насы́паць, -плю, -плеш, -пле; насы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.

Н. пяску на дарожку.

2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.

Н. мех аўса.

3. што. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.

Н. курган.

|| незак. насыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. насы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насы́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насы́плю насы́плем
2-я ас. насы́плеш насы́плеце
3-я ас. насы́пле насы́плюць
Прошлы час
м. насы́паў насы́палі
ж. насы́пала
н. насы́пала
Загадны лад
2-я ас. насы́п насы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час насы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насыпа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. насыпа́ю насыпа́ем
2-я ас. насыпа́еш насыпа́еце
3-я ас. насыпа́е насыпа́юць
Прошлы час
м. насыпа́ў насыпа́лі
ж. насыпа́ла
н. насыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. насыпа́й насыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час насыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насыпа́ць несов., в разн. знач. насыпа́ть; см. насы́паць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.

1. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго‑н., высыпаць на што‑н.; нацерушыць, рассыпаць. Насыпаць пяску на сцежку. □ Кася ставіла пусты саган на падлогу, на ражок ручніка насыпала солі. Арабей. У паветры мітусілася [машкара]; яе тут, як хто насыпаў, не дыхнуць. Пташнікаў. // Тое ж, але ў нейкай колькасці. [Снег] ападаў на зямлю белай і пухкай коўдрай, дзе-нідзе між кустоў насыпаў гурбы. Гроднеў.

2. Напоўніць што‑н. чым‑н. сыпкім. Насыпаць мяхі жытам. □ Насыпаў дзед поўныя засекі збожжа. Якімовіч. // Усыпаць якую‑н. колькасць. Насыпаць аўса коням.

3. Зрабіць, пабудаваць насып з якога‑н. сыпкага матэрыялу. Насыпаць плаціну. Насыпаць прызбу. □ Каля дашчанай заставы насыпалі хлопцы курганок зямлі. Колас.

•••

Насыпаць солі на хвост — зрабіць непрыемнасць, моцна дапячы каму‑н.

Цераз верх насыпаць — тое, што і цераз верх валіць (гл. наліць).

насыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑ае.

Незак. да насы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насыпа́ть несов.

1. насыпа́ць; (всыпать) усыпа́ць;

2. (сооружать, возводить) насыпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́паны насы́панный; см. насы́паць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сальні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Невялікая пасудзіна для солі.

Насыпаць солі ў сальніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насы́пать сов.

1. насы́паць, мног. панасыпа́ць; (всыпать) усы́паць;

2. (соорудить, возвести) насы́паць;

насы́пать со́ли на хвост (кому) насы́паць со́лі на хвост (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понасыпа́ть сов., разг. панасыпа́ць; (насыпать) насы́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)