нащепа́ть сов. (заготовить в каком-л. количестве) нашчапа́ць; (наколоть) накало́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нако́лваць несов.

1. в разн. знач. нака́лывать;

2. надка́лывать;

1, 2 см. накало́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Набі́цьнакалоць (дроў)’ (мядз., Нар. сл.). Ад біць ’калоць (дровы)’, параўн. тэрытарыяльнае размеркаванне біцца і калоцца ’бароцца (пра карову)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пако́латы 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакалоць ​1.

пако́латы 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накалоць ​2 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панако́лваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. чаго. Накалоць многа чаго-н.

П. дроў.

2. што. Пракалоць у многіх месцах.

П. слівы для варэння.

3. каго-што. Насадзіць на што-н. вострае ўсё, многае, або ўсіх, многіх.

П. матылёў на шпількі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашчэ́ліць

накалоць чаго-небудзь, зрабіць шчыліну ў чым-небудзь (нашчэліць дошак); выглядзець каго-небудзь (нашчэліць нявесту); накіраваць позірк на што-небудзь (нашчэліць вочы)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нашчэ́лю нашчэ́лім
2-я ас. нашчэ́ліш нашчэ́ліце
3-я ас. нашчэ́ліць нашчэ́ляць
Прошлы час
м. нашчэ́ліў нашчэ́лілі
ж. нашчэ́ліла
н. нашчэ́ліла
Загадны лад
2-я ас. нашчэ́ль нашчэ́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час нашчэ́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

1. Раскалоць не поўнасцю. Надкалоць талерку.

2. Накалоць зверху што‑н., пракалоць верхні слой чаго‑н. Надкалоць шылам падэшву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наты́каць, -аю, -аеш, -ае, зак., чаго.

1. Уваткнуць што-н. у якой-н. колькасці.

Н. іголак у падушачку.

2. Расставіць, размясціць дзе-н. (разм.).

Н. сцяжкоў на карце.

3. і што. Накалоць (разм.).

Н. слівы перад варкай.

|| незак. натыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пункці́р ’перарывістая прамая лінія’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пункти́р ’тс’, што з ням. punktieren < лац. punctāre ’пракалоць, накалоць’ (вытворнае ад лац. punctum ’укол’), гл. пункт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

татуі́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -ра́ваны; зак. і незак., каго-што.

Накалоць (наколваць) асобай фарбай узоры ці малюнкі на целе.

|| зак. таксама вы́татуіраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| звар. татуі́равацца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. татуіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. татуіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)