ла́зня, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Спецыяльнае памяшканне, дзе мыюцца і парацца.

Пабудаваць новую лазню.

2. Мыццё ў такім памяшканні (разм.).

Пасля малацьбы добра схадзіць і ў лазню.

3. перан. Наганяй, суровая вымова (разм.).

Даць (задаць) лазні (разм.) — даць наганяй, строгую вымову.

|| памянш. ла́зенька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. ла́зневы, -ая, -ае і ла́зенны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)