Фра́нкфурт-на-Ма́йне г. Фра́нкфурт-на-Ма́йне, род. Фра́нкфурта-на-Ма́йне м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Фра́нкфурт-на-О́дере г. Фра́нкфурт-на-О́дэры, род. Фра́нкфурта-на-О́дэры м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На- — часц. для ўтварэння вышэйшай ступені параўнання: набольш ’найбольш’ (Нас., ТС), на́болі, на́боля ’больш за ўсё’ (Рам.), намилейший ’самы мілы’ (Карскі 2–3, 50; віцебск.), ст.-бел. напервей ’спачатку’, наболей ’найбольш’, наболший (Скарына); параўн. рус. на́больший, польск. nalepszy, nawyszszy, кашуб. nólepši, чэш. nálepší, návyšší, náprvé, славен. námlajši. Прасл. *na‑ > якое Зубаты (I, 1, 52) атаясамлівае з выклічнікам *na (гл. на 2), што ўзыходзіць да ўказальнай часціцы; Фасмер (3, 33) лічыць яго ідэнтычным прыназоўніку *na (гл. на 1) і ўсх.-слав. узмацняльнаму na‑ (рус. на́крепко, на́скоро). Ва ўсіх слав. мовах мае архаічны характар, актыўна выцясняецца паходзячай ад яе больш новай формай наі‑ (гл. най-); у прыватнасці, на польскай тэрыторыі формы з наі‑ распаўсюджваюцца з боку Беларусу гл. Дэйна, Atlas polskich innowacji dialektalnych. Warszawa, 1981, к. 77. Гл. таксама Карскі 2–3, 50; ESSJ SG, 2, 433–435.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На-быкі́ = рус. на нет (Мядзв.). Няясна. Магчыма, на бакі ’ўбок’ ад бок (фанетычна на бъкі́), як адхіленне ад нармальнага шляху; аднак параўн. польск. na psy pójść сапсавацца’, што дапускае існаванне падобнай мадэлі і ў беларускай мове, але сувязь з бык застаецца неабгрунтаванай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На пача́і ’на самым пачатку, напярэдадні’ (Мат. Маг.). Нязвыклая форма назоўніка *пачай ’пачатак’ утворана, відаць, ад пачаць, як наганяй ад наганяць, рус. случай ’выпадак’ ад случаться і пад. Хутчэй за ўсё лакальны архаізм, суадносны з дзеясловам напачаць ’пачаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На ба́х ’акурат, якраз’ (ваўкав., Арх. Федар.). Магчыма, суадносіцца з серб.-харв. бах, убах ’зусім’ (параўн. у выразе удрити у бах ’пярэчыць, адмаўляць’) і балг. хващам бъх ’?’, з якімі Брукнер (19) звязвае польск. bechtać, nabechtać ’паклёпнічаць, абгаворваць’, ц.-слав. бехма, бохма ’зусім, цалкам’. Гл. бах, бахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзін на адзін □ сам-насам, з вока на вока, нос у нос

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паднажа́ць

‘аказаць уплыў на што-небудзь, прыкласці больш сіл на выкананне чаго-небудзь (паднажаць на кватэрным фронце)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паднажму́ паднажмё́м
2-я ас. паднажме́ш паднажмяце́
3-я ас. паднажме́ паднажму́ць
Прошлы час
м. паднажа́ў паднажа́лі
ж. паднажа́ла
н. паднажа́ла
Загадны лад
2-я ас. паднажмі́ паднажмі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паднажа́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абкла́д

‘дэкаратыўнае пакрыццё на абразе, на кніжным пераплёце’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абкла́д абкла́ды
Р. абкла́да абкла́даў
Д. абкла́ду абкла́дам
В. абкла́д абкла́ды
Т. абкла́дам абкла́дамі
М. абкла́дзе абкла́дах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наюда́шыць

‘напаклёпнічаць на каго-небудзь (наюдашыць на яго)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наюда́шу наюда́шым
2-я ас. наюда́шыш наюда́шыце
3-я ас. наюда́шыць наюда́шаць
Прошлы час
м. наюда́шыў наюда́шылі
ж. наюда́шыла
н. наюда́шыла
Загадны лад
2-я ас. наюда́ш наюда́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час наюда́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)