Ёрзаць, ёрзаццанеспакойна сядзець, круціцца’ (БРС, ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Бяльк., ТС), ёрза ’непаседлівы чалавек’ (Мат. АС, З нар. сл.). Рус. ёрзатьнеспакойна сядзець, круціцца, мітусіцца, церціся аб штосьці, дамагацца’, ёрза ’непаседа, дураслівец, свавольнік, гарэза’, ёрзун ’які любіць заляцацца да жанчын, распуснік’, ёрзунья ’распусніца’. Гэта беларуска-рускае слова, магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. er̃žilas, ar̃žilas ’жарабец’, eržùs, aržùs ’прагны, пахатлівы’. У якасці непасрэднай крыніцы ў такім выпадку была б заходнебалтыйская форма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змо́ранасць, ‑і, ж.

Стан зморанага; бяссілле, стома ад цяжкай работы ці якога‑н. занятку. Хоць і вялікую зморанасць адчуваў Якаў, аднак спаў ноччу неспакойна. Кулакоўскі. Ад зморанасці ўвесь час заплюшчваліся вочы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазасына́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх. Змораныя за дзень дзеці хутка пазасыналі, але спалі неспакойна, час ад часу ўскрыквалі. Гурскі. Сенцы былі расчынены насцеж, хлопцы пазасыналі дзе хто. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́рны ’хвалісты, ветраны’; ’глыбокі, небяспечны’ (Нас.); ’вірысты’ (КТС). Сюды ж вірнанеспакойна’ (Нас.), чэш. vírný ’хуткі, раптоўны’; ’вірлівы, вірысты’, славац. vírný (паэт.) ’вірлівы, вірысты’. Утворана ад вір1 і суф. ‑н‑ы (< ьnъ‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёрзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Неспакойна сядзець, круцячыся, соўгаючыся з месца на месца. Гольдзін выціраў пот, ёрзаў, занатоўваў нешта ў блакнот і раптам перапыняў таго, хто выступаў. Шамякін. Рэгістратару не цярпіцца, ёрзае па крэсле туды і сюды. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барваве́ць, ‑вавее і барво́вець, ‑вовее; незак.

1. Чырванець, займацца чырванню. Там, за лесам, неспакойна барвавела неба. Лупсякоў. Макухаў твар барвавее, у вачах злосць. Асіпенка.

2. Вылучацца сваім барвовым колерам, віднецца. Ты бачыш? — Сягоння на ўсходзе Без ліку сцягі барвавеюць. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́тна,

1. Прысл. да смутны (у 1, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць смутку, журбы. — Слова гонару, — скардзіўся.. [пан Чарнецкі] — мне смутна, бо з Ядвіськай прыйдзецца развітацца. Бядуля.

3. безас. у знач. вык. Трывожна, неспакойна. Але на сэрцы цяжка, смутна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́шка ‘баязлівы, нясмелы чалавек’ (Бяльк.). Верагодна, ад УІ Тры́хан (якое, магчыма, да Тры́фан), але матывацыя няясная. Нейкая сувязь з папярэднім словам? Параўн. укр. три́шкатисянеспакойна захоўвацца’, якое звязваюць з те́рти ‘церці’ (ЕСУМ, 5, 642), а таксама труха2 ‘нейкая картачная гульня’ і трухлівы ‘баязлівы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тух — выклічнік, што перадае глухі стук, удар, стрэл: се́рца тух, тух, як ня выскачыць (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Сюды ж ту́хаць ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Варл.), ту́хкаць ‘цяжка, гулка тупаць, бегучы ці ходзячы’ (Нар. Гом., Янк. 3.), тухаце́цьнеспакойна біцца (пра сэрца)’ (чэрв., Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскабо́іна ’свавольнік, гарэза’ (Юрч.). Няясна. Магчыма звязана з прасл. *kobъ, *kobiti, *koběniti (sę) ’быць упартым, супрацівіцца’, параўн. рус. дыял. ко́бый ’чалавек з дрэнным характарам, наравісты’, ко́биться ’паводзіць сябе неспакойна’, ко́бень ’той, хто ўпарціцца, не слухаецца’, гл. ЭССЯ, 10, 88, 92, 101. Прыстаўка можа мець узмацняльнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)