Прыню́шчыцца ’сцішыцца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Верагодна, прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне з лагічным пашырэннем значэння да ню́шчыцьмуркаць’ (гл.), якое Грынавяцкене (там жа) лічыць запазычаннем з літ. niáukšė̃ti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мурлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і муркаць. Чулася толькі, як бразгала маці пасудай ды мурлыкаў на печы кот. Пальчэўскі.

2. перан.; што і без дап. Разм. Ціха мяккім голасам гаварыць, напяваць. Чалавек ішоў, падставіўшы твар сустрэчнаму ветру і першым промням, мурлыкаў нейкую песню і зрэдку паглядваў на гадзіннік. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурлы́кацьмуркаць’, ’гаварыць, напяваць мяккім голасам’, (ТСБМ, Яруш.). Рус. мурлыкать, мурлычить, варон. ’неразборліва гаварыць’, кастр. ’дрэнна спяваць’, кур. ’няясна чытаць’, пск., цвяр. ’манатонна, журботна і ціха пець’. Бел.-рус. ізалекса. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 13). Гэтак жа Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярка́ць ’сцямнецца’, ’цямнець’ (Уласт), рус. арханг. меркить ’тс’. Да змрок (гл.), змяркицца. Адсутнасць зваротнай часціцы -ца, магчыма, пад уплывам балтыйскага субстрату, параўн. літ. brėkšti, temti, ztėjuoti ’тс’.

*Мя́ркаць, муркаць ’мяўкаць’ (ТС). Гукапераймальнае. Магчыма, пад уплывам міркітаваць у лексемы мяўкаць ‑ў‑ > ‑р‑‑

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курна́1 ’кашэчае мурканне’, ’сапенне падчас дрымоты’ (Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Гарэц., Бір., Янк. БФ, Янк. БП). Балтызм. Параўн. літ. kurnė́tiмуркаць (пра ката)’ (Фрэнкель, 317).

Курна́2: загнуць курну ’ступні ног прыгнуць да твару’ (КЭС, лаг., Нар. словатв., Сцяц.). Да карнаць (гл.) ’укарочваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармыта́ць, мармата́ць, марміта́ць, мормота́ць ’выдаваць невыразныя гукі’, ’гугнявіць’, ’муркаць’, ’бурчэць (аб сабаку, мядзведзі)’, ’муркаць, варкатаць (пра ката)’, ’гаварыць ціха і невыразна’, ’бубніць’, ’гаварыць незадаволена, праз зубы’, ’ціха мыкаць (аб карове)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС, Мал.; КЭС, лаг.; полац., Нар. лекс.), шчуч. мармату́н (Сл. ПЗБ, КЭС, лаг.), мармота ’воўк (у загадцы)’ (ТС), мармуту́н ’чалавек, які невыразна гаворыць, бубніць’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’хто гаворыць сам з сабой’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. момотати, мормотати ’мармытаць’, рус. алан., валаг., пск., цвяр. мормотать ’тс’. Гукапераймальнае, як літ. murmė́ti ’тс’, ст.-інд. murmuras ’трэскае (пра агонь)’, marmaras ’шаматлівы’, лац. murmurāre ’мармытаць, шалясцець’, ст.-грэч. μορμύρω, арм. mṙmṙam, mṙmṙim ’мармычу, бурчу, раву’, ст.-в.-ням. murmulôn ’мармытаць’ (Фасмер, 2, 656).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мрук ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), мру́каць ’мармытаць’ (Нар. Гом.), мруча́тімуркаць, мурлыкаць, мармытаць’ (Бес.). З польск. mruk ’бурклівы чалавек’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 79), mrukać, mruczeć, mruknąć ’мармытаць’, ’бурчэць’, ’мурлыкаць’. Ст.-бел. мручати ’мармытаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mruczeć ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ркаць ’гаварыць, запінаючыся, спыняючыся на паўслове’ (Мядзв.), ’наспеўваць праз зубы, сабе пад нос’, ’выказваць незадавальненне нараканнем’ (Нас.), ’мармытаць’ (Шат.), мыркун ’буркатун’, мыркуння ’гугнявая жанчына’, ’жанчына, якая на ўсялякую прапанову выказвае незадавальненне’ (Нас.), мырчэць ’бурчаць, муркаць; мармытаць’ (Юрч.). Укр. миркнути, рус. мыркнуть ’мармытаць’, ’наспеўваць сабе пад нос’. Гукапераймальнае (Шахматаў, ИОРЯС, 7, 2, 337; Фасмер, 3, 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурча́ць, мурчэць ’бурчаць’, ’ціха вурчаць (пра ката), муркаць’ (Грыг., Сл. ПЗБ, Ян; мазыр., Шатал.), ’мармытаць’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Укр. мурча́ти ’тс’, рус. мурчать, мурчеть, польск. mruczeć ’тс’, чэш. mručeti, mrukati, mrčeti, славац. mručať, славен. mŕčati, серб.-харв. мр́штати ’бурчэць у жываце’. Старое гукапераймальнае ўтварэнне, мае паралелі першай зычнай m‑/b‑/v‑. І.‑е. паралелі: літ. ur̃kti ’бурчаць’, ’вурчаць’, лац. urcare ’раўці, крычаць (аб рысі)’ (Міклашыч, 384; Траўтман, 353; Буга, Rinkt., 1, 492; Фасмер, 3, 14; Махэк₂, 381; Бязлай, 2, 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірчэ́ць ‘утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад.’, свірча́ць ‘цвыркаць’ (Нас.), свыршя́ты ‘тс’ (драг., З нар. сл.), свыршы́ты (Клім.). Укр. цвірчати́, цві́ркати, рус. сверча́ть, дыял. сверша́ть, польск. ćwierczeć, ćwierkać ‘цвыркаць’, в.-луж. šwórknyćмуркаць, свісцець’, н.-луж. šwarcaś, šwarkaś ‘тс’, šwyrcaś ‘свісцець, гусці’, чэш. svrčeti, cvrčeti ‘цвыркаць’, славац. svrčať ‘тс’, серб.-харв. цвр́чати ‘шчабятаць’, славен. cvrčáti, cvŕkati, cvr̂kam ‘пранізліва крычаць, трашчаць, шчабятаць’, балг. цвърча́ ‘шчабятаць’. Ад гукапераймальнай асновы *svьrk‑/*cvьrk‑ з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі (Фасмер, 3, 574 і наст.; Борысь, 107). Роднасныя літ. švìrkštu, švìrkšti ‘гусці, свісцець, пішчаць’, švar̃kšti, švarkšciù ‘кракаць’, лат. svir̃kstêt ‘патрэскваць, свісцець’; гл. Праабражэнскі, 2, 258; Міклашыч, 305, 330; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1161. Параўн. цвыркаць, чыркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)