Ля́сткі1, ля́сточкі, лёсточкі, лю́сточкі ’вертыкальныя палачкі ў драбіне’ (Маслен.; луніт, Шатал.; рэч., Мат. Гом.; лях., ганц., Сл. ПЗБ). Беларускае. Утварылася ў выніку кантамінацыі ляска ’тс’ і ⁺лества з прасл. lěst‑va ’лесвіца’. Гл. таксама лёсткі.

Ля́сткі2, ля́сточкі ’кліны пад пахвамі ў кашулі’ (Тарн.). Узнікла ў выніку кантамінацыі ням. Lasche ’клін у сукенцы’ (с.-в.-ням. lasche, ісл. laski) і бел. ластаўка2 ’клін пад пахвамі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)