Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЕ́КАНС [новалац. cosecans ад co(mplementi) secans секанс дапаўнення],
адна з трыганаметрычных функцый; абазначаецца cosec. К. вострага вугла прамавугольнага трохвугольніка — дзель гіпатэнузы на катэт, які ляжыць насупраць дадзенага вугла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́НГЕНС [новалац. cotangens, ад co(mplementi) tangens тангенс дапаўнення],
адна з трыганаметрычных функцый; абазначаецца ctg. К. вострага вугла прамавугольнага трохвугольніка — дзель катэта, прылеглага да дадзенага вугла, на катэт, які ляжыць насупраць гэтага вугла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЮНДЖЫ́К,
гарадзішча на левым беразе р. Тыгр насупрацьг. Масул (Ірак), руіны сталіцы Асірыі — Ніневіі. Археал. раскопкамі выяўлены рэшткі палацаў, храмаў, б-ка цара Ашурбаніпала і інш. (гл.Ніневія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЁНКА,
у беларусаў бандарная пасудзіна на 6—10 л, крыху расшыраная ў верхняй частцы. Выкарыстоўвалася для даення кароў. Рабілі Д. з хваёвых, радзей з дубовых ці кляновых клёпак. Адна падоўжаная клёпка ўтварала ручку, у клёпцы насупраць рабілі літок (рыльца). Для даення кароў у полі выкарыстоўвалі Д. з почапкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСЛУ́ХА,
рака ў Драгічынскім і Іванаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Піна (бас.р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 422 км². Пачынаецца каля в. Заплессе Драгічынскага р-на, у верхнім цячэнні называецца Стрымня, цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупрацьв. Патапавічы Іванаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМІ́ГА, Няміза,
рака ў Мінску, правы прыток р. Свіслач (бас.р. Дняпро). Даўж. каля 5 км. У канцы 19 — сярэдзіне 20 ст. заключана ў падземны калектар. Пачынаецца на ПдЗ горада, працякае пад зямлёй у раёне ўсх. часткі праспекта Жукава, вуліц Чыгуначная, Грушаўская, Разінская, Рамізніцкая, праспекта Дзяржынскага, з паўд. боку Тэатра музкамедыі, пад вуліцамі Мяснікова і Няміга, упадае ў Свіслач насупраць Траецкага прадмесця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА ЦАРО́Ў,
скалістая раўніна ў зах. пустыні насупрацьг. Фівы на Ніле (Верхні Егіпет). У перыяд Новага царства тут размяшчаўся царскі некропаль (з 1580 да н.э.). Грабніцы фараонаў высякаліся ў вапняку, кожнай з іх на беразе Ніла адпавядаў храм, дзе здзяйсняліся абрады, неабходныя для замагільнага дабрабыту цароў. Адкрыццё ў 1922 неразрабаванай грабніцы Тутанхамона ўпершыню прадэманстравала раскошу абсталявання падобных грабніц.
Даліна цароў. Насценная размалёўка грабніцы фараона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЙР-ЭЛЬ-БА́ХРЫ,
мясцовасць на зах. беразе Ніла ў Верхнім Егіпце насупрацьг. Фівы, дзе паміж скаламі ўзведзены 2 пахавальныя храмы. Храм Ментухатэпа I, цара XI дынастыі (2050 да н.э.), складаўся з камернай грабніцы і піраміды, размяшчаўся ў дакладна спланаваным ансамблі з каланад і тэрас. Храм царыцы Хатшэпсут, XVIII дынастыі (1480 да н.э.) аналагічнай планіроўкі, але без піраміды; знакаміты сваімі рэльефамі, адзін з якіх выяўляе гандл. экспедыцыю ў Пунт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМАВА́ЛЬНАЯ Я́МА,
месца масавай зімоўкі рыб у рэках і азёрах. У стаячых вадаёмах З.я. найчасцей размяшчаюцца насупраць або ніжэй вусцяў рэк і ручаёў, што ўпадаюць у вадаёмы, у месцах выхаду падводных крыніц; у праточных — рыбы зімуюць на глыбокіх месцах з павольным цячэннем. На Беларусі ахоўваюцца 215 З.я., збор у якіх найбольш уласцівы рыбам сям. карпавых (лешч, гусцяра, плотка і інш.). У вызначаных З.я. штогод з 1 кастр. да 15 крас. забараняецца рыбная лоўля.