Перама́рчыць ’выдаткаваць без разліку’, ’замучыць, давесці да згубы; сапсаваць’ (Ян.), pieramarczyć (hroszy) ’схаваць, перахаваць (каб не маглі знайсці)’ (Арх. Федар.). З польск. дыял. przemarcyć ’выменяць на што-небудзь’, якое з ням. markten ’таргавацца’, ’гандляваць’ (Варш. сл., 5), або да маро́чыць ’дурыць, абманваць’, гл. маро́ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́кта, ‑ы, М ‑кце, ж.

1. Рэлігійная абшчына, якая адкалолася ад пануючай царквы. Летась ён пасватаўся да нашай Мацяні, але тая адмовіла, і адмовіла толькі па той прычыне, што Шумейка нейкі час быццам быў звязаны з нейкай баптысцкай сектаю і заве іх «прайдзісветамі з вялікай дарогі». Савіцкі.

2. перан. Наогул усякая адасобленая група людзей. Усе заклінальнікі змей у Марока — берберы, якія належаць да асобнай секты ці брацтва заклінальнікаў. В. Вольскі.

[Ад лац. secta — вучэнне, напрамак, школа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мара́ка ’дробны дождж’ (Ян.). Пад уплывам укр. мря́ка ’густы туман з імглой’. Параўн. таксама рус. паўн. мо́рок ’дождж’, моро́ка ’хмара’, ’туман’.

Марака́ ў выразе: марака́ бярэ ’траціць прытомнасць, млець’ (Лінгв. зб.), укр. моро́ки беру́ть ’тс’, рус. пск., смал. моро́ка ’пацямненне розуму’, кур. ’прывід’, паўн. ’міраж на моры’, варон. мороки ударяют в голову ’траціць прытомнасць’. Да марока2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарахну́цца (смырахну́цца) ‘спалохацца, спужацца’ (Бяльк.). Да прасл. кораня *merk‑/*mork‑ (гл. марока). Параўн. варыянт гэтага кораня з канчатковым ‑ch‑ у польск. mierzchnąć ‘тускнець, блякнуць; змяркацца’ і ўкр. ме́рхнути, ме́рхти ‘тс’. Брукнер (346) прыводзіць цікавае рус. маск. мараморохи, якое скарыстана ў А. Белага: “… под мараморохом зимы”, якое ён лічыць падваеннем ад морак і зменай на ‑ch‑ заканчэння кораня. Семантыку бел. слова магчыма было б тлумачыць як ‘дайсці да стану непрытомнасці (рус. обморока) ад страху’ — ‘спужацца, спалохацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сморг ‘летні час, гарачая пара’ (Нас.), ‘пільная праца’ (Бяльк.), сморк ‘гарачая летняя пара’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, да смо́ргаць, смарга́ць ‘тузаць, торгаць, шморгаць’, адсюль ‘тое, што непакоіць, прымушае спяшацца’. Параўн. таксама ст.-бел. сморкъ (сморщъ) ‘хмара, смерч’ (Ст.-бел. лексікон), якое збліжаецца з морак ‘змрок’ і далей з марока ‘клопаты, цяжар; нешта заблытанае’ (гл.), чэш. smršt ‘віхор’ і ўсх.-слав. сморч ‘дождж, віхура’. Апошняе Брукнер (503) параўноўвае з рус.-ц.-слав. смркати ‘уцягваць, усмоктваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маста́цтва, ‑а, н.

1. Творчая перадача рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах. Творы мастацтва. □ [Антон Максімавіч:] — Наша мастацтва толькі тады будзе дзейсным, калі яно наблізіцца да жыцця. Рамановіч.

2. Галіна творчай мастацкай дзейнасці. Прыкладное мастацтва. Партрэтнае мастацтва. Дэкарацыйнае мастацтва. □ Керамічнае мастацтва дасягнула ў Марока яшчэ ў старадаўнія часы вельмі высокага ўзроўню. В. Вольскі.

3. Дасканалае ўменне, майстэрства ў якой‑н. справе, рабоце.

•••

Выяўленчае мастацтва — назва мастацтва, у творах якога вобраз увасоблены на плоскасці ці ў прасторы (жывапіс, скульптура, графіка).

Мастацтва для мастацтва — рэакцыйная эстэтычная тэорыя, якая адмаўляе грамадскае значэнне мастацтва.

Па ўсіх правілах мастацтва гл. правіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важда́цца ’займацца чым-небудзь, корпацца’ (БРС, Мядзв.), важгацца ’тс’ (Шат.), важданіна ’корпанне’ (КТС). Рус. возжаться, вожжаться ’вазіцца, быць у любоўнай сувязі’, важдаться ’тс’, важдать ’вадзіць, абняслаўліваць’, важдение ’хлусня’, важдамарока, насланнё’, вожданина ’непатрэбная затрымка ў працы’, укр. ваджува́тися ’прывязвацца, прычэплівацца да каго-небудзь’. Варыянты са ‑жд‑, ‑жж‑, ‑зж‑, ‑зг‑ з’яўляюцца, відаць, вынікам экспрэсіўнага ўжывання дзеяслова і кантамінацый з ва́дзіць, прынаджваць, вазіцца і іншымі словамі. Слова важдацца таго ж паходжання, што і бел. вожка, рус. вожжи, польск. wodze, славен. vȏjka, г. зн. да *vodi̯a (Фасмер, 1, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́марач1 ’слабасць’ (Касп.). Відаць, нельга аддзяляць ад гродз. на́марач ’дурман, одум’ (гл.), утворанага ад маро́чыць, маро́ка; не- можа мець узмацняльны характар, параўн. рус. неу́валень ’цяльпук’ паралельнае да у́валень ’тс’ (СРНГ), або з’явілася пад уплывам сіноніма не́мач.

Не́марач2 ’бездань’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад мо́рак ’змрок’ (гл.), параўн. палеск. морочне ’нізкае, топкае балота’ (морочне болото, гл. Талстой, Геогр., 187: «Морочне болото следует, вероятно, этимологизировать как ’мрачное, темное болото’. Наименование болота по признаку цвета — довольно распространенное явление в славянской географической терминологии»), з іншай ступенню вакалізму немярэч, не́мярэча (гл.) з не-, якое мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саф’я́н ’мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі’ (ТСБМ), сапʼя́н ’тс’ (ТС). Рус. сафья́н, укр. сапʼя́н, сафʼя́н, польск. safian, чэш., славац. safián, балг. сахтия́н. Праз цюркскія мовы, параўн. тур., балкар., карач. saxtijan ’тс’, крым.-тат., кыпч. saktyjan (гл. Радлаў, 4, 256, 282; Фасмер, 3, 566) з перс. sextijān ’тс’ (гл. Праабражэнскі, 2, 254; Махэк₂, 535), якое звязана з пярс. sext ’моцны, цвёрды’ (Локач, 140). Этымалогія Міклашыча (287) і Брукнера (479) ад назвы горада Саффі у Марока аспрэчваецца Літманам (гл. Фас мер, 3, 566). Ст.-бел. сафьянъ, сафьанъ, сафиянъ з той жа крыніцы, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клопат, дакука, турбота; турбацыя, турбатня, марока, важданіна, важданне, вазня, мітрэнга, амбарас (разм.); рупесак, фатыга, небыт (абл.); камень (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)