Каса́тка1 ’вясковая ластаўка’, рус. касатка да каса1, паколькі ў ластаўкі раздвоены хвост, які нагадвае касіцы (Бернекер, 581; Фасмер, 2, 206).

Каса́тка2 ’чалавек добрай душы’, рус. касатик, да касатка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчабяту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

1. Птушка, якая безупынна шчабеча. Пяюць яе [песню] шчабятухі расчулена, Дадому вярнуўшыся з выраю. Барадулін. Ластаўка, шчабятуха, Не адлятай, гасці! Лужанін.

2. перан. Разм. Пра жанчыну, дзяўчынку, якая хутка, бесперастанку гаворыць. Гэта яна — мая вясёлая, галасістая шчабятуха Паўлінка сышла са сцэны.. і стала зноў той самай мілай і сур’ёзнай Леначкай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́ставень ’расліна ластавень, Vincetoxicum officinale Mnch.’ (Касп.). Укр. ластовень, ласточнік ’тс’, ’ватачнік сірыйкі, Asclepias syriaca’, рус. ластовень ’тс’, ст.-чэш. lasto‑ vičntk, славац. vlaštovnik, харв. lastovičnjak. У выніку намінацыі з ⁺ластаўчыны корань, параўн. рус. корень ластовичный, харв. lastavičji koren, ням. Schwalbenwurtz, якія з лац. Hirundinaria radix. Да ластаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́сткі1, ля́сточкі, лёсточкі, лю́сточкі ’вертыкальныя палачкі ў драбіне’ (Маслен.; луніт, Шатал.; рэч., Мат. Гом.; лях., ганц., Сл. ПЗБ). Беларускае. Утварылася ў выніку кантамінацыі ляска ’тс’ і ⁺лества з прасл. lěst‑va ’лесвіца’. Гл. таксама лёсткі.

Ля́сткі2, ля́сточкі ’кліны пад пахвамі ў кашулі’ (Тарн.). Узнікла ў выніку кантамінацыі ням. Lasche ’клін у сукенцы’ (с.-в.-ням. lasche, ісл. laski) і бел. ластаўка2 ’клін пад пахвамі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приюти́ться

1. знайсці́ прыту́лак, прытулі́цца, мног. папрыту́львацца;

ла́сточка приюти́лась под кры́шей ла́стаўка знайшла́ прыту́лак (прытулі́лася) пад да́хам (страхо́й);

2. прытулі́цца;

ря́дом с фа́брикой приюти́лся ма́ленький до́мик по́бач з фа́брыкай прытулі́лася мале́нькая ха́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стрыж ‘птушка з доўгімі вострымі крыламі, Apus apus L.’ (ТСБМ, Бяльк.; Сл. ПЗБ, Жыв. св.; стол., Нік.; саліг., Антропаў, Назв. птиц, 365), ‘птушка Hirundo riparia’ (Шымк. Собр.), ‘птушка Cypselus apus, грун, свіргуль’ (Ласт., Некр. і Байк.), стрыг ‘тс’ (Мат. Гом.), стріжластаўка берагавая, берагулька’ (калінк., хойн., браг., Нікан.; ЛА, 1). Параўн. укр. стриж, дыял. стріж ‘стрыж; казадой’, рус. стриж, дыял. стриг ‘стрыж’, ц.-слав. стрижь ‘каралёк’, польск. strzyżyk, дыял. strziż ‘валавока’, н.-луж. stśěž ‘тс’, чэш. střízlik, дыял. stříž ‘тс’, славац. striežik ‘тс’, strížластаўка берагавая’, харв. старое striž ‘птушка Hirundo agrestis’, серб.-харв. strȉjež ‘валавока’, славен. stržek, stréžik ‘валавока’. Прасл. *strěžь і *strižь, гукапераймальнае па паходжанні, як грэч. στρίγζ ‘нейкая начная птушка’, лац. strīx, Р. скл. strigis ‘вушастая сава’; гл. Булахоўскі, ИОРЯ, 7, 119; Праабражэнскі, 2, 398; Фасмер, 3, 778; Шустар-Шэўц, 1368; ЕСУМ, 5, 441. Паводле Булахоўскага (там жа), форма *strižь узнікла пад уплывам *čižь (гл. чыж), супраць Фасмер (там жа). Борысь (585) грэчаскае і лацінскае словы лічыць роднаснымі славянскаму слову і ўзводзіць іх да і.-е. анамапаэтычнай асновы *(s)treig‑ ‘пішчаць, шчабятаць’. Непераканаўча Махэк₂ (589) аб роднасці з лац. requlus ‘каралёк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́шта, ‑ы, ДМ ‑піце, ж.

1. Установа для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў і пад., а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта ўстанова. Чыгунка, тэлеграф, пошта, школы.., пачынаючы настаўніцкімі семінарыямі і канчаючы вышэйшаю школаю, маюць сваіх прадстаўнікоў з Мікуціч. Колас. На пошце было чалавек з дзесяць наведвальнікаў. Якімовіч.

2. Гіст. Такая ж установа, якая займалася акрамя перавозкі карэспандэнцыі перавозкай пасажыраў у конных экіпажах.

3. Перасылка, ластаўка чаго‑н. сродкамі такой установы. Праўда, .. [дакументы] разам з заявай былі пасланы — пасылалі іх з настаўнікам — па пошце. Колас.

4. Тое, што дастаўлена гэтай установай; карэспандэнцыя. Аляксандра Мікітавіча мы засталі дома. Ён разбіраў сваю ранішнюю пошту. Кавалёў.

•••

Лятучая пошта — часова арганізаваная пошта для хуткай перадачы распараджэнняў і данясенняў.

[Польск. poczta з іт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́ткасць, ‑і, ж.

1. Ступень скорасці руху каго‑, чаго‑н. або распаўсюджання чаго‑н. Хуткасць палёту. Хуткасць святла. Хуткасць гуку. □ Ехалі з хуткасцю шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну. Гурскі. Поезд раптам здрыгануўся, зноў заляскаў буферамі, .. а потым марудна пачаў набіраць хуткасць. Кулакоўскі.

2. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое‑н. дзеянне, працэс. Хуткасць рэзання. Хуткасць стральбы. □ Асаблівы непакой выклікаў той факт, што хуткасць асядання такой вялікай плошчы паверхні зямлі ўсё больш і больш паскараецца. Матрунёнак.

3. Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю.

4. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, якая залежыць ад парадку ўзаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей. Уключыць хуткасць. □ [Ячны:] — Эй ты, Ластаўка! Трэцюю хуткасць уключым. Пайшла!.. Брыль. Так, ці даўно.. [Чыкуноў] як аб вялікім дасягненні пісаў вось аб гэтай канструкцыі механізма пераключэння хуткасці станка? Васілёнак.

5. У механіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Раўнамерная хуткасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Салаве́й ’маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам’. Агульнаславянскае; укр. солові́й, солове́й, рус. солове́й, ст.-рус. соловии, руск.-ц.-слав. славии, польск. słowik. Прасл. *solvьjь, якое потым у некаторых славянскіх мовах было пашырана рознымі суф. Большасць даследчыкаў (Младэнаў, 588; Брукнер, 501; Махэк₂, 556; Фасмер, 3, 711) лічаць дэрыватам ад прасл. *solvъ ’жаўтавата-шэры’ (параўн. рус. солово́й ’тс’) з суф. ‑ьjь (SP, 1, 84). Назва птушкі па колеру апярэння. Паралель у ст.-прус. salowis ’салавей’. Параўноўвалі таксама з літ. šalvas, šalvis ’харыус’, гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 110, і інш.; і са ст.-в.-ням. swolawaластаўка’, ст.-ісл. svola ’тс’, гл. напрыклад Сольмсен, AfslPh, 24, 575; Шустар-Шэўц, 2, 1332; Борысь, 559; супраць Фасмер, там жа. Мартынаў (Этимология–1982, 9) не аддзяляе салавей ад слава і першасным значэннем лічыць ’той, хто пяе славу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыгата́ць ‘утвараць гукі скрыгату’, ‘скрыпець’, ‘рыпець’, ‘вішчаць’ (ТСБМ, Др.-Падб., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ), скрыгіта́ць (Нас., Янк. 2, Сцяшк., Скарбы), скагата́ць ‘тс’ (Др.-Падб.), скры́гаць ‘тс’ (Нас., ТСБМ, Шат., Бяльк.), скро́гат (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.), скры́гат (ТСБМ, Др.-Падб.), ст.-бел. скрыгнуть зубамі (Альтбаўэр). Укр. скрегота́ти, скре́гіт, рус. скрегота́ть, скрежета́ть, скре́жет, ст.-рус. скрегътати, скрежьтати, скрьгътати, рус.-ц.-слав. скръгътати, польск. zgrzytać, чэш. skřehotati ‘каркаць, квакаць’, серб.-харв. шкргу́тати ‘скрыпець’, славен. skŕgati, skrgútati ‘трашчаць’, балг. скъ́рцам ‘скрыплю’, макед. скрца ‘тс’, ст.-слав. скрьжьтъ ‘скрогат (зубоў)’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 656–657; Махэк₂, 549). Параўноўваюць з ст.-ісл. skrǼkr ‘крык’, skrǼkja ‘крычаць’, англ. schriek ‘тс’, с.-н.-ням. schrêken ‘гучна смяяцца’, літ. kregždė̃ластаўка’, kregéti ‘рохкаць’ і г. д. (Фасмер, там жа). Борысь (739) узнаўляе прасл. *skъrgati ‘скрыгаць’, ад якіх утвораны інтэнсіўныя дзеясловы з суф. ‑ъt‑, ‑ot‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)