начшта́ба, ‑а, м.

Начальнік штаба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нача́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да начальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

К. горада.

К. лагера.

3. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

К. інтэрната.

|| прым. каменда́нцкі, -ая, -ае.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начды́ў, ‑а, м.

Уст. Начальнік, камандзір дывізіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зе́мскі, -ая, -ае.

1. гл. земства.

2. Агульнадзяржаўны (гіст.).

Земскае апалчэнне.

Земскі начальнік — у царскай Расіі — чыноўнік з судова-адміністрацыйнай і паліцэйскай уладай, кіраўнік сялянскага насельніцтва пэўнага раёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галоўнакама́ндуючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Асоба, якая ўзначальвае ўзброеныя сілы дзяржавы або асобныя віды ці частку ўзброеных сіл.

Вярхоўны Галоўнакамандуючыначальнік усіх узброеных сіл дзяржавы ў час вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сатра́п, -а, мн. -ы, -аў м.

1. Намеснік правіцеля ў старажытнай Персіі і Індыі, які меў неабмежаваную ўладу.

2. перан. Самадур, дэспат, жорсткі начальнік, тыран.

|| прым. сатра́пскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтурыён, ‑а, м.

Гіст. Начальнік цэнтурыі (у 1 знач.).

[Лац. centurio, centurionis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каманды́тарначальнік нейкага згуртавання людзей’ (КЭС, лаг.). Параўн. ст.-бел. комендаторъначальнік рыцарскага ордэна’, якое з польск. komendator (Булыка, Запаз. 163); ‑ы‑ з’явілася ў выніку распадабнення галоснай ‑а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрысту́пны, -ая, -ае.

1. Такі, да якога цяжка або немагчыма наблізіцца, якім цяжка авалодаць.

Непрыступныя скалы.

Непрыступная крэпасць.

2. Такі, да якога цяжка падступіцца; ганарысты.

Н. начальнік.

|| наз. непрысту́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)