кру́чаны, -ая, -ае.

1. Зроблены скручваннем.

Кручаная пража.

К. абаранак.

2. Спіралепадобны, віты.

Кручаная лесвіца.

3. Хворы на шаленства (пра жывёл; разм.).

К. сабака.

4. перан. Заблытаны, неспакойны.

К. лёс.

Кручаная доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трево́жный трыво́жны; (неспокойный) неспако́йны;

трево́жный сигна́л трыво́жны сігна́л;

трево́жные изве́стия трыво́жныя ве́сткі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́рны, -ая, -ае.

1. Неспакойны, навальнічны, з бурамі.

Б. дзень.

Б. акіян.

2. Які бурліць, парыўны.

Бурныя рэкі.

3. Які моцна праяўляецца; хвалюючы, гарачы.

Бурнае захапленне.

4. Які імкліва праходзіць або развіваецца.

Б. рост заводаў.

|| наз. бу́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бунта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Удзельнік бунту¹.

2. перан. Неспакойны чалавек, які пратэстуе супраць чаго-н., заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым-н.

|| ж. бунта́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. бунта́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сму́тны, -ая, -ае.

1. гл. смута (у 1 знач.).

2. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека).

Смутная дзяўчына.

Смутныя вочы (выражаюць смутак, бязрадасныя).

3. Невыразны, няпэўны (разм.).

Смутныя намёкі.

4. Трывожны, неспакойны, мяцежны.

Смутныя часы.

|| наз. сму́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мітуслі́вец, ‑ліўца, м.

Разм. Той, хто мітусіцца (у 1, 2 знач.); неспакойны чалавек. Алёшка — мітуслівец, яму бясконца трэба блукаць і шукаць нечага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

занепако́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад занепакоіць.

2. у знач. прым. Устрывожаны, неспакойны. [Жэня] раз-пораз уставала і кідала занепакоеныя позіркі на дзверы аўдыторыі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неугомо́нный няўры́мслівы; неўтаймо́ўны, неўтаймава́ны; (неспокойный) неспако́йны; (неутомимый) нясто́мны; (непоседливый) непасе́длівы; (несмолкаемый) несціха́ны;

неугомо́нный враг няўры́мслівы во́раг;

неугомо́нный ребёнок непасе́длівае (неспако́йнае) дзіця́;

неугомо́нный хара́ктер неспако́йны (няўры́мслівы) хара́ктар;

шуми́т неугомо́нный го́род шумі́ць несціха́ны (нясто́мны) го́рад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няўстру́й ’непаседлівы, нецерпялівы, няўрымслівы чалавек’ (міёр., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; Сл. ЦРБ), ’весялун’, няўстру́йнынеспакойны’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. невструйливий, невстрійливий ’непаседлівы, гарэзны’, рус. неустро́йный, неустро́ицанеспакойны, буйны чалавек’ (арх., СРНГ). Няясна; магчыма, звязана з лат. stràjuš ’хуткі, імклівы’, літ. sraũjas ’тс’, гл. струмень. Не- (ня‑) у гэтым выпадку мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мушкаты́рнеспакойны, адчайны чалавек’ (Федар. 4). У выніку пераносу семантыкі з ⁺мушке́тыр, якое з польск. muszkietyr ’салдат, узброены мушкетам’. Да мушке́т (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)