пажы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; пажы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

Пражыць нейкі час.

Пажывём — пабачым (прымаўка). П. у горадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начаўпці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. начоўп, ‑чаўпла, ‑ло; зак.

Разм. пагард. Нагаварыць лухты, набалбатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пра́тла, пра́тло ’пратва — кладка для прання бялізны на вадаёме’ (ТС). Да пра́таць ’праць бялізну’ з суф. ло. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дацячы́, ‑цячэ; пр. дацёк, ‑цякла, ‑ло; зак.

Цекучы, дасягнуць якога‑н. месца. Лава дацякла да падножжа гары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак., што.

Аддзяліць, расплятаючы.

|| незак. адплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клясці́, кляну́, кляне́ш, кляне́; клянём, кленяце́, кляну́ць; кляў, кляла́, -ло́; кляні́; незак., каго-што.

Пасылаць праклёны; праклінаць.

|| наз. кляцьба́, -ы́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абнемагчы́, -немагу́, -нямо́жаш, -нямо́жа; -нямо́г, -немагла́, -ло́; -немажы́; зак. (разм.).

Страціць здароўе, сілы, абнядужаць.

Абнемагла жанчына.

|| незак. абнемага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́; -пі́; зак., што і чаго.

Тое, што і выпіць.

П. малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -расце́, -расту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; зак., чым.

Пакрыцца расліннасцю.

Акопы параслі травой.

П. мохам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ара́ла ’кол з дротам’ («Полымя», 1971, 10, 39); ра́лы ’раздвоены ствол дрэва’ (Янк. Мат.). Верагодна, пераасэнсаванае слова *орало ’саха’ ад араць (гл.) з суфіксам ло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)