільна, і тут жа падміргваў Валодзьку: маўляў, падтрымай. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Машэннік ’несумленны чалавек, ашуканец’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Растарг.). Ст.-рус. мошенникъ ’чалавек, які шыў кашалькі’ > ’які краў кашалькі, мошны’ > ’ашуканец, падманшчык’. Да машна́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
несумле́ннасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць несумленнага. Праўда адольвае крыўду, сумленныя сэрцы — несумленнасць нягоднікаў. Кучар.
2. Несумленныя паводзіны, несумленны ўчынак. Вера запэўнівала сябе, што яна зусім дарэмна падазравала Валодзю ў несумленнасці. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязбо́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прызнае бога; атэістычны. Гаспадар нашых душ [рэб Шмар’е] пільнаваў нас ад бязбожнай літаратуры. Бядуля.
2. Разм. Неймаверны, несумленны. Бязбожны лгун. □ Стахевіч ледзь не зарагатаў ад гэтай бязбожнай Косцікавай брахні. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няўра́тны (неўратны) ’несумленны, бессаромны’ (ТС). Няясна, магчыма, да рата ’умоўная сума, плата; чарговая павіннасць’ (гл.); можа быць супастаўлена з розворатны ’бязладны’ (ТС), што, відаць, ад ц.-слав. розвратити ’разбэсціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́ўра ’няўмека’ (ельск., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, утварэнне з коранем ‑ўр‑ (< і.-е. иег-), параўн. неўваротлівы ’паваротлівы’ (Мат. Гом.). Гл. вярцець, параўн. аўраць, наўра (гл.), або адпрыметнікавы назоўнік ад неўратны ’несумленны, бессаромны’ (ТС), гл. няўратны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нячы́сцік ’чорт, злы дух’ (Гарэц., Мядзв., БелСЭ), ’стрыманае найменне чорта; зневажальная назва нехрысціян’ (Нік., Оч.), нечысцік ’д’ябал’ (ТС). Ад табуізаванай назвы нячы́сты ’нячысты дух, чорт’ < ’злы, разбэшчаны; несумленны’ (Нас.), параўн. не́чысць ’нечысць, погань, навала’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)