Гандэ́лак ’закусачная’ (Сцяшк.). Па паходжанню памяншальная форма ад дыял. га́ндэль ’гандаль’, запазычанага з польск. мовы (гл. га́ндаль). Гандэ́лак ’закусачная’ утварылася на базе іншага значэння зыходнага га́ндэль, менавіта ’гандлёвае прадпрыемства’, вядомага ў польск. мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напе́рці, -пру́, -прэ́ш, -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; напёр, -пе́рла; напры́; зак. (разм.).
1. на каго-што. Штурхаючы, націснуць усім целам.
Н. на дзверы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў вялікай колькасці.
У залу наперла многа людзей.
3. чаго. Прынесці, прывезці ў вялікай колькасці чаго-н.
Н. дошак на падлогу.
4. чаго. Напхаць у вялікай колькасці чаго-н.
Н. вопраткі ў шафу.
5. безас., каму. Вельмі спатрэбіцца, прыспічыць.
Наперла ж яму менавіта сёння ехаць.
|| незак. напіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Расста́нне ’расставанне’ (ТСБМ), раста́не, у выразе нет раста́ня ’вельмі прыемна’ (брасл., Сл. ПЗБ) семантыка, імаверна, іншая, менавіта ’развітанне’, г. зн. нет раста́ня ’не хочацца развітвацца’; такім чынам, да ростань (гл.), параўн. і растанкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.
1. Мець уладу над кім-, чым-н., мець перавагу перад кім-, чым-н. або дзе-н.
П. у паветры.
П. на моры.
2. Мець пераважнае распаўсюджанне.
Там панавала менавіта гэта думка.
3. Ахопліваць, напаўняць сабой усё.
У лесе панавала цішыня.
4. над чым. Узвышацца, узнімацца над чым-н.
Узвышша пануе над наваколлем.
5. Жыць у раскошы (разм.).
Завёў сабе добрую гаспадарку і пануе.
|| наз. панава́нне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.).
Фашысцкія захопнікі імкнуліся да панавання над светам.
П. ў паветры.
Палітычнае п.
П. чалавека над прыродай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абцяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. абцяжар; зак., каго-што.
1. Зрабіць цяжкім, вагавітым. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка. // Выклікаць адчуванне стомленасці. Нават зморанасць, якая абцяжарыла ногі і рукі, была прыемнай. Мележ.
2. перан. Нарабіць многа клопату, непрыемнасці, цяжкасцей. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуткаплы́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і хуткацечны. Хаткі, хутаркі з дзікага каменю, чыстая, як сляза, хуткаплынная рэчка. Караткевіч. Вачэй не адарваць ад бяскрайніх прастораў, ад рэк хуткаплынных, ад тайгі велічнай, ад ззяючых на сонцы чорных хрыбтоў. Хадкевіч. Менавіта гэтае сутыкненне хуткаплыннай гістарычнай, нават штодзённай явы з вечнасцю, яе праекцыя на вечнасць надае твору [«Новай зямлі» Я. Коласа] мастацка-філасофскую вышыню, высокае гучанне. Навуменка. І нашы клёны разрасліся, І хуткаплынныя гады Пазамялі апалым лісцем Мае хлапечыя сляды. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Убачыць наперад, угадаць тое, што павінна адбыцца. Менавіта такую гаворку Антон і прадбачыў: Шыбасаў не будзе віляць, шукаць нейкія адгаворкі, не будзе апраўдвацца. Савіцкі. Я пытаю, ці дома Шайпак. — Як?.. Няма яго дома? Не прадбачыў я гэта ніяк. Куляшоў. // Вывучаючы, аналізуючы факты, даныя і пад., зрабіць правільны вывад аб далейшым развіцці чаго‑н. — Але і самы геніяльны камандуючы не можа ўсё прадбачыць, усё разлічыць, кожны ход ажно да перамогі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́му́хна ’маці’ (Нас., Бяльк., Растарг., Нікан.; маг., Шн.). Рус. пск., смал. ма́му́хна ’тс’, цвяр. ’ласкавы зварот бабулі да ўнучкі’, польск. mamuchna ’маці’. Бел.-польская ізалекса. Менавіта ў бел. і польск. мовах пашыраны суфікс ‑ухн‑а (< прасл. ‑ux‑ъna) пры ўтварэнні пяшчотных назваў жанчын (Слаўскі, SP, 1, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мажу́ха, мажжу́ха ’ядловец звычайны, Juniperus communis L.’ (віц., смал. Кіс.; Інстр. II). Паводле Фасмера (2, 637), звязана, відавочна, з мозак (гл.), менавіта з *mozgjъ ’з моцнай драўнінай’ (Гараеў, 212). Ягіч (AfslPh, 8, 654) і Зубаты (AfslPh, 15, 479) супастаўляюць гэту лексему з літ. mãzgas ’вузел’, тады мажу́ха — ’вузлаватая дрэва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Нясе, нысэ ’быццам’, нэсёбе ’як бы, быццам’ (Сл. Брэс.). З ⁺не‑се, дзе се узыходзіць да дэйктычнай часціцы *se з асноўным значэннем ’бач’ (ESSJ SG, 2, 595), гл. се© у ⁺не‑се‑б(е) апошняя частка з бо, параўн. сыба ’няўжо’ (Сл. Брэс.), укр. себто ’менавіта’ (< се-бо-го) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)