Пацелю́паць, пацялюпаць ’папаласкаць’ (добр., Мат. Гом.). Прыйшлі, відаць, з рус. (паўд., зах.) телепатьсяматляцца, звісаць’ ці з укр. потелепати ’патрэсці’, потелепатися Сцягнуцца, пайсці куды-небудзь’, якія Фасмер (4, 38–39) тлумачыць гукаперайманнем, звязваючы са шлёп, шлёпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трепа́ться несов.

1. (развеваться, трепыхаться) развява́цца, трапята́цца, матля́цца;

2. (изнашиваться, рваться) разг. трапа́цца, дра́цца, дзе́рціся; бузава́цца;

3. (говорить глупости) груб., прост. пляву́згаць; мянці́ць (мало́ць) языко́м;

4. страд. развява́цца; рва́цца; матля́цца; трэ́сціся; тармасі́цца; ту́зацца; перабіра́цца, кудла́ціцца; цяга́цца, трапа́цца, дра́цца, дзе́рціся; бузава́цца; см. трепа́ть 1, 2, 5, 6.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трепыха́ться

1. (биться, дёргаться) трапята́цца;

2. (дрожать, часто колебаться) дрыжа́ць; (колебаться от ветра) разг. матля́цца, калыха́цца;

3. (об огне, свете) мільга́ць, трымце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мантыля́ць ’махаць’ (Сцяшк.), мантыля́ццаматляцца, целяпацца’, ’бегаць туды-сюды’ (слонім., Жыв. сл.), ’хістацца на ветры’ (Сцяц.). Укр. мантиля́ты ’матляць, махаць’. Кантамінаваныя лексемы, якія ўзыходзяць да мані́ць (гл.) < і.-е *ma‑ (параўн. рус. ману́ть ’махнуць’) і бел. матальга́ць (гл.). Параўн. таксама балг. манта́рам ’размахваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацухмо́ліць ’памусоліць’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑ са значэннем ’пашырэнне дзеяння па усёй плошчы’) і цух‑мол‑іць, у якім першая частка узыходзіць да ням. zucken ’торгаць, біцца, дрыжэць, матляцца’, а другая складаецца з экспрэсіўнага нарашчэння асновы ‑м‑ і ‑ол‑, параўн. крамзолікрэмсаць, мусоліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

целяпа́цца, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Матляцца, будучы слаба прымацаваным або прымацаваным за адзін канец. Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлькі. Скрыган. Трэцяя [жанчына] несла за плячыма мяшочак, які пры бегу целяпаўся і біў па спіне. Мележ.

2. Звісаць, шчыльна не прылягаючы (пра адзенне). Стракаты пінжак целяпаўся на вузкіх плячах. Хомчанка. Адна калошка ў штоніках у хлопчыка падкасана да калена, а другая, што целяпалася па назе, была мокрая і ў жоўтым пяску. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мота́тьсяI несов.

1. (качаться, трястись) разг. мата́цца, матля́цца; (болтаться) целяпа́цца;

2. (в хлопотах, занятиях) прост. бе́гаць, мата́цца;

3. (скитаться) прост. бадзя́цца, шлы́ндаць, валэ́ндацца, валачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Матла́ць ’размахваць’ (ТС), матла́цца ’развявацца’ (Нікан.), матлуха́ццаматляцца’ (ТС), матляха́ць (груб.) ’махаць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), матляха́тыса ’развявацца, хістацца’ (пін., Нар. лекс.). Да мата́ць (гл.), да асновы якога дадаюцца суфіксы ‑л‑ (‑лʼ‑) і ‑х‑а. Такі ж суфікс ‑л‑ (‑ль‑) назіраецца ў серб.-харв. космецк. умотла̏т, замотла̏т пры літаратурным умо̀тати, замо̀тати ’замотваць’, серб.-харв. мо̀тљати се ’матацца, намотвацца’, ’умешвацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Трапасні́, трэпысні́ ’лахманы’ (іван., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Відаць, звязана з трэпасце́ць ’мільгацець, ззяць (пра зоркі)’ (пруж., бяроз., ЛА, 2), на аснове якога выводзіцца больш агульнае значэнне ’матляцца, брындаць’, параўн. роднаснае трапятаць, гл. Экспрэсіўная суфіксацыя дзеяслова, магчыма, пад уплывам субстратных балтыйскіх форм, параўн. літ. žybsė́ti, blyksė́ti ’мільгацець, пабліскваць’. Сюды ж трэ́псы ’махры ў хустцы’ (кобр., ЛА, 4), ад якой магло ўтварыцца трэпысні́ па тыпу за́барсні ’вушкі ў лапцях, у якія прасоўваецца абора’. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плюхацца з аднаго боку ў другі, вагацца (пра вадкасць у пасудзіне). Чутно было, як боўталася з бляшаным адзвонам вадкасць у бітонах. Дуброўскі. // Матляцца, целяпацца. Да зброі Антось меў нястрыманую цягу, ён ухітраўся разабраць і пачысціць вялізны рэвальвер, які звычайна боўтаўся ў драўлянай кабуры пры баку ў дзядзькі Міхала. Хадкевіч. На рамяні [у камандзіра] кольт боўтаецца. Лынькоў.

2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках; плюхацца. Мы ўсю ноч напралёт боўталіся ў рэчцы. Гурскі.

3. Шукаць што‑н. у якой‑н. вадкасці, страве лыжкай ці чым‑н. іншым. Джвучка боўтаецца лыжкай у халадніку — ловіць агуркі, сёрбае праз зубы жыжку. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)