грош, гро́ша, мн. гро́шы, -аў, м.

1. Дробная медная манета ў царскай Расіі.

Хай грошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка). Ні гроша няма.

2. Разменная дробная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах.

Ні ў грош не ставіць каго-, што-н. — зусім не цаніць, не лічыцца з кім-, чым-н.

Устаўляць (уставіць) свае тры грошы (разм., неадабр.) — умешвацца ў чужыя справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. стрыгчы (у 1 знач.).

2. Спосаб падстрыгання валасоў, форма прычоскі. Медная стрыжка. Стрыжка пад бокс.

•••

Нулявая стрыжка — стрыжка нагала.

Стрыжка купонаў — атрыманне рэнты, працэнтаў з каштоўных папер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яндо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. У старажытнай Русі — вялікая медная пасуда для віна, піва, мёду.

2. Лаянк. Пра вялікі нос. — Гультай ты!.. Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу звярнула. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́гацьмедная ступка’ (Інстр. I). Рус. тамб., смал. и́готь ’ступа, ступка’, смал. и́готка ’маленькая ступа, ступка’. Ст.-рус. иготь, игота, иготья ’металічная ці каменная ступка, ручная ступа’ з с.-грэч. ἰγδί(ον). Бернекер, 1, 421; Праабражэнскі, 1, 264; Фасмер, 2, 116.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзя́нка1 ’неядавітая змяя, Coronella austriaca’ (ТСБМ, БелСЭ, Касп.; в.-дзв., смарг., Сл. ПЗБ; свянцянск., КЭС). Да медзь (гл.). Названа паводле медна-чырвонага колеру спіны.

Мядзя́нка2 ’зялёная фарба, прыгатаваная з воцатна-меднай солі’ (ТСБМ), ’медная пасудзіна’ (Нас.), ’алюміневая каструля’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да медзь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ндаль, рондлік, рандэляк, рондэлёк, рондэлек, рондэль, рондзель, ро́ндзяль ’каструля (звычайна медная) з доўгай ручкай’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Стан., Жд. 3, Шпіл., ТС; карэліц., Янк. Мат.; брэсц., гом., З нар. сл.; Байк. і Некр.; паст., Сл. ПЗБ), ’патэльня’ (Сл. Брэс.). З польск. rondel ’тс’, што з ням. reindel, rindel ’трохногі гаршчок’ < с.-в.-ням. rain ’гліняная патэльня на трох ножках’, ням. Rein ’мядніца, тыгель’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядні́ца1 ’салодкая раса на лісцях дрэў і на траве, якую бяруць пчолы’ (віл., З нар. сл. і Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з мядовая расіца.

Мядні́ца2 ’медны або эмаліраваны таз ці міска’, мыдні́ца, мыдны́ця ’тс’ (ТСБМ, Нас., Сл. Брэс., Шат., Касп., Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; маладз., карэліц., Янк. Мат.), ст.-бел. медница ’тс’ (Скурат, БЛ, 8, 12) запазычана са ст.-польск. miednica ’тс’. Да медзь (гл.). Ст.-рус. мѣдница, мѣдяницамедная пасудзіна’ (XI ст.) існавала самастойна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размажджэ́рыць (размождже́риць) ’разбіць, растаўчы’ (Нас.), размазджа́рыць, размазджыры́ць ’разбіць’ (Сцяшк. Сл.), што да мождже́риць ’таўчы, разбіваць на дробныя часткі’ (Нас.), мажджэ́рыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТСБМ), мождже́рьмедная або чыгунная ступка’, ’невялікая мартыра’ (Нас.), рус. смал. можже́р, можжи́р ’ступа’, ’вялікая гармата’, укр. модже́ра ’мартыра’, ’тс’, чэш. moždíř ’ступка, мартыра’. Лічыцца запазычаннем з польск. moździerz ’ступа’, ’мартыра’, у якую яно трапіла з лац. mortarium, магчыма, праз пасрэдніцтва с.-в.-ням. morsære, ст.-в.-ням. morsâri (Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346). Гл. мажджара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з медзі. Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам. Шамякін.

2. Які мае адносіны да медзі; звязаны з апрацоўкай медзі. Меднае ліццё. // У склад якога ўваходзіць медзь. Медная ру да.

3. Які характарызуецца паяўленнем прылад працы, зброі і ўпрыгожанняў з медзі. Медны век.

4. Уласцівы медзі; такі, як у медзі.

5. Падобны колерам на медзь; чырвона-жоўты. Спадае медны ліст каштанаў На жоўты стоптаны мурог. Танк.

•••

Медны лоб гл. лоб.

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы гл. прайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́рпкі, ‑ая, ‑ае.

Кіславата-даўкі. Церпкія ягады. Церпкае віно. □ Квас летні, церпкі, падкіслены падгарэлымі хлебнымі скарынкамі, а конаўка медная. Навуменка. Неяк адразу пацяжэлі ад церпкага крывянога соку гронкі каліны. Паслядовіч. — Прысядзь і выпі кубак, брат! Мо’ церпкай здасца гэта брага. Я сам садзіў свой вінаград, Я знаю вартасць спелых ягад. Танк. / Пра пах. Налібока, Налібока... Мімаволі шырыш вока: Цёмна ў засені прытоенай, Церпкім водарам настоенай. Кірэенка. Коля сышоў са сцежкі, наламаў вялізны букет, прыпаў да яго тварам і на поўныя грудзі ўдыхаў церпкі водар. Жычка. Церпкі водар імху казытаў у носе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)