ку́рыца, -ы, мн. ку́ры і (з ліч. 2, 3, 4) ку́рыцы, -рэ́й, ж.

1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.

2. Самка птушак атрада курыных.

К. з куранятамі.

3. Мяса курыцы; кураціна.

Класціся спаць з курамі — вельмі рана.

Курам на смех — пра што-н. вельмі недарэчнае.

Куры засмяюць каго — пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае.

Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).

Мокрая курыца — пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага, бесхарактарнага чалавека.

|| памянш. ку́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. куры́ны, -ая, -ае.

Курыная слепата

1) тое, што і кураслеп;

2) хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распатла́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Раскудлачаны, растрапаны. Мокрая, з жоўтым лісцем у распатланых валасах і на боціках, .. [Паранька] бегла насустрач, трымаючы перад сабой загорнутае крысо ватоўкі. Ракітны. У дзверы кабінета віхурай уварвалася дзяўчо. Невысокае, загарэлае, з трошкі распатланымі валасамі. Сабаленка. // З раскудлачанымі, растрапанымі валасамі. Пачуўся грукат ног па сходах, і ў пакой уварваўся распатланы і страшны Віктар. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усмакта́ць, усмакчу, усмокчаш, усмокча; зак., што.

Увабраць у сябе, паглынуць. У нізінах на лузе жывым срэбрам паблісквае вада: зямля яшчэ яе ўсю не ўсмактала. Сабаленка. // Засмактаць. Гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі, якія патрапілі ўсмактаць у сябе колы машыны амаль дарэшты. Пестрак. Мокрая зямля ўсмактала ў сябе скрыню, і тая аніяк не паддавалася з месца. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варо́на, ‑ы, ж.

1. Птушка сямейства крумкачовых з чорна-шэрым або чорным апярэннем. Вароны на балоце — гаспадар на рабоце. Прыказка.

2. перан. Разм. Пра нерастаропнага, нехлямяжага чалавека.

•••

Белая варона — пра чалавека, які рэзка выдзяляецца чым‑н. сярод іншых.

Варон страляць (лавіць, лічыць) гл. страляць.

Варона загуменная — тое, што і варона (у 2 знач.).

Дурная варона (лаянк.) — пра чалавека, які нешта недагледзеў, не зразумеў, выявіў сваю нерастаропнасць.

(Як) мокрая варона — пра збянтэжанага, разгубленага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калату́ша, ‑ы, ж.

Разм.

1. Размешаная гразь. Зямля размякла і ператварылася ў ліпкую калатушу, з якой цяжка было выцягнуць ногі. Дудо. // Пра ўсякую негустую масу. На палях снегу амаль не было, толькі ў разорах ды ў канавах ляжала мокрая калатуша, падобная на аўсяны кісель. Грахоўскі.

2. Негустая страва з раскалочанай у вадзе ці ў малацэ мукі.

3. Бойка, калатня, вайна. [Багатыры] не пагадзіліся між сабою, кінулі свае народы, сялянства і рабочых у гэтую крывавую калатушу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

целяпа́цца, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Матляцца, будучы слаба прымацаваным або прымацаваным за адзін канец. Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлькі. Скрыган. Трэцяя [жанчына] несла за плячыма мяшочак, які пры бегу целяпаўся і біў па спіне. Мележ.

2. Звісаць, шчыльна не прылягаючы (пра адзенне). Стракаты пінжак целяпаўся на вузкіх плячах. Хомчанка. Адна калошка ў штоніках у хлопчыка падкасана да калена, а другая, што целяпалася па назе, была мокрая і ў жоўтым пяску. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гніль, ‑і, ж.

1. Што‑н. гнілое, сапсаванае гніеннем. Выразаць гніль у яблыку. □ Марыля ўлезла ў яму, наскрэбла .. кошык гразі з бульбяной гніллю. Брыль. // Гнілы пах, затхлае паветра. У падвале было цёмна, пахла гніллю. Новікаў. // перан. Пра што‑н. састарэлае, непрыгоднае, нездаровае. Гніль старога свету.

2. Цвіль, грыбок. Гніль лезла і вышэй, падтачыла падаконнік, — ён хістаўся пад локцямі ў Аркадзя. Пташнікаў.

3. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін. Чорная гніль морквы. Мокрая гніль бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бон, бом ’выгаралая глыбокая яма ў тарфяным балоце, якая запоўнена вадой, глыбокая яма ў рацэ’ (усх.-палес.; Талстой, Геогр., 202). Талстой (там жа) параўноўвае з укр. (закарп.) бо́ня, бо́нище ’глыбокая яма ў балоце, запоўненая вадой’, укр. (бойк.) бо́ня ’стаячая вада’, кашуб. bonawa, bonawka ’дзёран, трава’, н.-луж. bon, bonk ’вільготны, мокры дзёран; луг, паляна’. Усё гэта, быццам, старое запазычанне з герм. (ням. Bonnмокрая лугавая трава’). Але зыходзячы з таго, што бон — гэта і ’месца, дзе рыбакі выцягваюць з вады сетку’ (Яшкін), магчыма, лепш лічыць, што бон, бом як тэрмін рэльефу звязаны з такімі словамі, як рус. бом, бон ’плавучы насціл у гавані’ < герм. (аб гэтых словах гл. Фасмер, 1, 191, 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́кры мо́крый;

~рая ку́рыцамо́края ку́рица;

во́чы на ~рым ме́сцы — глаза́ на мо́кром ме́сте;

то́лькі ~рае ме́сца застане́цца — то́лько мо́крое ме́сто оста́нется;

~рая спра́ва — мо́крое де́ло;

як ~рае гары́ць — как мо́крое гори́т;

пабы́ў у вадзе́ і не м. нідзе́погов. вы́шел сухи́м из воды́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ройстмокрая забалочаная сенажаць’ (воран., астрав., ЛА, 2), ро́йста ’тс’ (смарг., ЛА, 2); ’балота’, ’зарослае балота, звычайна ў лесе’ (воран., Яшк., Сл. ПЗБ), ро́йста, ро́йсце ’нізкае, вільготнае месца ў лесе’ ро́йстра, ро́йсцвіны ’тс’ (воран., шчуч., лід., смарг., Сл. ПЗБ); ро́йставіна, ро́йстра ’непрыгодная, неўрадлівая зямля’ (гродз., КЭС; Жд. 1, Сцяшк.), ’поле на раскарчаваным лесе ці балоце’ (гродз., Сцяшк. Сл.); ро́йсты ’лясны зараснік’; ро́йстра ў ле́се — бярэзніку і моху шмат, пні гніюць (Жд. 1), ро́йстачка ’невялікі вадаём’ (маст., смарг., Сл. ПЗБ), ройства ’выпас для жывёлы’ (нясв., там жа); ро́йста, ро́йсты ’раздарожжа, скрыжаванні дарог’ (вілен., Яшк.). Ст.-бел. ройстъ, ройстро, ройство, ройсто ’забалочанае месца, пакрытае хмызняком’ (1501). Балтызм. Параўн. літ. raĩstas, reĩsta ’балоцісты лес, кустарнік’ (Буга, Rinkt, 2, 539; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; Булыка, Лекс. запазыч., 139; Анікін, Опыт, 268).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)