пакаёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пакоя. У сэрца папросіш парады — Яно да паслугі гатова: Вядзе з пакаёвай засады Пад лівень, на вецер жыццёвы. Прануза.
2. Які знаходзіцца, жыве, расце ў пакоі. Служанкі вывелі на прагулку пакаёвых сабачак. Карпюк. Толькі ведай: да пары квітнеюць Кветкі пакаёвыя ў цяпле. Ставер.
•••
Пакаёвая тэмпература гл. тэмпература.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпляска́ць, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.
1. Пляскаючы, злёгку б’ючы, зрабіць плоскім, роўным. Прыпляскаць кучу гліны.
2. Прыбіць. прыгнуць да чаго‑н., прыціснуць уніз. [Кузьма] згроб .. [гной], прыпляскаў да таго, што на возе, і, абцёршы рукі аб балясіны драбінкі, а потым аб порткі, пагнаў каня. Нікановіч. Надоечы прайшоў цёплы спорны лівень, на дарогах прыпляскаў пыл. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шраці́на, ‑ы, ж.
1. Адзін шарык шроту. Спачатку я ачысціў рану ад гною, дастаў пінцэтам некалькі шрацін, потым прысылаў рану стрэптацыдам і завязаў бінтам. Пальчэўскі.
2. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такі шарык. А хмара неба заняла, І лівень з градам хлынуў. Нібы адлітыя са шкла, Сякуць у твар шраціны. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ілля́к ’лівень’ (Жд. 2). Відаць, кантамінацыя імя Ілья з дзеясловам ліць (гл.); параўн., з аднаго боку, формы іллю́ (Нас.), зах.-бранск. илли́ть ’ліць’, з другога, народныя ўяўленні аб залішняй вільгаці на Ільін дзень (прыдзе Ілья, прынясе гнілля). Утварэнне з суф. ‑як па ўзору імжак, буяк ’моцны вецер’, мігак ’маланка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дождж / моцны праліўны: лівень, залева / цёплы імжысты: грыбасей (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Пало́й ’вада, якая з’яўляецца ў час адлігі над лёдам, верхаводка’ (Бір. Дзярж.), ’лівень’ (Сл. ПЗБ). Рус. полой ’глыбокая лагчына, дзе ў паводку застойваеца вада’, укр. полій ’верхаводка, вада над лёдам’, ст.-рус. полой ’глыбокая прырэчная лагчына, дзе ў паводку застойваецца вада; рукаў ракі’, серб.-харв. nÓAÓj ’пойма; мелкае месца, мель; перакат’. Прасл. polojь. Ад politicliti (гл. ліць) з суф. -6 і апафоніяй у корані.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ніза́ць, ніжу, ніжаш, ніжа; незак., што.
1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад. Нізаць сушаныя грыбы. □ Дзядзька пакінуў нізаць тытунь, глянуў у акно. С. Александровіч.
2. перан. Лёгка падбіраць, спалучаць адно з другім (пра словы, рыфмы і пад.). Ніжа без перадыху Сцяшынская слова на слова. Б. Стральцоў.
3. перан. Пранізваць, працінаць наскрозь. Яшчэ да таго як сяло апаноўваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ле́яць ’ліць’ (чэрв., пух., бярэз., рагач., Сл. паўн.-зах.; кіраў., Нар. сл., ТС), смарг. лёіць (там жа). Укр. ліяти, ст.-рус. лѣхлти ’тс’, балг. леяй ’(ад)літы’ — з прасл. lejati — другасны дзеяслоў, утвораны пад уплывам формы цяперашняга часу leję ад першаснага Ibi̯ati, Ibję/ liti (Слаўскі, 4, 121). Сюды ж лея ’лівень’ (слуц., лельч., Сл. паўн.-зах., ТС), ’праліўны дождж’ (Сцяшк. Сл.; браг., Мат. Гом., Ян.) < прасл. leja, утворанае, як вея (гл.), і пераноснае ўздз. лея ’тоўстая жанчына’ (Жд. 2) у сэнсе ’залітая тлушчам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літва́ ’ліцвіны, беларусы’ (Крачк.; паўд.-усх.; Кос.), ст.-бел. литвин ’беларус’, укр. литва́, кіеў. литвинок ’тс’ (БНТ, Лег. і пад.), рус. анеж. литва́ ’народ, народнасць’, том. ’мясцовае нярускае насельніцтва’, наўг. ’перыяд шведскай інтэрвенцыі XVII ст.’ Бел. лексема запазычана з літ. Lietuvà ’Літва’. Сюды ж ліцвя́к, ліцвін, лецвя́к, літвін ’літовец’ (Касп., Нас., гродз., трок., Сл. ПЗБ), літвячка ’жанчына з Літвы’ (Сцяшк.), літві́н, ліцві́н(ы) ’літовец’, ’беларус з пэўнай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ); усх.-маг. ліцьві́н ’літвін’, ’заходнія (з усходняй Магілёўшчынай) суседзі’ (Бяльк.). Паводле Клімчука (Tarptautinė baltistų konferencija, Vilnius, 1985, 168–169), этнонімы літвіны, ліцвякі, літва ў большай ступені адносяцца да паўн.-зах. Беларусі, але пашыраюцца і на ўсю Беларусь, а таксама на рад абласцей РСФСР і паўночнай Украіны. Гл. таксама Непакупны, Связи, 153–155. Трубачоў (Эт. сл., 15, 159) прасл. litva (рус. уладз. литва ’моцны дождж’, іван. ’ліцейшчыкі на заводзе’, чэш. litba ’лівень’, серб.-харв. ли̏тва ’штодзённы лівень’) выводзіць з дзеясл. liti > ліць (гл.), не выключаючы магчымасць развіцця (пашырэнне на ‑а) асновы супіна litŭ ад гэтага ж дзеяслова. Прасл. litva можа лічыцца блізкім адпаведнікам (або паралелізмам) літ. Lietuvà, якое, аднак, Фрэнкель (1, 368) збліжае з лат. lītus ’бераг мора’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літба ’двухпялёстнік парыжскі, Circaea lutetiana L.’ (Касп.), маг. літпа ’тс’ (Кіс., Дэмб.). Няясна. Магчыма, назва звязана прыкметамі магічнасці з чэш. лексемамі litba, úlitba ’лівень’, ’ахвяраванне віна або іншай вадкасці багам’. У такім выпадку — да ліць (Трубачоў, Эт. сл., 15, 159). У іншых славян: польск. czarownik, чэш., славац. čarovník, харв. vilenička trava (< víla ’русалка’), рус. волшебная трава, колдовская трава, бел. чараўніца, калдуха, а таксама ням. Hexenkraut, Zauberkraut, франц. herbe aux sorciers, — з’яўляюцца перакладам лац. назвы, пра якую ведалі, што яна са ст.-грэч. κιρκαία, якое паходзіць ад імя чараўніцы Цырцэі (Кіркі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)