шлёпать несов., разг.
1. (ударять) шлёпаць, пля́скаць, ля́паць;
шлёпать по спине́ шлёпаць (пля́скаць, ля́паць) па пляча́х;
2. (ходить, шлёпая) шлёпаць;
шлёпать ту́флями шлёпаць ту́флямі;
шлёпать по гря́зи шлёпаць па гразі́;
3. см. шлёпаться;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заля́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Запэцкаць чым‑н. вадкім, ліпкім. — Вось як штаны заляпаў. Не адмыеш цяпер. Савіцкі.
заля́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць ляпаць. // Ляпнуць некалькі разоў запар. Заляпалі буферы вагонаў, і поезд крануўся. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ле́паць ’шлёпаць (пра вусны)’ (ТС). Гукапераймальнае ад лен! Роднаснае з лепет, ляп!, ляпаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́панка ’стрэльба з куркамі’ (стол., ТС). Да ля́паць 1 ’біць з шумам, са стукам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ляпаць некаторы час. Раман адышоўся на загон, падняў з зямлі брусок і паляпаў па касе. Пташнікаў. Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў і паляпаў яшчэ. Грахоўскі. — Дык не падайце духам, — паляпаў на развітанне Рыгора па плячы Рымар. — Усё будзе добра. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляпу́каць ’плявузгаць’ (жытк., Нар. словатв., ТС). Да ля́паць 2 (гл.). Суфікс ‑ук‑ перадае працягласць дзеяння (параўн. шушукаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аля́пка ’вадзяны верабей’ Cinculus cinelus’ (Інстр. II, БелСЭ). Рус. оляпка, олябка ’Cinclus aquaticus’. Сабалеўскі (Slavia, V, 3, 439) рэканструюе *el‑ęb на основе мяркуемага ст.-рус. *олѧбь (параўн. прозвішчы Олябьев, Алябьев) і звязвае яго з коранем el‑ у словах елень, ельць, елзать (ст.-грэч. ἐλάυνω ’ганю’). Неверагодна. Паводле Гараева, НД, 27, да ляпаць (гл.). Супраць Фасмер, 3, 138. Аднак гэта этымалогія, відаць, больш верагодная: рус. олябыш ’піражок, пампушка, пышка’, якое Сабалеўскі адносіць сюды ж, Даль звязвае з ляпаць. Мы мяркуем, што аляпка ўзнікла як аляпаваты ад дзеяслова ляпаць у значэнні ’пляскаць, шлёпаць (па вадзе)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мадыгава́ць ’рамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь’ (слонім., Нар. лекс.), мадарава́ць ’даводзіць да ладу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. madarúoti ’халтурыць, ляпаць, mãdaras ’халтуршчык, бракароб’, ’дрэнная работа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпа́йла ’манюка, той, хто нясе лухту’ (Шат.). Рус. валаг., перм. ля́пало ’пляткар’. Да ля́паць ’гаварыць абы-што’. (Аднак параўн. літ. lẽpas ’балбатун’, lẽpaila ’гультай, вялы чалавек’.) Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 93.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. З шумам удараць, біць па чым‑н. мяккім або чым‑н. мяккім; шлёпаць; ляпаць. Мокрыя сінія штаны лёпалі па нагах так гучна, нібы хто-небудзь біў па голым целе далон[ню]. Навуменка. Босыя ногі мякка лёпаюць па вільготнай зямлі. Мурашка.
2. перан. Груб. Гаварыць што‑н. недарэчнае, нетактычнае. [Міхал:] — Маўчаў бы лепш ды хоць шалопаў Ды менш губою гэтай лёпаў... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)