лёскат, ‑у, М ‑каце, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўся глухі стук, лёскат каменняў. Самуйлёнак. На паўвоза ці зусім пустыя памчаліся да дарогі павозкі, поўнячы лёскатам наваколле. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асе́ліца, ‑ы, ж.

Наваколле паселішча. Сялом.. [Ігнась і таварышамі] ісці не наважваліся, а звярнулі на аселіцу, па выхаджанай сцежцы паўз гумны пайшлі к Ігнасю дахаты. Мурашка. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злаве́сны, ‑ая, ‑ае.

Які прадвяшчае бяду, выклікае страх, трывогу. Злавесная цішыня гняла сваёй невядомасцю. Байцы здагадваліся, што бандыты нешта рыхтуюць. Хомчанка. Напоўніўшы наваколле злавесным гулам і грукатам, вулкан выкінуў .. чорную хмару газаў і попелу. «Звязда». Над галовамі са злавесным завываннем засвісталі бомбы. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Страчваць прыкметы жывога, станавіцца мёртвым. Мярцвее твар хворага. // Траціць рухомасць, адчувальнасць; нямець. Мярцвець ад холаду. Мярцвець ад жаху. □ Падкошваліся ногі,.. было горача, як ля агню, і мярцвелі рукі. Пташнікаў.

2. перан. Рабіцца пустынным, змярцвелым. Мярцвее наваколле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́хацца, ‑едуся, ‑едзешся, ‑едзецца; зак.

Разм. Зрабіць падарожжа (на кані, аўтамашыне і інш.) на невялікую адлегласць. Добра праехацца ў аўтобусе раніцаю, калі яшчэ толькі-толькі прачынаецца наваколле. Лупсякоў. // Слізгаючыся, пракаціцца па чым‑н. Не ўтрымаўся хлапчук, разбегся і праехаўся па лёдзе. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асе́ліцанаваколле; луг, поле, гароды каля вёскі’, осэлиця ’выкапаны на мяжы дзірван’ (пруж., Выг. дыс.), асёлак ’тс’ (Шат.). Польск. дыял. osielica ’луг каля сядзібы’, з беларускай. Карскі (1, 334) адзначае оселица ў помніку 1532, Булахаў, Працы IM, 7, 141, оселичный — у Мінскіх актах 1582–1590. Чачот справядліва лічыў слова беларускім ідыяматычным. Карскі (2–3, 33) выдзяляў марфемы о‑сел‑и‑ца. Шлях утварэння прэфіксальна-суфіксальны ад кораня сел‑ (гл. сяло), тая ж мадэль, што аколіца: ’месца каля (о‑) сялібы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кліч, ‑у, м.

1. Заклік. Як гром пранёсся кліч: — Таварыш, прэч цара! — Далоў вайну! А. Александровіч. Над краінай прагучаў баявы кліч: усё для фронту! Данілевіч.

2. Крык, вокліч. — Трывога! — узвіўся над лагерам кліч. Мележ. Аднекуль паляцела безліч чаек і сваім сумным клічам абудзіла наваколле. Броўка.

•••

Кінуць кліч гл. кінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рык, ‑у, м.

Моцны працяглы напружаны роў (жывёл). Выпушчаныя з хлявоў каровы, агалошваючы наваколле мычаннем, рыкам, ашалела несліся ў сасоннік. Навуменка. // Дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл). Мядзведзі выходзілі з пушчы і сваім рыкам наводзілі жудасць на людзей. Хромчанка. Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

око́лица ж., обл.

1. (изгородь с воротами в конце деревни) ве́сніцы, -ніц ед. нет;

2. (окружающая местность, округа) навако́лле, -лля ср., ако́ліца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мястэ́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.

Уст. Вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада; пасёлак гарадскога тыпу. З высокага берага, па якім стаіць наша мястэчка, відаць было ўсё залітае вадой наваколле. Ермаловіч. Аляксей адразу ўспомніў невялікае мястэчка. Асабліва выразна чамусьці прыгадалася брукаваная плошча з новым будынкам.. школы і паўразбураным касцёлам. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)