бале́льшчык, ‑а. м.

Разм. Заўзяты аматар спартыўных спаборніцтваў. Каля вясёлых хлапчукоў сабраліся балельшчыкі, няўрымслівыя, як і самі футбалісты. Няхай. // Той, хто перажывае за што‑н., клапоціцца аб чым‑н., стараецца дапамагчы нейкай справе. — Глядзі, глядзі, — звяртаўся да свайго суседа па крэслу калгасны вартаўнік, вядомы ўсяму сялу грамадскі актывіст і балельшчык мясцовай самадзейнасці дзед Сілівон. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэрыто́рыя ‘абшар, працяг зямлі’ (ТСБМ, Пятр.). Можа разглядацца як адаптаваны тэрмін з мясцовай актавай лаціны ВКЛ, параўн. лац. territorium ‘абшар, прыналежны да нейкага горада, ваколіца горада; поле, маёмасць, уладанне; рэгіён’ (Жлутка). Магчыма, пазнейшае абноўленае запазычанне праз рус. территория з франц. territoire, англ. territory, што ўзыходяць да лац. terra ‘зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ1 ‘тое’: возьмі тэ корыто (Руб.). Параўн. укр. те, польск. te, дыял. toje, в.-луж. дыял. te ‘тс’. Арэальна абмежаваная форма н. р. указальнага прасл. займ. *to (ESJSt, 17, 1004), суадносная з тэ́е (гл. тэй), параўн. то1 і тое1, гл.

Тэ2 ‘ты’ (кам., драг., Сл. ПЗБ). Да ты (гл.) з мясцовай заходнепалескай фанетыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калчада́н ’агульная назва мінералаў, якія з’яўляюцца сярністымі, мыш’яковістымі, а таксама сурменістымі злучэннямі металаў’ (ТСБМ). Тэрмін запазычан з рус. мовы, дзе праз франц. calcédoine узыходзіць да с.-лац. calcidonius, chalcedonius lapis. У сваю чаргу апошняе да χαλκηδώνмясцовай назвы ў Малай Азіі, прым. χαλκηδόνιος гл. Мацэнаўэр, Cizí sl., 210, дзе ў сувязі з рус. халцедон звяртаецца ўвага на рознае паходжанне рус. слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадстаўні́к, -ка м., в разн. знач. представи́тель;

і́ ад заво́даў — представи́тели от заво́дов;

дыпламаты́чны п. — дипломати́ческий представи́тель;

п. працо́ўных — представи́тель трудя́щихся;

п. раманты́зму — представи́тель романти́зма;

п. мясцо́вай фло́ры — представи́тель ме́стной фло́ры;

п. но́вага пакале́ння — представи́тель но́вого поколе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Такве́ле ’столькі’ (гродз., ЛА, 5), такве́ля ’тс’ (карэліц., навагр., капыл., Жыв. сл., Скарбы, Сцяшк., Жд. 2, Сл. Брэс.; нясвіж., Жд. 2; стаўб., Нар. сл.), ’столькі (многа), так шмат’ (Сцяц. Сл.), ’ледзьве’ (клец., Жд. 1), такве́ля таго ’хай сабе’ (Марц.), такве́ля бяды́ ’такой бяды’ (узд., Мілк.). Штучны паланізм, утвораны на мясцовай глебе з так і веле (гл.) або на глебе “пальшчызны крэсовай” спалучэннем польск. tak і wiele з развіццём семантыкі: ’гэтак многа’ → ’столькі’. Параўн. такеля, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акцэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Націск у слове. // Знак націску.

2. Своеасаблівае вымаўленне, уласцівае для тых, хто гаворыць на чужой мове. Гаварыць з акцэнтам. // Адметнасць вымаўлення ў той ці іншай мясцовай гаворцы або мове. Уральскі акцэнт. Палескі акцэнт. □ Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як бы скрашваў высечаныя з граніту сказы. Гартны. Мы цокалі на польскай мове — .. [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы. Бажко.

•••

Рабіць акцэнт на чым‑н. гл. рабіць.

[Лац. accentus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

1. Вялікае прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі прадпрыемстваў, звязаных паміж сабой тэхналагічным працэсам або адміністрацыйна. Хімічны камбінат. Металургічны камбінат. Цэлюлозна-папяровы камбінат. // Аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Раённы прамысловы камбінат. Камбінат бытавых паслуг.

2. Адна з форм капіталістычнай манаполіі — аб’яднанне розных прадпрыемстваў з мэтай вядзення канкурэнтнай барацьбы.

3. Аб’яднанне навучальна-выхаваўчых устаноў розных ступеней (напрыклад, інстытута і тэхнікума, дзіцячых яслей і сада) пры заводах, прадпрыемствах. Вучэбны камбінат.

[Ад лац. combinatus — злучаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыльё ‘тупы бок касы’ (Чуд.), ‘тыльная частка нажа’ (ТС), тыллё ‘лязо нажа’ (Касп., Мат. Маг.) — адносна апошняга Станкевіч мяркуе, што гэта старана, процілеглая лязу (Стан., 1173), аднак фіксацыя ў розных населеных пунктах пярэчыць гэтаму меркаванню. Да тыл (гл.); змена семантыкі, магчыма, звязана з мясцовай трансфармацыяй зыходнага слова ў дыял. тул, гл. Сюды ж памянш.-ласк. ты́льечко ‘паркан’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. тыльна сцяна ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (ЛА, 4), магчыма, першапачаткова ад тын, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Незале́жнасць ’самастойнасць, аўтаномнасць’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр. незалежність ’самастойнасць, непадпарадкаванасць’. Запазычана з польск. niezależność ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе ад зале́жны, зале́жнасць ’несамастойнасць’, якое ў сваю чаргу, відаць, запазычана з польск. zależny, zależność ’тс’, ад zależeć ’быць залежным, несамастойным’ (< za‑leżeć, гл. ляжа́ць). На базе гэтай жа мадэлі прыназоўнік *za + дзеяслоў стану (спакою), аднак з іншым лексічным напаўненнем, утвораны рус. незави́симость (ад за‑висеть ’залежаць’), чэш. nezávislost, славен. nezavisnost, серб.-харв. неза́висност, балг. незави́симост, макед. независност і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)