эцю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.

2. мн. Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.

Пайсці на эцюды.

3. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.

Лінгвістычныя эцюды.

4. Музычны твор віртуознага характару.

Эцюды Чэрні для цымбалаў.

5. Від задання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).

Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.

6. Практыкаванне (звычайна імправізацыйнага характару), якое служыць для развіцця і ўдасканальвання тэхнікі артыстычнага майстэрства.

Паказаць э.

|| прым. эцю́дны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

срисо́вывание

1. зрысо́ўванне, -ння ср.; змалёўванне, -ння ср.;

2. рысава́нне, -ння ср.; малява́нне, -ння ср.;

3. спі́сванне, -ння ср., апі́сванне, -ння ср.; см. срисо́вывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малява́ць ’рысаваць фарбамі’, ’фарбаваць’, ’апісваць’, ’абгаворваць (перад людзьмі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Грыг., Сл. ПЗБ), драг. малюваты ’мазаць алоўкам абы-што’ (З нар. сл.), ’выяўляць’ (Яруш.), ст.-бел. малевати, малиовати ’маляваць’ запазычана са ст.-польск. malować ’тс’, якое са ст.-в.-ням. mâlôn ’тс’, с.-в.-ням. mâlen, ням. malen (Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Запазыч., 196). Сюды ж маляванне ’жывапіс’ (Нас.), ’фарбаванне’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’шыльда’ (Яруш.), маляваненькі ’прыгожы’ (Нас.), малява́цца ’быць паслухмяным’ у выразе: …Коб ты и малёваўся… ’Рабі што хочаш, але не будзе па-твойму’, драг. малёва́тысь ’тс’ (ТС, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьмо́ ’ўменне пісаць і само пісанне’, ’сістэма графічных знакаў’, ’ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’вучонасць, пісьменнасць’ (Варл.), укр. письмо́, рус. письмо: польск. pismo ’ліст, карэспандэнцыя’, ’пісьмовы дакумент’, ’газета’, н.-луж. pismo ’ліст’, ’дакумент’, в.-луж. pismo ’шрыфт’, ’почырк’, ’рукапіс’, ’афіцыйны дакумент’, чэш. písmo ’шрыфт, літары’, славац. písmo ’тс’, ’сістэма знакаў’, ’почырк’, ’папера, дакумент’, славен. písmo ’ліст’, ’узор’, písme ’літара’, серб.-харв. писмо ’ліст’, ’дакумент, пасведчанне’, харв. pȋsmo ’почырк’, макед. пи́смо ’ліст’, ’дакумент’, балг. пасма ’ліст’. Прасл. *pisьmo, роднаснае літ. piešìmasмаляванне, мазня’ < piēšti ’рысаваць, пісаць вугалем’ (Зубаты, SF, 2, 86; Буга, РФВ, 73, 335; Траўтман, 211; Фасмер, 3, 268; Бязлай, 3, 41–42). Да піса́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

срисо́вка ж., разг.

1. зрысо́ўванне, -ння ср.; змалёўванне, -ння ср.;

2. рысава́нне, -ння ср.; малява́нне, -ння ср.;

3. спі́сванне, -ння ср., апі́сванне, -ння ср.; см. срисо́вывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окра́ска ж.

1. (действие) афарбо́ўванне, -ння ср., фарбава́нне, -ння ср.; малява́нне, -ння ср., фарбава́нне, -ння ср.;

2. (цвет) афарбо́ўка, -кі ж.;

3. перен. (выразительный оттенок) афарбо́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рисо́вка ж.

1. уст. рысо́ўка, -кі ж., абмалёўка, -кі ж., рысава́нне, -ння ср.; малява́нне, -ння ср.; см. рисова́ть;

2. рысо́ўка, -кі ж.; выстаўля́нне, -ння ср.; пазі́раванне, -ння ср.; см. рисова́ться 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́рыць, ма́ру, ма́рыш, ма́рыць; незак.

Аддавацца марам. Калі туман плыве над логам, Рассейваючы кроплі рос, Стаю пад-сонцам я і мару. Панчанка. — Вось так, вось так, — прыгаворвае пані Мар’я, малюючы. — І трэба, Малец, не глядзець, не марыць, а рабіць сваё... Брыль. // Думаць аб ажыццяўленні чаго‑н. вельмі жаданага, імкнуцца ў думках да чаго‑н. З дзіцячых гадоў Мікола любіў маляванне, і сам ён употай марыў аб мастацкай школе. Якімовіч. Тварык .. [Ірынкі] засв[я]ціўся — яна марыла аб спатканні з братам. Чорны.

мары́ць, мару́, мо́рыш, мо́рыць; незак., каго-што.

1. Труціць, атручваць. Марыць прусакоў.

2. перан. Даводзіць да поўнага знясіленая; мардаваць, мучыць. [Чэрскую] страшылі на допытах, білі, марылі голадам, і, нічога не дазнаўшыся, праз чатыры месяцы выпусцілі з турмы. Галавач.

3. перан. Даводзіць да знямогі. Нязручна ж у адзежыне ў хаце сядзець, бо так жа морыць цяпло, аж дрымотна становіцца. Лынькоў. Віктар прысеў на прызбу, угрэўся, і яго пачаў марыць сон. Асіпенка.

4. Спец. Трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру і моцнасці. Марыць дуб. // Фарбаваць драўніну марылкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эцю́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. У выяўленчым мастацтве — твор, які выконваецца з натуры, з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай кампазіцыйнага цэлага. Пісаць эцюд. □ Каля дзесятка менш значных эцюдаў і эскізаў былі выстаўлены ў мастацкім магазіне, што таксама гарантавала пэўныя шансы. Васілевіч. // толькі мн. (эцю́ды, ‑аў). Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў. Пайсці на эцюды.

2. У музыцы — твор віртуознага характару для аднаго інструмента, а таксама высокамастацкае сачыненне для канцэртнага выканання. Фартэп’янныя эцюды Ліста. □ Кожны ўдзельнік выканаў адзін твор Баха, тры віртуозныя эцюды. «ЛіМ».

3. Практыкаванне (звычайна імправізацыйнага характару), якое служыць для развіцця і ўдасканальвання тэхнікі артыстычнага майстэрства ў студыі, кіно і пад. — Пакажы які-небудзь эцюд. — А што гэта такое? — пытаюся. Смяюцца. — Ну, якую-небудзь сцэнку з жыцця. Сяргейчык.

4. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому‑н. асобнаму пытанню. Якраз у гэты час, у перыяд актыўнай публіцыстычнай дзейнасці, пісьменнік ад празаічных эцюдаў пераходзіць да апавяданняў. Каваленка.

5. Шахматнае (шашачнае) заданне, якое заключаецца ў тым, каб выйграць або зрабіць нічыю пры пэўнай пазіцыі з невялікай колькасцю фігур. Шахматны эцюд. Шашачны эцюд. □ У эцюдзе выдатнага савецкага майстра Л. Кубеля галоўнай дзеючай асобаю быў ферзь белых. «Маладосць».

[Фр. étude.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изображе́ние ср.

1. (действие) стварэ́нне во́браза (каго, чаго); малява́нне, -ння ср.; рысава́нне, -ння ср.; ле́пка, -кі ж.; высяка́нне, -ння ср.; пака́з, -зу м.; адлюстрава́нне, -ння ср.; апіса́нне, -ння ср.; см. изобража́ть 1;

2. (действие) выяўле́нне, -ння ср.; выка́званне, -ння ср.; см. изобража́ть 3;

3. (то, что изображено, художественное — общее понятие) выя́ва, -вы ж.; вобразатво́р, -ра м.; (знака, символа, предмета, геометрической фигуры и т. п.) відары́с, -са м.; иск. выя́ва, -вы ж.;

изображе́ние во́ина выя́ва (вобразатво́р) во́іна;

скульпту́рное изображе́ние скульпту́рны вобразатво́р;

изображе́ние ча́йника на вы́веске відары́с ча́йніка на шы́льдзе;

изображе́ние пирами́ды відары́с пірамі́ды;

изображе́ние ге́рба відары́с ге́рба;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)