напро́ці, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і насупраць, насупроць. Давай далонь, сядай за стол напроці. Валасевіч. Вера сядзела напроці Максіма і не зводзіла з яго вачэй. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рад², прыназ. з Т.

1. На невялікай адлегласці ад пярэдняга боку чаго-н., насупраць каго-, чаго-н.

П. хатай.

2. За некаторы час да чаго-н.

П. захадам сонца.

3. Служыць для ўказання асобы, з’явы, у адносінах да якіх робіцца што-н.

Не адступаць п. цяжкасцямі.

4. У параўнанні з кім-, чым-н.

Чаго варты гэты конь п. тым ламавіком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скразны́, -а́я, -о́е.

1. Які праходзіць наскрозь.

Скразная рана.

2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.

С. цягнік.

3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.

Скразная загартоўка дэталей.

4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.

Скразныя фіранкі.

5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́праць і супро́цьнасупраць’, ’наперакор’, ’насустрач’, ’у параўнанні’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Шымк. Собр., Гарэц., Бяльк., Касп., Барад.), супраціў ’тс’ (Нас., Некр. і Байк.), супро́ціў ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян.), ст.-бел. супротиву ’тс’ (Сл. Скар.). Рус. супроти́в прысл. і прыназ., стараж.-рус. супроти́въ, серб.-харв. супрот, супроћ ’у параўнанні’, дыял. супро́тив(а)насупраць, у параўнанні’, ст.-слав. сѫпротивъ. Далей гл. су- і проціў (Фасмер, 3, 805; ESSJ SG, 1, 242).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірдзя́ны і рдзя́ны, ‑ая, ‑ае.

Чырвоны, пунсовы. Толькі зор агонь ірдзяны Над прасторам зіхаціць. А. Александровіч. Ірдзяны круг сонца, апусціўшыся насупраць амаль не да зямлі, заліваў .. [гліністыя схілы берага] чырвоным святлом. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хутаро́к, ‑рка, м.

Памянш. да хутар. На другі дзень, раніцай, на невялікім хутарку.. [Грэчку] удалося дастаць крыху хлеба. Мележ. Насупраць хутарка паляўнічага Вышамірскага, на зямлі карчмара стаяла пустая хата. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напро́тив

1. нареч. (на противоположной стороне) насу́праць, насупро́ць, напро́ці, напро́ціў разг.;

2. предлог с род. насу́праць, насупро́ць, напро́ці, напро́ціў (каго, чаго);

3. нареч. (наоборот) наадваро́т; (наперекор) наперако́р;

совсе́м напро́тив зусі́м наадваро́т;

4. в знач. вводн. сл. наадваро́т; — Здесь пло́хо? — Напро́тив, хорошо́. — Тут дрэ́нна? — Наадваро́т, до́бра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жало́жнік ’вугал насупраць печы’ (Сцяшк. МГ: «уся пасуда ў нас стаіць у жаложніку»). Відаць, недакладна ўказана семантыка; фанетычная асіміляцыя: першае ж замест з: заложнік ’паліца для пасуды’ (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыракалі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокае лісце. Пад шыракалістымі клёнамі, на лаўцы, насупраць будынка Музея Янкі Купалы, сядзяць старажылы-мінчане. Хведаровіч. Там, дзе вада спадала, прабівалася і жаўцела буйная шыракалістая лотаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́тив

1. предлог с род. су́праць, супро́ць, обл. про́ці (каго, чаго); (напротив) насу́праць, насупро́ць, обл. напро́ці;

про́тив его́ ожида́ний су́праць (супро́ць) яго́ спадзява́нняў;

он настро́ен про́тив меня́ ён настро́ены су́праць (супро́ць) мяне́;

лека́рство про́тив ревмати́зма ле́кі су́праць (супро́ць) рэўматы́зму;

рост проду́кции про́тив про́шлого го́да рост праду́кцыі су́праць (супро́ць) міну́лага го́да;

про́тив до́ма — сад насу́праць (насупро́ць) до́ма — сад;

про́тив ве́тра су́праць (супро́ць, насу́праць, насупро́ць) ве́тру;

2. в знач. сказ. су́праць, супро́ць;

кто про́тив? хто су́праць (супро́ць)?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)