Вярну́цца (БРС, Бяльк.) ’нахіляцца, паварочвацца’ (БРС). Укр. верну́тися ’вярнуцца; кружыцца (аб галаве)’, рус. вернуться ’вярнуцца назад’, ст.-рус. вернутися ’тс’, славен. vŕniti se ’вярнуцца, вяртацца’, серб.-харв. вр́нути се, макед. врне се, балг. върна се ’тс’ паходзяць ад кораня vert‑/vort‑/vъrt‑ і суф. nǫti (). Гл. яшчэ вярну́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр. ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус. ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен. nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл. *nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ. nỹkti ’слабець, панікаць’, прус. neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati1 ад nikati2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус. проникать і пад., роднаснага літ. įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́чкам (нічком) ’ніц, тварам уніз’ (ТС), рус. панком ’тс’, серб.-харв. ничке̏ ’тс’, макед. начко, ничком ’тс’, балг. ничком ’тс’. Да пікаць (*nikati©); на базе значэння ’схіляць галаву, нахіляцца’, параўн. серб.-харв. ником ’тварам уніз’, збліжана з ніц© (*пісь), ніцком, ’ніц, тварам уніз’ (ТС), параўн. ніцам (гл.). Такога ж паходжання ніцма ’тс’ (Нас.), суадноснае з ніцма (гл.). Гл. Фасмер, 3, 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перава́львацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераваліцца ​1.

2. Нахіляцца то на адзін, то на другі бок у час руху. Лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы. Брыль. «Газік» павольна перавальваўся з аднае калдобіны ў другую. Б. Стральцоў. Маглі б ісці хутчэй, але Фядора Антонаўка перавальвалася з нагі на нагу, нібы качка. Пестрак.

3. Зал. да перавальваць ​1.

перава́львацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да перавальваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярну́цца 1, вярнуся, вернешся, вернецца; зак.

1. Прыйсці, прыехаць назад у тое месца, адкуль выйшаў, выехаў. Партызаны, Напэўна, пайшлі на заданне і яшчэ не вярнуліся з цяжкага бою. Свірка. У пошуках спосабу жыць гэта сям’я на некалькі год трапіла На Далёкі Усход, пасля зноў вярнулася ў Беларусь. Чорны. // перан. Зноў з’явіцца, узнікнуць (пра пачуцці, настрой і пад.). Пакуль Стары распранаўся, начлежнік вадзіў вачамі за яго павольнымі, важнымі рухамі, і ўчарашняе прыкрае пачуццё вярнулася зноў. Брыль.

2. Зноў заняцца ранейшай справай. Вярнуцца да сваёй пастаяннай работы.

вярну́цца 2, вернецца; незак.

Разм. Нахіляцца на бок. Човен вернецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́падзь1 ’закалец — сыры, недапечаны слой хлеба каля ніжняй скарынкі, які ўзнікае пры неналежным выпяканні’, пры́падлівы ’з закальцам, як бы трохі прылеплены да поду’ (Нас.). Магчыма, перанос значэння з наступнага слова — ’сыры слой у хлебе, як глей’, але не выключана і незалежнае ўтварэнне ад прыпада́ць з семантычнай матывацыяй: ’нізкі; які не падняўся; злеглы’ і да т. п.

Пры́падзь2 ’слой глеістай зямлі; падзол’ (Нас., Байк. і Некр., Варл.), пры́падлівы ’глеісты, з падзолам’ (Нас.), прыпа́длівый ’вільготны, злеглы (аб зямлі)’ (Бяльк.). Рус. зах. при́падь ’падзолістая глеба’, смал., цвяр. припа́дливый ’зацвярдзелы (пра зямлю, глебу)’, укр. при́падь ’нізіннае месца; чарназём з гразкай глінай’, припа́дливый ’нізінны’. Да прыпадаць1нахіляцца, прыціскацца’, ’шчыльна прылягаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́ўзка, ско́ўзко ‘слізка, коўзка’ (Скарбы, ТС), скоўзну́ць ‘саслізнуць’ (ТС). Формы суадносныя з прасл. *skl̥zati (*skl̥ziti), працягам якога з’яўляюцца ўкр. сковзати(ся), рус. дыял. ско́льзать, ско́льзать(ся) ‘коўзацца на лёдзе’, ст.-польск. skiełzać sięнахіляцца да чаго-небудзь’ (параўн. прыслоўе skiełzem ‘крыва, коса’, гл. скелз), чэш. sklouzati (se) ‘коўзацца, катацца на лёдзе, снезе’, славац. sklzať (sa) ‘коўзацца’, прадстаўленыя пераважна на паўночнаславянскай тэрыторыі, акрамя харв. кайк. skuzek ‘слізкі’, што з’яўляецца выключным архаізмам на паўднёваславянскай тэрыторыі. Названыя формы з рухомым s‑ проціпастаўлены формам без яго з каранямі *kl̥z‑ (гл. коўзацца) і *chl̥z‑, параўн. балг. хлъ́згаво ‘слізка’ (Борысь, Czak. stud., 93–94; Etymologie, 354–355). Па паходжанні названыя карані, хутчэй за ўсё, маюць анаматапеічны (імітатыўны) характар, параўн. выклічнік коўзь!, які можа быць старой дэрывацыйнай асновай слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варо́чацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да вярнуцца ​1.

варо́чацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Паварочвацца, пераварочвацца з боку на бок. Доўга не мог [Мікіта] заснуць, усёварочаўся з боку на бок, скідаючы з сябе коўдру. Галавач. // Разм. Рухацца, варушыцца. Тыя, хто ведаў, што ў зале вось-вось павінна паявіцца дэлегацыя сялян, неспакойна варочаліся, аглядаліся і гэтым парушалі цішыню. Барашка.

2. Круціцца, вярцецца. Магчыма, там грыміць пярун? Ці дзе варочаюцца жорны? Дубоўка. Хвалі злосна штурхалі нязграбную лодку, яна цяжка варочалася на адным месцы, увесь час памыкаючыся стаць бокам пад вецер. Зарэцкі.

3. Хіліцца, нахіляцца на бок. Марцін ішоў з аднаго боку, Гілёрык — з другога і дзяржалі вулей, каб ён не варочаўся. Колас.

4. Зал. да варочаць ​2 (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Учапіўшыся за што‑н. рукамі, нагамі і пад., вісець у паветры (пра чалавека, жывёл, насякомых). Звісаць з турніка на выцягнутых руках. □ Намалёваны [малпы] так, быццам яны звісаюць, пачапіўшыся хвастом за галінку дрэва. Грамовіч. Звісаюць пад кожнаю кветкай На лапках касматых чмялі. Калачынскі. // Спускацца ўніз, вісець, трымаючыся на чым‑н. адным канцом або канцамі (аб прадметах). Лямпа нізка звісала на дроце — старая, закураная гаспабарова лямпа, да таго яшчэ спавітая тытунёвым дымам. Пестрак. З плота па тоўстых, як канат, сцёблах звісалі жоўтыя гарбузы. Аляхновіч. // Быць апушчаныя ўніз (пра канечнасці, галаву і пад.). Маленькая загарэлая рука Андрэйкі амаль да локця звісае з ложка. Кавалёў. Шчаня нічым не нагадвала аўчарку: ні вушамі, што звісалі ўніз, ні танюсенькім хвосцікам. Шыловіч. // Абвісаць, не аблягаючы плячэй, стану (пра вельмі шырокую вопратку). Адзенне звісала з.. [Чыжыка], відаць былі голыя рубцаватыя лапаткі. Лупсякоў. // Спадаць уніз пасмамі, косамі і пад. (пра доўгую поўсць, валасы). І мядзведзі цяпер выглядалі неяк сіратліва. Поўсць на іх звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка. На Максімаў лоб звісалі пасмачкі белых кучаравых валасоў. Асіпенка.

2. Нахіляцца, перагінаючыся цераз што‑н. (пра людзей). Маці звісае над калыскай. Дзеці звісаюць з поручняў галовамі ўніз. □ [Крамарэвіч] ціха гаварыў з Колем, які трымаўся за яго шыю і звісаў тварам з пляча. Чорны. // Згінаючыся, нахіляцца ўніз; павісаць (пра вецце, галіны і пад.). Гнуткія галіны, што звісалі ледзь не да самай зямлі, пры лёгкім ветрыку ціха шумелі. Даніленка. Саломку выгнуўшы дугою, Звісае колас над зямлёю. Колас.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць размешчаным, навісаць над кім‑, чым‑н. Пасівелыя яліны, гнілое карэнне ды вялізныя камяні звісалі над чорным бяздоннем. Шашкоў. Нізка звісала свінцовае неба. Ракітны.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Трымацца ў паветры нерухліва або расплываючыся, ахінаючы што‑н. Над возерам слаўся туман. Доўгія пасмы яго кудзеляй звісалі над вадой. Сіняўскі.

5. перан. Узнікаць, пагражаючы каму‑н. (пра небяспеку, бяду і пад.). Чуе Цімох — і над ім Звісае няўхільная кара. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца. На балоце нікнуць лозы, Вецер ломіць гай. Колас. У глыбокай зямлянцы, недзе пад густым ельнікам, пры скупым святле.. лямпы ніклі над сталом тры галавы. Асіпенка. // Прынікаць, хіліцца да каго‑, чаго‑н. Халодны бруснічнік суцішае боль пацёртай нагі, мякка нікне галава да пушыстага моху ўгрэтай сонцам купіны. Лынькоў. Ніклі да зямлі кволыя сцяблінкі пшаніцы, падалі ў пякучы прысак пажоўклыя калівы бульбы. Кандрусевіч. // (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Вянуць. Па дарогах, па сцяжынках Ходзіць страшны Сухавей. Дзе дыхне — там нікнуць травы. Парахневіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець. [Ганс] гатовы ўскрыкнуць, зваць на дапамогу, але адчувае, як нікне, прападае голас. Лынькоў. Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць ўяўленне. Дзяргай.

3. перан. Знікаць. Сымон бярэ .. [Зоську] за руку і абое нікнуць у цемнаце. Купала. Бялее пад нагамі дарога, што спускаецца з гары да моста і недзе нікне там. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)