Пшэні́чка (pszeniczka) ’кукуруза’ (Пятк.). Да пшаніца, пшано (гл.), дэмінутыўная форма выкарыстала для называння новай рэаліі, параўн. макед. пченка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кію́шка ’катах’ (Мат. Голі.), ’качан кукурузы, кукуруза’ (Бяльк.). Гл. кіёўкай кіёўка4, да кій2 (гл.). Параўн. таксама кіюха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кія́х ’пачатак кукурузы, кукуруза’ (ТСБМ, Выг., Некр., Янк. Мат., Мат. Гом., ТС, Сержп. Грам., Нар. лекс., Жыв. сл.). Гл. кіяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднагадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узрост якога адзін год. Аднагадовая дзяўчынка.

2. Які праходзіць свой цыкл развіцця (ад прарастання насення да наступнага адмірання каліва) на працягу аднаго года. Кукуруза — аднагадовая расліна. Аднагадовыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паня́ньчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., з кім-чым.

Разм. Няньчыцца некаторы час. Паняньчыцца з малым. □ На ўсіх палетках зазелянела, акрыяла кукуруза, але сэрца падказала Тасі Кабрынец, што яшчэ давядзецца паняньчыцца з ёю. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кія́х, ‑а, м.

Абл.

1. Пачатак кукурузы. На стале, засланым святочным абрусам, .. стаялі.. дзве пляшкі самагонкі, закаркаваныя кавалкамі кіяха. Шамякін.

2. толькі мн. (кіяхі́, ‑оў). Кукуруза. На агародзе, у кіяшніку [радысты] спыніліся. Кіяхі — як лес. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каќорыцекукуруза, Zea mays’ (паўн., КЭС). Відаць, зб. форма ад какарыца (або какорыца?) ’кукуруза’. Падобныяформы адзначаны Віленскім слоўнікам: kokoryca і ў Ліндэ: kukuryca ’Zea mays’. Слаўскі (3, 337) адзначае, што яшчэ ў XVIII ст.-польск. назвы адчуваліся як усх.-слав. выраз. Укр. дыял. кукуріца, кукуриця, в.-луж., н.-луж. kukurica, чэш. kukurice, славац. kukurica, славен. kukurica, kukorica, kokorl· ca, серб.-харв. кукурница. Вандроўны тэрмін не вельмі яснага паходжання, верагодпа, экспансія тэрміна разам з рэаліяй. На поўначы, магчыма, ад паўднёвых славян. Адносна этымалогіі Слаўскі (там жа) мяркуе, што, сапраўды, нельга, як аб гэтым пісаў Бернекер (1, 640–641 і інш.), выключыць паходжанне слова на слав. глебе. Ён звяртае ўвагу на тое, што найбольш частая ў слав. мовах форма kukurica праяўляе дзіўнае падабенства да слав. тэрмінаў для раслін з асновамі *kokor‑: *kukur‑. Галоўнай перашкодай да версіі аб слав. паходжанні слоў, якія абазначаюць кукурузу, з’яўляецца словаўтварэнне, і калі вышэй прыведзеныя формы можна неяк вытлумачыць на слав. глебе, то шырока прадстаўленне лексемы кукуруза, кукурудза нельга разглядаць у такім аспекце. Агляд версій пад кукуруза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зла́кі, ‑аў; адз. злак, ‑а, м.

Сямейства аднадольных, пераважна травяністых, раслін са сцяблом у форме саломіны і з дробнымі кветкамі, сабранымі ў суквецці (колас, мяцёлку або кісць). Хлебныя злакі — пшаніца, кукуруза, ячмень, жыта, авёс, рыс і інш. Кармавыя злакі — цімафееўка, жытняк і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пячо́нка, печо́нка ’смажаніна, свежаніна’ (Шн. 3, ТС), ’бульба, спечаная ў прыску’ (Сцяц.), ’печаны гарбуз’ (Сл. Брэс.), ’пячэнне’ (Мат. Маг.), ’печань жывёлы як прадукт харчавання’ (ТСБМ), ’печань’ (Шат., Сл. ПЗБ, Маш.), пячо́нкі ’печань, печані’ (Бяльк.); укр. печі́нка ’пячонка, вантробы’, польск. pieczonka ’печань’, чэш. pečenka ’смажаніна’, pečénky ’печань’, славац. černa pečenka ’тс’, славен. pečenka ’смажаніна’, серб.-харв. пѐченка ’смажаніна; печань’, балг. пече́нка ’печань; печаная кукуруза’, макед. дыял. печенка ’печаная кукуруза’. Вытворнае ад *pekti (гл. пячы), дзеепрыметніка *pečenъ(jь) ’печаны’; да семантыкі параўн. літ. kẽpenos ’печань, печані’ ад kèpti ’пячы’. Гл. печань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржы́шча і ржы́шча, ‑а, н.

1. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі. Яна скалола ў кроў Іржышчам жорсткім босенькія ногі. З. Астапенка. Заворвалася ржышча, якое не паспела яшчэ падсохнуць. Нікановіч.

2. Зжатае поле. Паабапал шашы.. цягнуліся .. палі: іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая.. кукуруза. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)