ілюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.
1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора.
І. кнігу.
2. перан. Пацвердзіць (пацвярджаць) што-н. чым-н. наглядным, канкрэтным (прыкладам, словам, жэстам і пад.).
І. адказ прыкладамі.
|| зак. таксама праілюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| наз. ілюстра́цыя, -і, ж. і ілюстрава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інкруста́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. інкруставаць. Займацца інкрустацыяй. Інкрустацыя па дрэву.
2. Узоры, малюнкі з пласцінак косці, перламутру, металу, дрэва і інш., урэзаныя ў паверхню прадмета. Стол з інкрустацыяй.
[Ад лац. incrustatio — пакрыццё чым‑н.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фантасмаго́рыя, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Прывіды, вычварныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым стане. // Нешта нерэальнае, што існуе толькі ў марах, ва ўяўленні.
2. Фантастычныя карціны, фігуры, якія атрымліваюцца з дапамогай розных аптычных прыстасаванняў.
[Ад грэч. phantasma — прывід, здань і agoreuō — гавару.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабе́рац, ‑рца, м.
Абл. Дыванок пад ногі. На сценах віселі розныя фатаграфіі, малюнкі ў прыгожых аправах, мяккая, абітая чырвоным плюшам мэбля, каберац каля стала, прыгожы абрус, — усё казала за тое, што Грынько жыў панам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трафарэ́т, -а і -у, М -рэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Пласцінка з прарэзанымі знакамі, малюнкамі, прызначанымі для ўзнаўлення.
Чарціць па трафарэце.
2. -а. Знакі, малюнкі, нанесеныя пры дапамозе такой пласцінкі.
3. -у, перан. Раз і назаўсёды прыняты ўзор чаго-н., якога бяздумна прытрымліваюцца; шаблон (у 2 знач.).
Мысліць па трафарэце.
|| прым. трафарэ́тны, -ая, -ае.
Трафарэтнае рашэнне; наз. трафарэ́тнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рысава́льшчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца рысаваннем, хто робіць малюнкі для чаго‑н. Аднаму астрожнаму рысавальшчыку сябры далі тэму: нарысаваць звычайнага чорнага жука, даць яму ў лапку ручку з пяром. Колас. Рысавальшчыкам Мінін быў горшым, чым гравёрам. Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.
Аднавілася народная гаспадарка.
Аднавілася здароўе.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.
Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.
3. Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.
А. на працы.
А. ў правах.
4. Пачацца зноў пасля перапынку.
Заняткі ў школе аднавіліся.
|| незак. аднаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праплы́сці і праплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві; зак.
1. што. Плывучы (гл. плысці, плыць у 1—4 знач.), пераадолець якую-н. адлегласць або мінуць.
П. пяцьсот метраў. П. востраў.
У паветры праплыў дырыжабль.
2. перан. Прайсці важнай, плаўнай паходкай (разм., жарт).
Жанчына праплыла па пакоі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прайсці, перанесціся, ідучы адно за другім.
Перад вачамі праплылі малюнкі дзяцінства.
|| незак. праплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
краі́на, ‑ы, ж.
1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.). Горкая краіна. Цёплыя краіны. Азёрная краіна. □ Я моцна-моцна звязан з вамі, Малюнкі роднае краіны! Колас.
2. Дзяржава. Сацыялістычныя краіны. Капіталістычныя краіны. □ Краіна родная, Савецкая краіна, Табе я ў песнях сэрца аддаю. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
татуіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Нанясенне на цела чалавека ўзораў, малюнкаў шляхам паколвання на скуры і ўвядзення пад яе фарбы, якая не змываецца.
2. Узоры і малюнкі, нанесеныя такім спосабам. Камендант уважліва аглядзеў хлопца, затрымаў позірк на татуіроўны. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)