пада́цца, -а́мся, -асі́ся, -а́сца; -адзі́мся, -асце́ся, -аду́цца; -а́ўся, -ала́ся, -ло́ся; зак.

1. Пасунуцца, ссунуцца з месца.

П. ўсім целам назад.

Дзверы лёгка падаліся пад напорам.

2. Адправіцца, накіравацца куды-н. (разм.).

П. ў горад.

П. на вучобу.

3. перан. Прыметна пагоршаць, пастарэць.

Стары вельмі падаўся за апошні год.

|| незак. падава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лецець, -лечу, -леціш, -леціць; -леці; зак.

1. Летучы, накіравацца, адправіцца куды-н.

Птушка вылецела з гнязда.

Пасажыр вылецеў у Маскву.

Вылецела з галавы (перан.: знікла, забылася).

2. Летучы, з’явіцца адкуль-н.

Самалёты вылецелі з-за хмары.

3. перан. Аказацца звольненым, выключаным адкуль-н. (разм.).

В. са службы.

|| незак. вылята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́лет, -у, М -леце, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́йма ’хутка (накіравацца)’: дзеці — суйма да стала (віл., Сл. ПЗБ). Да суваць (гл.) ад асновы цяп. ч. з суф. ‑ма. Менш верагодна сувязь са стараж.-рус. суима ’сход, сходка’, якое Фасмер (3, 797) выводзіць з *sǫ‑ (гл. су-) і *jьmъ (гл. узяць), ці серб.-харв. sùjma ’страх’ (гл. Скок, 3, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увяза́цца, увяжу́ся, увя́жашся, увя́жацца; увяжы́ся; зак.

1. Стаць увязаным, завязаным.

Рэчы добра ўвязаліся.

2. перан. Прыйсці ў адпаведнасць з чым-н.

Планы добра ўвязаліся з мясцовымі ўмовамі.

3. перан. Без дазволу накіравацца ўслед за кім-н., далучыцца да каго-н., хто ідзе, едзе (разм.).

За намі ўвязаўся сабака.

4. перан. Уключыцца, умяшацца ў што-н. (разм.).

У. ў бойку.

|| незак. увя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накіро́ўвацца несов.

1. направля́ться, сле́довать;

2. устремля́ться; обраща́ться;

3. уходи́ть, удаля́ться;

1-3 см. накірава́цца;

4. страд. направля́ться; наставля́ться; устремля́ться; обраща́ться; см. накіро́ўваць 1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Пайсці, рушыць куды‑н., у якім‑н. напрамку. Адзін з .. [хлопцаў] пайшоў направа, другі налева. А Тац[ц]яна скіравалася па лесвіцы ўніз. Васілёнак. У правулак скіраваўся сабака, але, зачуўшы чалавека, вільнуў назад. Навуменка. // Звярнуцца, накіравацца ў які‑н. бок (пра позірк, вочы і пад.). Усе позіркі скіраваліся на Зосю. Хомчанка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Прыняць пэўны кірунак, павярнуцца куды‑н. — Дык куды гэта цяпер жыццё скіруецца? — хітравата спытаў Лукаш. Сабаленка. // Накіравацца на каго‑, што‑н. Калі гутарка скіравалася на сяло, Лабановіч улучыў момант, каб перавесці размову на грэблю. Колас. Абурэнне .. [Пракопа] чамусьці скіравалася не на Севу, а на Кашына старэйшага. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патураві́ць ’падагнаць (прымусіць хутчэй ісці, рабіць што-н.’ (в.-дзв., Шатал.), патуры́ць ’пагнаць, выгнаць’ (ТСБМ), патурыцца ’пайсці, накіравацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Рус. чарапавецк. туровить ’падганяць’. Да туры́ць, якое можа быць праславянскім (Скок, 3, 525). Маер (G. Mayer. Alban. Studien, 3, 1896) параўноўвае з ім алб. turr, turrem ’бегчы, рынуцца’. Аб пашырэнні дзеяслоўнай асновы з суфіксам ‑ав‑ (параўн. кладавіцца, садавіцца) гл. Карскі 2-3, 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рандаву́с фальк. ’каханак, палюбоўнік’: “Паехаў мой міленькі да млына / А я рандавуса наняла” (БНТ, Жарт. песні). Запазычанне (праз польскую?) з ням. Randezvous ’спатканне’, якое з франц. rendez‑vous ’спатканне, сустрэча, свіданак’ (< se rendreнакіравацца, адазвацца на запрашэнне, сабрацца’), што служыла ў якасці загаду вайскоўцам для збору (Антропаў, БЛ, 45, 25; Фасмер, 3, 442; Сной₂, 602). Не выключана семантычнае збліжэнне з фармальна падобным ранда́р ’арандатар; карчмар’, гл. ранда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся ​1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы. Грахоўскі. Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі. Пальчэўскі. Саша падхапіў веласіпед і памчаўся. Новікаў. // Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бегчы, ‑бегу, ‑бежыш, ‑бежыць; ‑бежым, ‑бежыце, ‑бегуць; зак.

1. Накіравацца адкуль‑н., куды‑н. бягом; выскачыць. Госць развітаўся і выйшаў. Хлопчыкі, Косцік і Шурка, выбеглі за ім, пад’ехаць. Брыль. / у перан. ужыв. Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч, Толькі з лёскатам выбегла рэха. Купала.

2. Выцечы адкуль‑н. цераз край. Выбегла малако з каструлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)