по́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Заслона, якая закрывае ложак, а таксама любая заслона.

Завесіць полагам калыску.

П. хмар (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскладу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Лёгкі раскладны ложак.

Спаць на раскладушцы.

|| прым. раскладу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перале́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла; -ля́ж; зак.

Легчы інакш або на другое месца.

П. з канапы на ложак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матра́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мяккая тоўстая ватовая падсцілка на ложак або прадмет такога ж прызначэння са спружынным каркасам.

|| прым. матра́цны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дива́н-крова́ть ж. кана́па-ло́жак, род. кана́пы-ло́жка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. Тое, што і прыхіліць.

2. каго-што. Прыкрыць, засланіць чым-н. (разм.).

П. ложак коўдрай.

|| незак. прыхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нікеліро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нікеліраваць.

2. Слой нікелю на металічных вырабах. За печчу — жалезны ложак. Нікеліроўка абгарэла, і ложак быў сіне-чорны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Мяккая тоўстая падсцілка на ложак у выглядзе доўгага мяшка, напоўненага пер’ем або пухам.

|| памянш. пяры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. пяры́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полу́торный паўтара́чны;

полу́торная крова́ть паўтара́чны ло́жак;

в полу́торном разме́ре у паўтара́чным паме́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскладны́ раскладно́й; раздвижно́й;

р. ло́жак — раскладна́я крова́ть;

р. стол — раздвижно́й стол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)