Рэ́крут ’салдат-навабранец’ (ТСБМ), рэ́крут, не́крут (Др.-Падб.). З польск. rekrut ’навабранец’ < ням. Rekrut ’тс’ < rekrutierenнабіраць, вербаваць’ < фр. recruter ’тс’ (Брукнер, 457; Махэк₂, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закругле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закругляць — закругліць і стан паводле знач. дзеясл. закругляцца — закругліцца.

2. Закругленая частка чаго‑н.; выгіб. Мінуўшы закругленне, поезд выйшаў на гэткую мясціну і пачаў імкліва набіраць хуткасць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купляць, набіраць, спраўляць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

папрыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Прынесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Каб сабраць гэты сход, сюды папрыносілі крэслы з канторы, перацягнулі канапу. Скрыган. Я папрыносіў усім кацялкі з фарбай, раздаў пэндзлі, расказаў і паказаў, як трэба набіраць фарбу. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наймаць, гадзіць, набіраць, вербаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Набор1 ’неабходны матэрыял, каб пашыць боты’ (в.-дзв., Шатал., Жд. 2). Ад устар. набіра́ць ’купляць матэрыял (у магазіне ў адрозненне ад вырабленага самім)’.

Набор2 ’каменне (у печцы, лазні)’ (рагач., Мат. Гом.). Магчыма, ад набра́ць ’назбіраць (у кучу)’. Гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўра́ць ’навешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву; падплялі лапці і інш.’ (бешанк., Нар. сл.). Форма зак. трыв. да набіраць (гл.), параўн. таксама аўраць, ураць ’вешаць на жэрдкі для прасушкі гарох, траву; падплятаць лапці’ (гл.), якія могуць быць другаснымі ўтварэннямі ад наўраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сунда́чыць ’многа набіраць’ (ТС). Параўн. укр. сунда́читися ’цягнуцца, плясціся’. Шульгач (Прасл. гідронім., 269) мяркуе пра зыходнае *sъldačiti — дзеяслоў на ‑iti‑ ад незасведчанага *sъldakъ, параўн. рус. дыял. присалдычить ’ударыць’, суадносны з *sъldyga (гл. сулдыга), што няпэўна. ЕСУМ (5, 475) звязвае ўкраінскае слова з су́нутися (гл. сунуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вілы (мн.) / набіраць гной: сахор

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытысянамерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)