наганя́й, -ю, мн. -і, -яў, м. (разм.).

Строгая вымова.

Атрымаць н. ад кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наганя́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. наганя́й наганя́і
Р. наганя́ю наганя́яў
Д. наганя́ю наганя́ям
В. наганя́й наганя́і
Т. наганя́ем наганя́ямі
М. наганя́і наганя́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наганя́й, -ня́ю м., разг. нагоня́й, взбу́чка ж., головомо́йка ж., нахлобу́чка ж.;

даць н. — дать нагоня́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наганя́й, ‑ю, м.

Разм. Строгая вымова, праборка. Курсант, панурыўшыся, маўчаў, адчуваючы, як гарыць яго твар. Ён чакаў крыку, лаянкі, адным словам, наганяю. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наганя́й м разм Rüffel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Наганя́й ’ушчуванне’ (Яўс.). Пры наяўнасці наганя́ць ’паўшчуваць’ (Яўс.), відаць, няма патрэбы лічыць запазычаннем з рус. нагоня́й ’тс’, аднак усходняя лакалізацыя ў межах Беларусі робіць такое меркаванне дапушчальным. Этымалагічна ўзыходзіць да *gonitiy гл. гнаць, але на семантыку слова маглі ўплываць утварэнні ад га́ніць ’ганьбіць, абгаворваць’, параўн. нага́на, нага́нны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыхт, -у, м.

У выразе: даць дыхту (разм.) — задаць наганяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́зня, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Спецыяльнае памяшканне, дзе мыюцца і парацца.

Пабудаваць новую лазню.

2. Мыццё ў такім памяшканні (разм.).

Пасля малацьбы добра схадзіць і ў лазню.

3. перан. Наганяй, суровая вымова (разм.).

Даць (задаць) лазні (разм.) — даць наганяй, строгую вымову.

|| памянш. ла́зенька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. ла́зневы, -ая, -ае і ла́зенны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взбу́чка ж., прост. наганя́й, -ня́ю м.;

зада́ть взбу́чку даць ла́зню, даць наганя́й; даць ды́хту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наганя́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. наганя́ю наганя́ем
2-я ас. наганя́еш наганя́еце
3-я ас. наганя́е наганя́юць
Прошлы час
м. наганя́ў наганя́лі
ж. наганя́ла
н. наганя́ла
Загадны лад
2-я ас. наганя́й наганя́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час наганя́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)