◎ На пача́і ’на самым пачатку, напярэдадні’ (Мат. Маг.). Нязвыклая форма назоўніка *пачай ’пачатак’ утворана, відаць, ад пачаць, як наганяй ад наганяць, рус. случай ’выпадак’ ад случаться і пад. Хутчэй за ўсё лакальны архаізм, суадносны з дзеясловам напачаць ’пачаць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пёрка 1 ’наганяй’ (светлаг., Мат. Гом.). Да праць (гл.) < прасл. *pьrati, perą пры ад’ідэацыі рус. по́рка ’лупцоўка’, якое ад пороть ’распорваць’.
Пёрка 2 ’травяністая расліна з вузкімі лістамі’ (Мат. ТС), ’доўгі ліст якой-небудзь расліны’ (ТСБМ). Памяншальнае да пяро́ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тро́пка (трёпка) ‘пакаранне, біццё’ (Растарг.), ‘наганяй з асаблівай злосцю і лаянкай’ (Юрч. Сін.). Хутчэй за ўсё, з рус. трёпка, ад трепа́ть (гл. трапа́ць 1) у сувязі з малой прадуктыўнасцю словаўтваральнага тыпу на ‑ка са значэннем “адцягненага дзеяння” ў народных гаворках (Сцяцко, Афікс, наз., 87).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
шарсці́ць, ‑ршчу, ‑рсціш, ‑рсціць; незак., каго.
Разм. Прабіраць, даваць наганяй. [Анікей] не баяўся выступіць хоць супраць усяе вёскі, і калі ў час прамовы на яго ззаду гыркалі, падколвалі кепікамі, ён паварочваўся тварам да сходу і шарсціў усіх па парадку. Навуменка. [Паромшчык:] — Малады [старшыня] дужа... У раёне хваляць, у вобласць штомесяц клічуць, от і трэба шарсціць, каб не думаў, што ўсё зрабіў. Парахневіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
накруці́ць, -ручу́, -ру́ціш, -ру́ціць; -ру́чаны; зак.
1. што і чаго. Навіць, наматаць на што-н.
Н. нітак на шпульку.
2. што. Навінціць на што-н.
Н. гайку на болт.
3. чаго. Насвідраваць адтулін, дзірак.
4. перан., што і чаго. Вельмі ўскладніць што-н., нарабіць чаго-н. мудрагелістага (разм.).
Н. многа лішняга ў гневе.
5. што. Прывесці ў дзеянне спружыну якога-н. механізма (разм.).
Н. будзільнік.
◊
Накруціць вушы каму (разм.) — пакараць каго-н., пацягаўшы за вушы.
Накруціць хвост каму (разм.) — даць наганяй, прабраць каго-н. за што-н.
|| незак. накру́чваць, -аю, -аеш, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
ла́зня, ‑і, ж.
1. Спецыяльнае памяшканне, дзе мыюцца і парацца. Памыцца ў лазні. □ Старая хата была перанесена на лог і пераабсталявана пад лазню, у якой мылася ўся вёска. Хадкевіч.
2. Разм. Мыццё ў такім памяшканні. Змяніць бялізну пасля лазні.
3. перан. Разм. Наганяй, суровая вымова. [Верабейчык:] — Калі не ліквідуем недахопы ў правядзенні ўборкі і здачы хлеба дзяржаве — будзе нам усім лазня. Гарачанькая! Савіцкі.
•••
Даць (задаць) лазню гл. даць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Жэг ’імгненна, хутка’ (Сцяшк. МГ), гл. жыг. Рус. дыял. арл. жёг ’мучэнне’, алан., урал. ’прайдзісвет’, калуж., кур. ’круцель’, чэш. žeh ’гарачыня, спёка, цеплыня’, ’крэмацыя’, ’гарачыня’, славен. žéga ’гарачыня; наганяй’, серб.-харв. же̏г ’трут’, балг. дыял. жег, жега ’гарачыня’, ’жыгала’, макед. жег ’кляймо’, жега ’гарачыня’. Ст.-слав. жега, жегъ ’гарачыня’. Параўн. жыг, жыга і іх іншаслав. адпаведнікі. Прыслоўе з бязафікснага наз., утворанага, як і жыг, ад дзеяслова жэгаць, жыгаць (< жегата) шляхам усячэння афіксальнай часткі. Значэнне жэгаць ’бліскаць’ дало сему хуткасці, якая стала асноўнай.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прыпа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпарваць — прыпарыць (у 1 знач.).
2. Якое‑н. рэчыва, вадкае або цестападобнае, якое прыкладваецца гарачым да хворага месца. Маці яму і банькі ставіла і гарачыя прыпаркі рабіла, шкіпінарам націрала яго, а Лёньку з кожным днём усё больш і больш займала дух. Гроднеў.
3. перан. Разм. Лупцоўка; наганяй. — Ну і дасць жа табе бацька прыпарку, як раскажу. Пташнікаў.
•••
Як мёртваму прыпарка (паможа) — аб тым, што не можа дапамагчы, прынесці карысці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
нака́чка ж.
1. напампо́ўванне, -ння ср.;
2. перен., прост. навуча́нне, -ння ср., нашпіго́ўванне, -ння ср.; см. нака́чивать 1, 3;
3. перен., прост. (нагоняй) наганя́й, -ня́ю м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
встря́ска ж.
1. (действие) падтрэ́сванне, -ння ср., устрэ́сванне, -ння ср.; узвару́шванне, -ння ср.;
2. (потрясение) разг. узрушэ́нне, -ння ср.; (волнение) хвалява́нне, -ння ср.;
3. (нагоняй) прост. наганя́й, -ня́ю м., ла́зня, -ні ж.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)