папасы́паць

насыпаць чаго-небудзь; пайсці (пра дождж і пад.), хутка пайсці, пабегчы (пра многіх, многае)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папасы́плю папасы́плем
2-я ас. папасы́плеш папасы́плеце
3-я ас. папасы́пле папасы́плюць
Прошлы час
м. папасы́паў папасы́палі
ж. папасы́пала
н. папасы́пала
Загадны лад
2-я ас. папасы́п папасы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час папасы́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпе́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Трохі насыпаць перцам. Прыперчыць боршч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

столь, -і, ж.

1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе.

Пафарбаваная с.

2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гарышча.

Насыпаць пяску на с.

Пад столь — вельмі высокі.

|| прым. сто́левы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак., чаго.

1. Насыпаць, рассыпаць у якой-н. колькасці.

2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).

За ноч нацерушыла снегу.

|| незак. нацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапе́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Моцна наперчыць, насыпаць перцу ў што‑н. Праперчыць мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацукрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм. Пакласці ў што‑н. цукар, насыпаць цукрам. Нацукраваць цеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́гаршчы, -аў.

1. Складзеныя разам у выглядзе акругленага ёмішча абедзве далоні так, каб можна было туды чаго-н. насыпаць, наліць.

Падставіць п.

2. Колькасць чаго-н., якая ўмяшчаецца ў складзеныя такім чынам далоні.

Цэлыя п. арэхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. дасы́п; зак., што.

1. Скончыць сыпаць; насыпаць да якога‑н. узроўню. Дасыпаць бульбу ў мяхі. Дасыпаць кошык.

2. і чаго. Насыпаць дадаткова. Дасыпаць солі ў страву.

дасыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да дасы́паць.

дасыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да даспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго-н. у многіх месцах, усюды ці ў вялікай колькасці.

П. курганы.

За ноч панасыпала (безас.) снегу.

2. што. Сыплючы, напоўніць усё, многае.

П. збожжа ў мяхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., каго-што.

Пакрываць, насыпаць пудрай. Пудрыць твар. // Пасыпаць якім‑н. парашком паверхню чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)