зало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць лопаць. // Лопнуць некалькі разоў запар; пралопаць. Залопаў .. [певень] крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш: — Ку-карэ-ку! Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́варацень, ‑ратня і за́верцень, ‑ртня, м.
Вяроўка, дрот і пад., якімі прымацоўваецца да саней аглобля. Калі закручваў [Васіль] аглоблі, завертні так трашчалі, што здавалася — вось-вось лопнуць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэ́пацца ’трэскацца, лопацца’ (ТСБМ), рэпыцца ’тс’ (Яўс.). Укр. репатися ’трэскацца, лопацца’, репнути ’трэснуць, лопнуць’, рус. репаться ’тс’. Гл. рэпаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пэ́ўхнуць ’пыхнуць, лопнуць’: порхаўка пэўхне, як на яе паступіш (маст., Сл. ПЗБ). імітатыўны дзеяслоў, у аснове гукаперайманне *пэўх! < пух!, гл. пу́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. што. Стукнуўшы, разбіць. Кокнуць талерку. Кокнуць яйцо. // без дап. Трэснуць, лопнуць. Шклянка кокнула.
2. каго. Забіць, знішчыць. — А гэта не зброя? Сем паліцаяў кокнем, вось табе сем вінтовак. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Лу́сіць, лу́сіть ’трашчаць’ (Растарг.) — другаснае ўтварэнне з лу́снуць ’трэснуць, лопнуць’, якое з прасл. lus(k)nǫti. Не выключана магчымасць утварэння з выклічніка лусь! (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ло́пнуть сов., в разн. знач. ло́пнуць, трэ́снуць;
◊
хоть ло́пни хоць ло́пні (трэ́сні);
чтоб ты ло́пнул! каб ты ло́пнуў (трэ́снуў)!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ *Нашарэ́піць, нашэрэпіць ’натапырыць, наставіць’, нашэ‑ рёплены ’натапыраны’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у складзе якога ўзмацняльнае ‑ша‑ (< *šč < :*če) і рэпіць, параўн. рыпнуць ’лопнуць, трэснуць’, рэпіца ’кончык хваста’, гл. шарапенне ’ламачча’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лу́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да лускаць (у 1 знач.). Вахроў скрыгануў зубамі, нібы луснуў арэх, і пайшоў. Алешка.
2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Разм. Трэснуць, лопнуць. Бутэлька луснула. □ І слівы сыта луснулі ў баках, Аб’еўшыся і сонцам, і зямлёю. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злосць, ‑і, ж.
1. Пачуццё варожасці, нядобразычлівасці ў адносінах да каго‑н.; жаданне прычыняць зло. Прыгадвалася, як Аніс накінуўся на яго, але злосці ў Макара на Аніса не было. Дуброўскі. У поглядзе Карнейчыка адчувалася ўнутраная злосць да гэтага чалавека. Барашка.
2. Пачуццё гневу, незадаволенасці, раздражнення. Іншы раз Рамана брала злосць, але не надоўга. Так было, калі ён аднойчы прыехаў з лесу стомлены і знямоглы. Чарнышэвіч. Максім адчуваў, як закіпае ў глыбіні грудзей злосць і намагаўся задушыць яе. Шамякін.
•••
Лопнуць ад злосці гл. лопнуць.
На злосць каму — тое, што і на зло (гл. зло).
Як на злосць — тое, што і як на зло (гл. зло).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)