лю́тасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. лю́тасць
Р. лю́тасці
Д. лю́тасці
В. лю́тасць
Т. лю́тасцю
М. лю́тасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лю́тасць ж. лю́тость, свире́пость, жесто́кость, зве́рство ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць лютага ​1. Больш за два тыдні ішлі бесперапынныя, нечуванай лютасці баі. Кулакоўскі. Здавалася, што зіма ўсе свае апошнія сілы, усю сваю лютасць кінула на гэты невялікі пасёлак. Бяганская.

2. Люты; раз’юшаны, гнеўны стан. З лесу паказалася некалькі адзінокіх аленяў. З’яўленне іх выклікала ў сямейнага аленя прыступ лютасці і гневу. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́тасць ж Wut f -; Grusamkeit f -, Grmmigkeit f - (бязлітаснасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лю́ты², -ая, -ае.

1. Злы, бязлітасны.

Л. вораг.

Л. звер.

2. перан. Вельмі моцны ў сваім праяўленні, невыказна цяжкі.

Лютая злосць.

Лютыя маразы.

|| наз. лю́тасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е: -ту́й; -тава́ны; зак., каго.

Прывесці ў лютасць.

Разлютавалі несправядлівыя нападкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўтаймава́ны, -ая, -ае.

Такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць; вельмі моцны.

Н. агонь.

Неўтаймаваная лютасць.

|| наз. неўтаймава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Праяўляць лютасць, жорсткасць.

Лютуе вораг.

2. перан. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай.

Лютавала зіма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлютава́цца, -ту́юся, -ту́ешся. -ту́ецца; -ту́йся; зак.

Прыйсці ў лютасць. дайсці да крайняй ступені жорсткасці: раз’юшыцца.

Мачыха так разлютавалася, што нельга было суняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыважэ́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць крыважэрнага; жорсткасць, лютасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)