Вы́мергаваць ’вымераць, выдзеліць’ (Шат.), вы́мяргаваць ’вымяркаваць’ (Жд., 1), вы́міргаваць ’сэканоміць’ (КЭС, лаг.). Відавочна, кантамінацыя дзеясловаў вы́маргаваць ’вымераць моргамі’ (гл. морг) і вымеркаваць ’разлічыць’ (гл. меркаваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупя́рняморг, пакой для нябошчыкаў’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Ласт.), трупэ́рня ‘тс’ (Сцяц., Жд. 1), трупа́рня ‘тс’ (ТС). Запазычана з польск. trupiarnia, дыял. truparnia ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́мы, ‑аў; адз. няма.

Пасяленне, пражыванне мужчыны пасля жаніцьбы ў сям’і жонкі; прымацтва. Маці кажа, што трэба сыну ісці куды-небудзь у прымы, да багатай дзеўкі, а бацька пярэчыць: «Прымачы хлеб сабачы»... Пестрак. Прымы .. [Лапінкі] нясытыя: морг поля і хата на курынай ножцы. Брыль.

•••

Прыстаць (пайсці) у прымы гл. прыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трупе́льняморг’ (слуц., Нар. словатв.). Да труп (гл.). Утварэнне з суф. ‑ельн‑я са значэннем памяшкання (Сцяцко, Афікс, наз., 53), магчыма, народны эквівалент запазычанню трупярня (гл.). Параўн. рус. смал. трупе́льня ‘хата, дзе ставяць труну з нябожчыкам’ (1914 г., СРНГ), мертве́цкая, пако́йніцкая ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)