му́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Звычайна пра катоў: ціха вурчаць.

|| наз. му́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́ркаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. му́ркаю му́ркаем
2-я ас. му́ркаеш му́ркаеце
3-я ас. му́ркае му́ркаюць
Прошлы час
м. му́ркаў му́ркалі
ж. му́ркала
н. му́ркала
Загадны лад
2-я ас. му́ркай му́ркайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час му́ркаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

му́ркаць несов. (о животных) мурлы́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур». Выгінаючы спіну, [кот] муркае і трэцца аб гаспадарову нагу. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр. му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ. mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін. му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтак жа і аўтары ЕСУМ (4, 538).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

му́ркаць, мурлы́каць schnrren vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

му́рканне ср. мурлы́канье; см. му́ркаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заму́ркаць, ‑ае; зак.

Пачаць муркаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варката́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ча; незак.

1. Муркаць (пра ката).

2. Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць.

|| наз. варката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паму́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Муркаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)