апартуні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільна апартунізму; то, хто праводзіць палітыку апартунізму. Правы апартуніст. Левы апартуніст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысклі́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адвольна адхіляецца ад курсу ў правы ці ў левы бок (пра судна).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

левару́ч, прысл.

Абл. Злева, па левую руку, па левы бок. А вунь далёка леваруч паўстае густая сцяна лесу. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́варат, -у, М -раце, м.

1. Унутраны, левы бок тканіны, адзення.

В. аднабаковага трыкатажу.

2. Становішча, пры якім орган ці яго частка вывернуты ўнутраным бокам наверх (спец.).

В. павек.

3. Тое, што і выварацень.

|| прым. вы́варатны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фланг, -а, мн. -і, -аў, м.

Левы ці правы край шарэнгі, фронту, размяшчэння войск і пад.

Ударыць з фланга.

|| прым. фланго́вы, -ая, -ае.

Ф. ўдар.

Фланговая пазіцыя.

Ф. марш (рух уздоўж фронту праціўніка, які здзяйсняецца з мэтай ахапіць ці абысці яго фланг).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крывы́1 ’выгнуты, з загібамі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.). Укр. кривий, рус. кривой ’тс’, балг. крив, макед. крив, серб.-харв. кри̑в, славен. krȋv ’тс’, польск. krzywy, чэш. křivy, славац. krivy, в.-луж. křiwy, н.-луж. kšiwy, палаб. kraivĕ ’тс’. Прасл. krivъ ’не прамы, несправядлівы, левы’ мае дакладны адпаведнік у літ. kreĩvas ’тс’, лат. krievs ’тс’. Значэнне ’левы’ зафіксавана ў літ. kairė̃ ’левая рука’, лат. keĩre ’тс’, krẽilis krèissлевы’ з няясным словаўтваральным статусам (параўн. Фрэнкель, 203). Са славянскіх паралелей толькі серб.-харв. кри̑в зберагло абодва значэнні (’крывы’ і левы’). У астатніх выпадках значэнне ’левы’ было выцеснена прасл. lěvъ (гл. Мартынаў, Изоглоссы, 26). Параўн. Слаўскі, 3, 253–254.

Крывы́2 ’зайздросны’ (Жд. 3, ТС). Гл. крывы1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абаро́нца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

1. Той, хто каго-, што-н. абараняе, заступнік.

Абаронцы крэпасці.

Абаронцы міру.

А. дзяцей.

2. Адвакат.

На судзе выступіў а.

3. Гулец групы абароны ў футбольнай, хакейнай і пад. камандах.

Левы а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́йніцалевы бок адзення’ (мядз., Нар. сл.). Параўн. знайніца ’тс’, што з *ізнаніца (< *из + наниц ’навыварат’). Гл. назнайніцу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загребно́й спорт., мор.

1. прил. / загребны́е вёсла кармавы́я вёслы;

загребна́я сторона́ ле́вы бо́к;

2. сущ. кармавы́ вясля́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адтапы́рыцца, ‑рыцца; зак.

Вытыркнуцца, выпнуцца. — Дазволь мне, Кавалёў, — левы вус Гурына адтапырыўся, як штык. Чарнышэвіч. Аблазіўшы адзін куст, [Валодзя] пераходзіў да другога, ад другога — да трэцяга, пакуль кішэні ватоўкі не адтапырыліся ад арэхаў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)