заружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць ружовым, паружавець. На ўсходзе заружавела неба: канчалася кароткая летняя ноч. Шамякін. // Пакрыцца румянцам. — Разумею, Васіль Цімафеевіч, — збянтэжана адказала жанчына, мімаволі ўстаючы. Маленькія вушы яе крыху заружавелі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абло́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да аблогі (у 1 знач.). Цалінныя і абложныя землі.
2. Заложны, абкладны. Абложныя дажджы. Абложная хмара. □ Гэта была не Кароткая летняя навальніца, а працяглы абложны дождж. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыватво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які дае жыццё, аднаўляе сілы, ажыўляе. Жыватворнае летняе сонца. □ А пройдзе ноч, жыватворная летняя ноч, — ізноў усё ажывае, зелянее. Кулакоўскі. // перан. Спрыяльны, дабратворны, плённы. Жыватворныя ідэі рэвалюцыі атрымліваюць новыя і новыя перамогі. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашуга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Праляцець, пранесціся з шумам. Кругом было спакойна, толькі калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі. Гурскі. Перад самым змярканнем над горадам прашугала кароткая летняя навальніца. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца. Не так даўно расце сядзіба, А паглядзі, што ёсць у ёй: Садок, альтанка ў форме грыва, Дзе ўтульнасць знойдзеш і спакой. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лятня́к ’летняя дарога’ (Нас.), якому адпавядае рус. свярдл. летня́к ’тс’, затое лятні́к ’тс’ (Касп.) прымыкае да рус. зах. і паўн. ле́тник, летни́к. Да лета, летні (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко (Афікс. наз., 131). Гл. таксама ле́тнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папрачына́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Прачнуцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Некаторыя раненыя папрачыналіся, і чуваць было, як яны з крэктам варочаліся з аднаго боку на другі. Лобан. Была летняя раніца і тая сцішанасць, калі яшчэ не ўсе папрачыналіся і вуліц не запоўніла людская мітусня і гамонка. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Боўдур ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал.). Укр. бо́вдур ’тс’. Рудніцкі (157) лічыць, што ёсць сувязь з рус. дыял. словамі бо́лдырь, булды́рь ’тс’, якія Фасмер, 1, 187, 238 (услед за Расяненам, FUF, 26, 136), выводзіць з чув. pəl ’комін’, pəldər ’прыбудова, навес на двух слупах, летняя кухня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ке́бка ’пячурка ў печы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. кабиця ’круглая яма пад ганчарнай печчу, летняя кухня’, рус. кабица ’летняя кухня, будка сабакі, логава зайца’. Укр. ков‑ биця ’наглыбленне для попелу ў печы’, кобиця ’паглыбленне пад прыпечкам’. Украінскае слова не мае надзейнай этымалогіі. Запазычанне з тур. kabig ’вялікі кол’ неверагодна па значэнню, са шв. kabyss ’камбуз’ — па гісторыка-культурных прычынах (гл. ЕСУМ, 2, 332, 481). Бел. кебка ў гэтых этымалогіях не ўлічваецца. Існуе, аднак, рус. кибитка ў значэнні ’цагляны каркас рускай печы, у якую складаюць гаршкі пасля абпалу’. Апошняе значэнне супадае з першым значэннем укр. кабиця. Адсюль можна меркаваць, што крыніцай разглядаем!^ слоў і рус. кибитка была тая ж цюркская лексема ki‑ bił, käbii ’будка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ноч, -ы, мн. но́чы, начэ́й, нача́м, нача́мі, нача́х, ж.
Частка сутак з вечара да раніцы.
Не спаць начамі.
Зорная н.
○
Палярная ноч — частка года за Палярным кругам, калі сонца не падымаецца над гарызонтам.
◊
Ноч у ноч — кожную ноч.
Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі.
|| ласк. но́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., но́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. і но́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. начны́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)