неспако́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неспако́йны неспако́йная неспако́йнае неспако́йныя
Р. неспако́йнага неспако́йнай
неспако́йнае
неспако́йнага неспако́йных
Д. неспако́йнаму неспако́йнай неспако́йнаму неспако́йным
В. неспако́йны (неадуш.)
неспако́йнага (адуш.)
неспако́йную неспако́йнае неспако́йныя (неадуш.)
неспако́йных (адуш.)
Т. неспако́йным неспако́йнай
неспако́йнаю
неспако́йным неспако́йнымі
М. неспако́йным неспако́йнай неспако́йным неспако́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

неспако́йны

1. беспоко́йный, неспоко́йный;

н. хара́ктар — беспоко́йный (неспоко́йный) хара́ктер;

2. (такой, который не может угомониться) неспоко́йный, неугомо́нный;

н. хло́пец — неспоко́йный (неугомо́нный) па́рень;

3. (исполненный тревоги) трево́жный, беспоко́йный;

4. (о погоде и т.п.) неспоко́йный, ве́треный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неспако́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не жадае спакою; няўрымслівы, мяцежны. І рашыў будаваць Неспакойны салдат Гідрастанцыю На трыццаць пяць кілават. Куляшоў. Скончылася кіно, і з клуба на калідор хлынула і расплылася па вестыбюлі неспакойнае мора студэнцкай моладзі. Адамчык. Лясы тулілі неспакойных людзей, на якіх падала панская няласка і паліцэйская помста. Колас. // Які ўласцівы такому чалавеку. Неспакойны характар. □ Акіліна гатова была паверыць, што ў жыцці яе павінны адбыцца нейкія перамены, пасля якіх вальней і радасней будзе яе неспакойнаму сэрцу. Вітка.

2. Які адчувае і выказвае трывогу, хваляванне. [Антось] вярнуўся ў амбулаторыю хвілін праз дваццаць, вельмі неспакойны. Мележ. // Які выражае неспакой, трывогу. Неспакойныя думкі. □ Шчокі пунсавелі ад марозу, а доўгія веі прыкрывалі неспакойны бляск чорных вачэй. Алешка.

3. Поўны трывогі, неспакою. Трымаць.. [стрэльбу] дома ў гэты неспакойны час было не з рукі. Колас. Сны неспакойныя, нядолі поўныя, Спаць не даюць мне начамі. Купала. // Такі, на якім няма спакою. Атрад Кавалевіча быў на самым неспакойным участку. Мележ. Было неспакойнае начное дзяжурства, а потым гэтакі ж цяжкі быў дзень. Васілевіч.

4. Які знаходзіцца ў хваляванні, бурны (пра з’явы прыроды). Шумелі дрэвы ў гарадскім садзе. Неспакойны вецер кідаўся над горадам. Самуйлёнак. Гальфстрым! Я нават ў чую яго подых Гарачы, неспакойны, ад якога Аж застагналі рэі парахода З трывогай. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспоко́йный неспако́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занепако́ены, -ая, -ае.

Устрывожаны, неспакойны.

|| наз. занепако́енасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непоко́йный неспако́йны; (тревожный) трыво́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непасе́длівы, -ая, -ае.

Вельмі рухавы, мітуслівы, неспакойны.

Непаседлівае дзіця.

|| наз. непасе́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вірлі́вы, -ая, -ае.

Бурлівы, бурны, неспакойны.

В. паток.

Вірлівая маладосць (перан.).

|| наз. вірлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяту́щийся прил. утрапёны; мяце́жны; неспако́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нерво́вы, -ая, -ае.

1. гл. нерв.

2. Лёгка ўзбуджальны, з раздражненнем нерваў.

Н. твар.

3. Якога лёгка расхваляваць; неспакойны.

Нервовая жанчына.

4. Неспакойны, трывожны (аб рабоце, жыцці і пад.).

Нервовая праца.

|| наз. нерво́васць, -і, ж. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)