маро́ка, -і, ДМо́цы, ж. (разм.).

Аб чым-н. блытаным, клапотным.

З гэтай справай адна м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маро́ка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз.
Н. Маро́ка
Р. Маро́ка
Д. Маро́ка
В. Маро́ка
Т. Маро́ка
М. Маро́ка

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маро́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. маро́ка
Р. маро́кі
Д. маро́цы
В. маро́ку
Т. маро́кай
маро́каю
М. маро́цы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маро́ка ж., разг. моро́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маро́ка, ‑і, ДМ ‑роцы, ж.

Разм. Аб чым‑н. заблытаным, клапотным, валакітным. — Павязом [яблыкі] у Гомель — збудзем дзешавей. Затое ніякай марокі з гэтай паездкай не будзе. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марока ’непатрэбная справа, затлумленне, нешта заблытанае, валакітнае’, ’вельмі павольны чалавек’, ’канькала’, ’зацямненне, непрытомнасць’, ’хлус, які ўсё заблытвае наўмысна’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Бяльк., Растарг.), марочанне, морочэ́нье ’галавакружэнне, непрытомнасць’ (Нас., ТС), марокаць ’марудзіць’, марокаваць ’тс’, ’бурчаць, быць незадаволеным, дуцца’, ’жыць журботна, сумна’, марокані́на, мароканне ’замаруджанне, цяганіна’ (Нас., Власт), маро́к ’той, хто дурыць галаву’ (пух., Жыв. сл.), морочы́ло ’хто задурманьвае сваімі размовамі’ (ТС), марочыць, моро́чыць, марачы́ць, моро́чытэ ’дурыць, рабіць клопат, неадчэпна прасіць’, ’падманваць’ (Власт, Шат., ТС, ТСБМ, Яруш., Нас.; паўд.-усх., драг., КЭС). Укр. моро́ка ’клопаты, цяжар’, моро́чити ’марочыць’, рус. моро́ка ’нешта адурманьванне’, кур. ’прывід’, сіб., валаг. ’падман’, сіб., кур., смал. ’хітры хлус’, моро́чить ’марочыць, дурыць’, морочи́ло ’той, хто марочыць’. Усходнеславянскае. Утворана ад морак (гл.) у выніку пераносу семантыкі ’імгла, туман’ > ’зацямненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маро́кко Маро́ка нескл., ср.;

Короле́вство Маро́кко Карале́ўства Маро́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

моро́ка разг. маро́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дырхе́м, ‑а, м.

Грашовая адзінка Марока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марака́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Марока, мараканцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)