Нямчу́р ’маламоўны; немец’ (Сцяц.), ’маўклівы або нямы чалавек’ (Сл. ЦРБ, Сцяшк. Сл.; міёр., З нар. сл.; Крыў., Дзіс.), немчур ’маўчун’ (Мат. Гом.), Экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ур ад нямко ’нямы чалавек’ ці немец (гл.), параўн. немцура экспр. ’немцы’, немчурикі ’тс’ (ТС). Параўн. аналагічнае экспрэсіўнае ўтварэнне славен. nemčur ’германафіл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перадыслака́цыя, ‑і, ж.

Перамяшчэнне войск, размяшчэнне іх у другім месцы. Як ні намагаліся немцы, а ўсё ж ім прыйшлося прыняць пункт, якім забаранялася перадыслакацыя войск. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нямту́р ’нямы чалавек’ (Нас.), ’нямы, маўклівы’ (Касп., жлоб., Нар. словатв.), ’глуханямы або глухі чалавек’ (Юрч. НВС). Згодна з Карскім (2–3, 31), утворана суфіксам ‑тур ад нямы (гл.), параўн. аналагічнае ўкр. німтур, балг. дыял. нёмтур ’маўклівы’. Пад уплывам зыходнага слова са значэннем ’нямы чалавек’, экспрэсіўнае немтуринемцы’ (ТС), сінанімічнае немцури ’тс’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зве́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы зверу (у 2 знач.).

2. Жорсткі, люты, дзікі. Зверскія расправы. □ Немцы шалелі, наладжвалі зверскія кары. Лынькоў.

3. Разм. Вельмі вялікі; надзвычайны. Зверскі апетыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Поркацца некаторы час. Немцы папоркаліся ў сене, нічога не знайшлі. Новікаў. [Ігар] развязаў мяшок, папоркаўся ў ім і са злосцю шпурнуў пад сасну. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папагалада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Галадаць доўга, неаднаразова. Немцы хлопца адпусцілі дамоў (было гэта восенню сорак першага), але і ён адчуў, пачым фунт ліха: і папагаладаў, і папакарміў вошай. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

герма́нцы, ‑аў; адз. германец, ‑нца; м., германка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. германкі, ‑нак; ж.

1. Старажытныя плямёны індаеўрапейскай моўнай групы, якія жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

2. Уст. Немцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняна́цку, прысл.

Раптоўна, нечакана, без папярэджання. Затопленыя знянацку, немцы спачатку стоўпіліся невялікімі групамі, потым кінуліся хто куды. Сіняўскі. Двое мужчын.. падыходзяць да старасты, знянацку хапаюць яго і, разгойдаўшы, кідаюць цераз плот у крапіву. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца пры лесе, знаходзіцца каля лесу. Прылеснае поле ўжо два гады не аралася і не сеялася. Шахавец. Немцы наязджалі ў Бацькавічы не часта. Мабыць, пабойваліся: усё-такі прылесная вёска. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́ска, ‑і, ДМ ‑цы, ж.

Разм. Асцярожнасць, выкліканая прадбачаннем нядобрага, непрыемнага. Хадзіць з апаскай. Гаварыць з апаскай. // Боязь, страх. Што ты глянула, з такой апаскаю? Глебка. Вялікай апаскі няма — з Журавіч немцы паўцякалі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)