перапаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. Зазнаць, перажыць многа пакут. Зямля Беларусі многа перапакутавала за сваю гісторыю. Але самы вялікі здзек, самую страшную лютасць зазнала яна ад рук фашысцкіх забойцаў і катаў. «Звязда».
2. Перажыўшы што‑н., кончыць пакутаваць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Люць ’лютасць’ (Нар. Гом.), укр. лють ’вялікі холад’, рус. уладз., калуж., маск. ’моцны мароз’, серб.-харв. љу̑т, lʼut ’сцюжа’, ’стромая скала’, ’голы камень’, ст.-чэш. lʼut. Прасл. lʼutь. Да лю́ты (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
зве́рства, ‑а, н.
1. Крайняя жорсткасць, лютасць. Купала гнеўна выказвае сваю нянавісць да чорнай рэакцыі, якая з нечуваным цынізмам і зверствам душыла рэвалюцыйны народ. Майхровіч.
2. звычайна мн. (зве́рствы, ‑аў). Крайне жорсткія, бязлітасныя ўчынкі. Тады аб гітлераўскіх зверствах мала хто ведаў, але Кася адчула нешта нядобрае і кінулася ў лес. Карпюк.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
абру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
З сілай апусціць, зрынуць што‑н. на каго‑, што‑н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках. Танк. // перан. Накіраваць на каго‑н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Карпюк.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
разлютава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Прыйсці ў лютасць; дайсці да крайняй ступені жорсткасці; раз’юшыцца. Мачыха гэтак разлютавалася, што нават думаць нельга было, каб папрасіць у яе чаго-кольвек на тую складчыну. Сабаленка. Бык аказаўся прыпёртым галавой да сцяны. Але ад гэтага ён разлютаваўся яшчэ больш. Паўлаў. / у перан. ужыв. У давяршэнне да ўсяго з вечара разлютавалася завіруха. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
я́рость ж.
1. (гнев, разъярённость) лю́тасць, -ці ж., разлютава́насць, -ці ж., раз’ю́шанасць, -ці ж., зло́снасць, -ці ж., злосць, род. зло́сці ж.;
привести́ в я́рость прыве́сці ў лю́тасць, разлютава́ць, раззлава́ць;
2. (неистовство) шале́нства, -ва ср.;
я́рость ве́тра шале́нства ве́тру;
я́рость гне́ва шале́нства гне́ву.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
лютава́ць, ‑тую, ‑туеш; ‑туе; незак.
1. Праяўляць лютасць, жорсткасць у дзеяннях, учынках. Дзед хварэў, бабка баялася нават выходзіць з дому: так лютавалі ў вёсцы гітлераўцы. Васілевіч.
2. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай (пра мароз, завіруху і пад.). Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі. Шамякін. Лютаваў вецер у начной цемры і сек па тварах дробным халодным дажджом. Дуброўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
неукроти́мость неўтаймо́ўнасць, -ці ж., неўтаймава́насць, -ці ж.; нястры́мнасць, -ці ж., няўпы́ннасць, -ці ж.; шалёнасць, -ці ж.; лю́тасць, -ці ж.; см. неукроти́мый;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Пастра́х, по́страх ’пагроза, прыстрашэнне’ (Нас., Сцяшк.). Укр. по́страх ’страх, жах, запалохванне’, польск., чэш. postrach. Да прасл. straxъ. Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) надае назоўніку вынік дзейнасці. Аналагічна і словы з іншымі суфіксамі: бел. пастра́шка ’тс’ (Др.-Падб., Нас.) ∼ рус. пск., цвяр. постра́шка ’страх, прыстрашэнне’, бел. пастрашэнне ’пагроза пакараннем’ (Нас.) ∼ польск. postraszenie ’пагроза, запалохванне’, брасл. пастрашэ́нства ’застрашванне’ (Сл. ПЗБ), якое ўтворана падобна, як бел. непаслушэнства ці польск. okrucieństwo ’лютасць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Па́сія 1 ’набажэнства пасля вячэрні ў нядзелі Вялікага посту ў памяць пакут Госпада — чытанне перадвялікадных евангелляў’ (Нас.). З польск. pasja ’пакуты Госпада’, якое з лац. passio < pati ’цярпець, пераносіць пакуты’ (Брукнер, 398).
Па́сія 2 ’раздражнёнасць, раз’юшанасць, лютасць’ (Нас.), ст.-бел. пассия, пассыя ’страсць’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. passyja ’тс’, якое з лац. passio, ‑ōnis ’страсць, афект’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Варш. сл., 4, 75).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)